комплекс вузлоў ці асобны агрэгат, які размешчаны ў пярэдняй частцы аўтамабіля ці інш.трансп. сродкаў; успрымае праз падвеску (рысоры, спружыны і інш.) верт. нагрузку ад кузава (рамы) і перадае яе на колы, а акружную і бакавую нагрузкі ад іх на кузаў. Пры залежнай падвесцы колаў П.м. выконваецца ў выглядзе бэлькі і 2 шарнірна звязаных з ёю паваротных цапфаў. Пры незалежнай падвесцы асновай П.м. служыць нясучая папярэчына, да якой шарнірна мацуюцца верхні і ніжні хістальныя рычагі. У аўтамабіляў павышанай праходнасці разам з заднім мостам з’яўляецца вядучым (перадае вярчальны момант да кіравальных колаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРА́СІК Уладзімір Пятровіч (н. 1.9.1936, в. Дзешчанка Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне праектавання аўтамаб. транспарту. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1986). Засл. вынаходнік Беларусі (1998). Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1960). З 1971 у Магілёўскім тэхн. ун-це (з 1984 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі руху аўтамабіля, праектаванні гідрамех. перадач. Распрацаваў матэм. мадэлі колавых і гусенічных самаходных машын; метадалогію сінтэзу алгарытмаў адаптыўных інтэлектуальных сістэм кіравання энергет. рэжымамі аўтатрансп. сродкаў. Адзін з распрацоўшчыкаў велікагрузнага аўтасамазвала БелАЗ-540.
Тв.:
Проектирование колесных тягово-транспортных машин. Мн., 1984;
Математическое моделирование технических систем. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУДАКО́Ў Яўген Аляксеевіч (1.9.1890, г. Плаўск Тульскай вобл., Расія — 19.9.1953),
расійскі вучоны ў галіне машыназнаўства і аўтамаб. тэхнікі. Акад.АНСССР (1939; чл.-кар. 1933). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1916), дзе працаваў у 1918—28 і з 1936 (заг. кафедры). З 1921 дырэктар Навук. аўтаматорнага ін-та, з 1930 нам. дырэктара, заг. сектара Навук. аўтатрактарнага ін-та. З 1939 дырэктар Ін-та машыназнаўства АНСССР. У 1939—42 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Навук. працы па праблемах устойлівасці аўтамабіля, трываласці і зносаўстойлівасці яго дэталей. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
corrosion[kəˈrəʊʒn]n.
1. каро́зія, акісле́нне, (і)ржа́ўленне
2. каро́зія, (і)ржа́;
corrosion on the car’s body каро́зія на ко́рпусе аўтамабі́ля
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
headlight
[ˈhedlaɪt]
n.
1) фа́ра f. (аўтамабі́ля), пярэ́дні ліхта́р (лякаматы́ва)
2) ліхта́р на ма́чце вадапла́ва
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
standardize
[ˈstændərdaɪz]
v.t.
стандартызава́ць, нармалізава́ць
The parts of an automobile are standardized — ча́сткі аўтамабі́ля стандартызава́ныя
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АЎТАМАБІ́ЛЬ (франц. automobile ад грэч. autos сам + лац. mobilis рухомы),
самаходная бязрэйкавая машына, якая прыводзіцца ў рух уласным рухавіком. Бываюць аўтамабілі: пасажырскія (легкавыя аўтамабілі, аўтобусы); грузавыя аўтамабілі (у т. л.аўтапаязды), грузапасажырскія (для адначасовай перавозкі пасажыраў і грузаў); спецыяльныя (аўтакраны, пажарныя машыны, санітарныя аўтамабілі, аўтамабілі для ачысткі і палівання вуліц, перасоўныя рамонтныя майстэрні і інш.); спецыялізаваныя (самазвалы, седлавыя цягачы, бензавозы, бетанавозы, аўтапагрузчыкі, кантэйнеравозы, рэфрыжэратары, аўтамабілі-цыстэрны, фургоны, леса-, панэля- і фермавозы і інш.); спартыўныя аўтамабілі (у т. л. гоначныя аўтамабілі). Усе віды аўтамабіляў аснашчаюцца бензінавымі ці дызельнымі аўтамабільнымі рухавікамі. Пэўны час выкарыстоўваліся газагенератарныя аўтамабілі, набываюць пашырэнне газабалонныя аўтамабілі, распрацоўваюцца розныя варыянты электрамабіляў. Для цяжкіх дарожных умоў існуюць усюдыходы, «амфібіі», для перавозкі асабліва каштоўных грузаў, вайсковых патрэб — бронеаўтамабілі. Тэндэнцыяй у легкавым аўтамабілебудаванні з’яўляецца пераход на выпуск тэхнічна і экалагічна бяспечных аўтамабіляў.
Асн. элементы аўтамабіля — рухавік, шасі і кузаў. Шасі ўключае хадавую частку (рама, масты, падвескі, колы), трансмісію (счапленне, каробка перадач, карданная перадача, галоўная перадача, дыферэнцыял, паўвосі) і сістэмы кіравання (рулявое кіраванне, тармазная сістэма). Кузаў грузавога аўтамабіля складаецца з кабіны, капота і платформы для размяшчэння грузу; у легкавых да кузава мацуюцца агрэгаты аўтамабіля. Усе аўтамабілі па агульнай колькасці колаў і колькасці вядучых колаў маюць адну з колавых формул: 4×2, 4×4, 6×2, 6×4, 6×6, 8×8.
Першы аўтамабіль з паравым рухавіком пабудаваны Н.Ж.Кюньё (1769—70, Францыя). Датай нараджэння аўтамабіля лічыцца 1886, калі К.Бенц (Германія) запатэнтаваў трохколавы аўтамабіль з рухавіком унутранага згарання. У Расіі аўтамабілебудаванне пачалося перад 1-й сусв. вайной на Руска-Балтыйскім з-дзе ў Рызе, у СССР — у 1924, калі на з-дзе АМО (Масква) выпусцілі першыя грузавікі АМО-Ф15.
Вытворчасць аўтамабіляў на Беларусі пачалася ў 1947 на Мінскім аўтазаводзе (самазвал МАЗ-205 грузападымальнасцю 6 т). У 1995 МАЗ выпускаў аўтамабілі 5-га пакалення: велікагрузныя аўтамабілі і аўтапаязды поўнай масай да 40 т (МАЗ-54323), да 44 т (МАЗ-54321, -54326, -64229), да 50 т (МАЗ-64221, -64226, -63031), грузавыя аўтамабілі высокай праходнасці (МАЗ-6317, -63171), самазвалы (МАЗ-5551), лесавозы (МАЗ-5434), аўтобусы гарадскія (МАЗ-101) і турысцкія (МАЗ-151). Беларускі аўтазавод (г. Жодзіна) працуе з 1958, у 1995 асн. прадукцыю яго складалі кар’ерныя самазвалы грузападымальнасцю 30, 42, 80, 120, 180 і 200 т (адпаведна БелАЗ-7540, -7548, -7549, -7512, -75215 і -7530), шлакавозы (БелАЗ-7920) і аэрадромныя цягачы (БелАЗ-74211). Магілёўскі аўтазавод у 1959 пачаў выпускаць аднавосевыя цягачы, у 1995 вырабляў самазвалы грузападымальнасцю 23 т (МаАЗ-75051), самазвальныя аўтапаязды (МаАЗ-7405-9586) для работ у шахтах і тунэлях, аўтабетоназмяшальнікі (СМБ-49). У 1992 на базе вытв-сці спец. колавых цягачоў МАЗа абсталяваны Мінскі з-д колавых цягачоў, які ў 1995 выпускаў сям’ю пазадарожных аўтамабіляў «Волат» (7909) з колавай формулай 8×8, што працуюць у складзе аўтапаяздоў для перавозкі розных грузаў, лесавозы, трубавозы (для трубаў да 36 м, агульнай масай да 40 т), цягачы грузападымальнасцю да 50 і 65 т, чатырохвосевыя шасі (69232) пад кранавае абсталяванне з вылетам стралы да 50 м і шасцівосевыя (79191) пад абсталяванне для бурэння нафтагазавых свідравін. У 1994 пачаты выпуск аўтобусаў «Амкадор-Ікарус-28033» акц. т-вам «Амкадор-Пінск», аўтобусаў ЛіАЗ-5256 на доследным з-дзе «Нёман» у г. Ліда і зборка мікралітражных аўтамабіляў ВАЗ-1111 «Ака» на Гродзенскім з-дзе карданных валоў. Гл. таксама Аўтамабільная прамысловасць, Аўтамабільны транспарт, Аўтамабільны спорт.
Літ.:
Автомобиль: Основы конструкции. 2 изд. М., 1986;
Боровских Ю.И., Буралев Ю.В., Морозов К.А. Устройство автомобилей: [Практ. пособие]. М., 1988;
Анохин В.И. Отечественные автомобили. 4 изд. М., 1977.
А.С.Рукцешэль.
Першыя аўтамабілі: а — «Форд» (ЗША); б — «Руса-Балт» (Расія); в — «Сітраэн» (Францыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
клі́рэнс
(англ. clearance)
адлегласць паміж ніжэйшымі пунктамі канструкцыі аўтамабіля (за выключэннем колаў) і дарогай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ха́рдтап
(ад англ. hard = цвёрды + top = верх)
закрыты кузаў легкавога аўтамабіля без бакавых стоек.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
юз1, ‑а, м.
Спец. Літарадрукавальны тэлеграфны апарат. Перадаць дэпешу па юзу.
[Ад уласн. імя.]
юз2, ‑а, м.
Спец. Закліньванне колаў пры руху транспартных сродкаў (аўтамабіля, трамвая, чыгуначнага саставу), у выніку чаго колы слізгаюцца па апорнай паверхні і не круцяцца (блакіруюцца).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)