паўсо́н, ‑сну, м.

Стан, блізкі да сну; дрымота. Стомленасць працінае ўсё цела, пот залівае спіну. Усё плыве нібыта ў тумане ці ў паўсне... С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шарава́ты, ‑ая, ‑ае.

З шэрым адценнем, па колеру блізкі да шэрага. Вечарам, як толькі прагоняць статак, вісіць над дарогамі, над вуліцай шараватая пялёнка дыму. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́ленькі, -ая, -ае.

1. Прыемны на выгляд, прыгожы.

Міленькае дзіця.

2. Блізкі сэрцу, дарагі, каханы.

М. дружок.

3. у знач. наз. мі́ленькі, -ага, м., мі́ленькая, -ай, ж. Каханы чалавек.

4. Ужыв. як ласкавы або фамільярны зварот.

Прынясі дроўцаў, м.

◊

Як міленькі (разм.) — без пярэчанняў, абавязкова.

Будзе працаваць як м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́днасны, -ая, -ае.

1. Заснаваны на адносінах роднасці (у 1 знач.), які мае адносіны да роднасці (у 1 знач.), да родных.

Роднасныя сувязі.

Роднасныя адносіны.

2. Блізкі да другога (другіх) па паходжанні, па прыметах, якасцях і пад.

Роднасныя народы.

Роднасныя мовы.

|| наз. ро́днаснасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

РЫЧЭРКА́Р (італьян. ricercar ад ricercare расшукваць),

жанр стараж. зах.-еўрап. музыкі поліфанічнага складу, блізкі да фантазіі, папярэднік фугі. Зарадзіўся ў Італіі ў 16 ст. ў лютневай музыцы, пазней пашырыўся ў творах для скрыпкі, віяланчэлі, аргана, клавіра, інстр. ансамбля. Форма Р. складаецца з некалькіх (3—7) раздзелаў, у якіх ужываюцца імітацыі і стылявыя рысы, значныя для фугі. Шматтэмны Р. блізкі да матэта. Сярод буйнейшых прадстаўнікоў Р. 16—18 ст. А.​Габрыэлі, Я.​П.​Свелінк, Дж.​Фрэскабальдзі, І.​Я.​Фробергер, І.​Пахельбель, І.​С.​Бах. У 20 ст. да Р. звярталіся Ф.​Маліп’ера, Б.​Марціну, І.​Стравінскі, Ю.​Буцко.

Э.​А.​Алейнікава.

т. 13, с. 530

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дружа́ка, ‑і, м.

Абл. Блізкі друг, сябар. Базыль і Грышка — найлепшыя дружакі. Колас. Позна ўвечары Сілівей Зязюля прыйшоў начаваць да свайго старога дружакі Піліпа Канапелькі. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаўжывы́, ‑ая, ‑ое.

1. Блізкі да смерці, амаль мёртвы. Напаўжывы ад голаду.

2. перан. Які зусім аслабеў, страціў сілы ад якога‑н. перажывання. Напаўжывы ад страху.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўтры́зненне, ‑я, н.

Хваравіты, ліхаманкавы стан, блізкі да трызнення. Іван Пракопавіч чуе знаёмыя галасы ў пярэдняй, потым над сабой, але не можа вырвацца з паўтрызнення. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алефі́ны

(ад лац. oleum = алей + affinis = блізкі, сумежны)

тое, што і алкены.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

плезіа́нтрап

(ад гр. plesios = блізкі + -антрап)

выкапнёвая чалавекападобная малпа, блізкая да аўстралапітэка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)