прапанава́ць тостéinen Toast [to:st] [Trínkspruch] áusbringen* (закаго-н. auf A);
прапанава́ць свае паслу́гі séine Díenste ánbieten*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
адка́знасць, ‑і, ж.
1. Ускладзены на каго‑н. або ўзяты кім‑н. абавязак; даваць справаздачу пра якія‑н. свае дзеянні і быць гатовым адказваць за іх вынікі. Несці адказнасць. Баяцца адказнасці. Ускласці адказнасць. Браць на сябе адказнасць. Пад асабістую адказнасць. Прыцягнуць да адказнасці. Павысіць адказнасць. Крымінальная адказнасць. Адчуваць цяжар адказнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апра́віцца, апраўлюся, аправішся, аправіцца; зак.
1. Паправіцца, ачуняць; аднавіць свае сілы. Але гэтым разам не памёр стары, аправіўся.Гарэцкі.Андрыяну Цітавічу хацелася нешта такое гаварыць, нешта такое рабіць, каб Уладзік хутчэй аправіўся ад гора, ад пакутлівых перажыванняў.Марціновіч.// Дасягнуць ранейшага або блізкага да ранейшага стану. Аправіцца ад вайны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аб’яві́цца, ‑яўлюся, ‑явішся, ‑явіцца; зак.
1. З’явіцца, выявіцца; знайсціся. Пайшла чутка па ваколіцы, што аб’явілася такая бабка-шаптуха, якая вельмі ж добра лечыць і людзей і жывёлу.Якімовіч.// Падаць вестку; аказацца. [Аўген:] — Дык не гаруй, мая нябога — Яшчэ аб’явіцца твой брат.Колас.
2. Выказаць жаданне што‑н. зрабіць. — Давай, Мікодымка, я пацягаю [вяроўку па полі], а ты пішы ў свае метрыкі, — адразу аб’явіўся Цярэшка.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замаскірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.
Зрабіць непрыметнай сваю прысутнасць, схаваўшыся за што‑н., прыкрыўшыся чым‑н. [Віктар] замаскіраваўся ў густым вішняку ля плота і пачаў назіраць за поплавам.Федасеенка.У хмызняку, за гародамі, нашы танкі замаскіраваліся і ў змроку, перад світаннем, сышліся з фашысцкімі браневікамі і танкеткамі.Кухараў.//перан. Скрыць свае намеры, сутнасць. З шваграм-манцёрам пайшоў [шавец] па манцёрству, каб гэтым замаскіравацца, схавацца.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запэ́цкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1.ушто, чым і без дап. Забрудзіць, вымазаць. Максім запэцкаў рукі і гімнасцёрку ў ліпучую смалу.Шамякін.Барада за гэтыя дні адрасла, і здаецца, што гэта .. [Раман] твар свой нечым запэцкаў.Чорны.
2.перан. Зняславіць, зганьбіць. Маёй душы нікому не запэцкаць.Панчанка.А я ганарлівы, што ў палкіх гадах Імкненні свае не запэцкаў.Лявонны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Верх, пакрыццё воза, брычкі, карэты і пад. [Сімон] ужо хацеў загадаць, каб закладалі фаэтон і ставілі буду.Самуйлёнак.
2. Крыты дарожны воз. Балаголаўская буда адляскала коламі па лясной дарозе, выехала на палявы прастор і ўжо набліжалася да маіх родных аселіц.Сабаленка.
3. Шалаш, будан. Іншы раз стаўлялі ў лесе свае буды цыганы.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
летуце́ннік, ‑а, м.
Той, хто схільны да летуцення, аддаецца летуценням. Колінг — вялікі летуценнік, але адначасова і чалавек справы.Гамолка.Кожны будаўнік — у пэўнай ступені паэт і летуценнік, з вялікаю вераю ў свае сілы і магчымасці.Грахоўскі.// Той, хто адыходзіць ад рэальнай рэчаіснасці ў свет фантастыкі; фантазёр. На новае месца працы ў вёску Выганы Лабановіч прыехаў не наіўным летуценнікам, а сталым чалавекам.Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
манасты́р, ‑а, м.
1. Абшчына манахаў або манашак, якая, маючы свае землі і капітал, утварае царкоўна-гаспадарчую арганізацыю. Вёрст за трыццаць ад маёнтка Залуцкіх знаходзіўся мужчынскі манастыр.Асіпенка.//зб. Члены гэтай абшчыны.
2. Царква, жылыя памяшканні і тэрыторыя, якія належаць гэтай абшчыне. Манахі прыязджалі наглядаць месца, каб будаваць манастыр, але пачалася вайна, і манастыра не пабудавалі.Галавач.
•••
Падвесці пад манастыргл. падвесці.
[Ад грэч. monastērion.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)