пругкі элемент падвескі трансп. машын і павозак. Змякчае штуршкі і ўдары на няроўнасцях дарогі і ўспрымае нагрузку ад кузава без астаткавай дэфармацыі. Бываюць метал. (ці з інш. сціскальных матэрыялаў), гідраўл. і пнеўматычныя. Найб. пашыраны метал. ліставыя, тарсіённыя і шрубавыя, якія гасяць ваганні за кошт дэфармацыі. Амартызавальнае дзеянне гідраўл. і пнеўматычных Р. забяспечваецца за кошт пругкіх уласцівасцей вадкасці, газу ці паветра. Выкарыстоўваюцца таксама камбінаваныя Р (напр., гумава-метал., пнеўма-гідраўлічныя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭАЛЬГА́Р (франц. re’algar ад араб. рахдж аль гхар — літар. пыл рудніка),
мінерал класа сульфідаў, сульфід мыш’яку, AS4S4. Мае 70,1% мыш’яку. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Утварае зямлістыя масы, налёты, коркі, зярністыя агрэгаты, рэдка прызматычныя крышталі. Колер ярка-чырвоны, аранжава-жоўты. Бляск шкляны, смалісты. Празрысты. Цв. 1,5—2. Шчыльн. 3,6 г/см³. Крохкі. Паходжанне гідратэрмальнае; таксама прадукт вулканічнай сублімацыі і выдзялення з тэрмальных крыніц. Радовішча ў ЗША, Чылі, Кыргызстане, Расіі, Італіі і інш. Руда мыш’яку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ТУШ (франц. retouche ад retoucher падмалёўваць, падпраўляць, літар. — зноў датыкацца),
выпраўленне выяў (малюнкаў, фотаздымкаў і інш.) шляхам прарысоўкі іх алоўкамі або фарбамі, выскрабання асобных участкаў або хім. апрацоўкі (траўленне эмульсіі фатаграфічнага слоя). Бывае тэхнічная (выдаленне выпадковых дэфектаў — кропак, плям, драпін) і градацыйная (узмацненне або аслабленне шчыльнасці асобных участкаў паўтонавай выявы). У паліграфіі Р. выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі арыгіналаў да друку, выпраўлення негатываў і дыяпазітываў перад вырабам друкарскіх форм. Звычайна выконваюць уручную, на выявах вял. памераў — аэрографам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕВЕ́НЫ (Cevennes),
горы на ПдУ Францыі, платопадобная паўд.-ўсх. ўскраіна Цэнтр.Франц. масіву. Даўж. каля 150 км. Выш. да 1702 м (г. Лазер); Паўд. і ўсх. схілы стромка абрываюцца да Ронскай нізіны, паўн. і зах. — пакатыя. Складзены пераважна з гранітаў, гнейсаў, сланцаў, месцамі з вулканічных парод. Міжземнаморскія хмызнякі, вышэй шыракалістыя лясы (з каштану, буку) змяняюцца хвойнымі (з хвоі, елкі, піхты), на вяршынях — лугі. У далінах — вінаграднікі, сады. Нац. парк Севены (засн. ў 1970).
Бізо́н. Рус.бизо́н, укр.бізо́н. Запазычанне з франц.bison (< с.-лац.bison < грэч.βίσων або ст.-в.-ням.wisent). Фасмер, 1, 165; Шанскі, 1, Б, 117.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Біле́т. Рус.биле́т, укр.біле́т. Запазычанне з франц.billet (магчыма, праз польск.bilet або ням.Billett). Праабражэнскі, 1, 25; Фасмер, 1, 165; Шанскі, 1, Б, 118.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маргары́тка ’стакротка многагаловая, Beilis perennis L.’ (гом., маг., мін., Кіс.; ТСБМ). З рус.маргари́тка ці з польск.margarytka ’тс’, якія з франц.marguerite ’тс’, ’рамонак’, ’жэмчуг’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мемуа́ры ’літаратурны твор у форме ўспамінаў аўтара аб падзеях мінулага’ (ТСБМ). З рус.мемуары ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 85), якое з франц.mémoires ’тс’ (Фасмер, 2, 597).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абсу́рд (БРС). Слова запазычана праз рускую мову ў XX ст. (Крукоўскі, Уплыў, 76). У рускай з франц.absurde (другая палавіна XIX ст.). Гл. Вінаградаў, Очерки, 392.