1. Калючая кустовая расліна сямейства барбарысавых. Матор усхліпнуў, і машына, абдаўшы дымком купчастыя кусцікі барбарысу, рушыла на Курманскі гасцінец.Стаховіч.
2.зб. Прадаўгаватыя кіслыя чырвоныя ягады гэтай расліны. Назбіраць барбарысу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераса́дачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які служыць для перасадкі раслін. Перасадачная машына.// Прызначаны для перасаджвання, які можна, патрэбна перасаджваць (пра расліны).
2. Які мае адносіны да перасадкі (у 2 знач.). Перасадачная станцыя. Перасадачны білет.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ску́рнік, ‑а, м.
1. Той, хто займаецца вырабам скур. Давід Лаўрэнцьевіч і не думаў тады, што гэтая першая машына для скураной прамысловасці.. зробіць яго прафесіяналам-скурнікам.«Беларусь».
2.Разм. Урач па хваробах скуры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяміто́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Разм.Машына грузападымальнасцю ў сем тон. Быццам казачны волат, раптам вынырнуў элеватар, і Таня здзівілася, убачыўшы, як да яго пылілі ўжо нагружаныя сямітонкі.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шапава́льны, ‑ая, ‑ае.
Уст.
1. Які мае адносіны да шапавала.
2. Звязаны з апрацоўкай шэрсці шляхам узбівання, разрыхлення яе асобым інструментам або машынай; прызначаны для такой апрацоўкі. Шапавальны смычок. Шапавальны промысел. Шапавальная машына.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эмтээ́саўскі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да эмтээс, належыць ёй. Эмтээсаўская машына. □ Нельга ўжо было пазнаць ні эмтээсаўскай сядзібы, ні Старыцы — усё было адноўлена, адбудавана.Хадкевіч.// Які працуе ў эмтээс. Эмтээсаўскі шафёр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АГАРОДНІНАСУШЫ́ЛКА,
машына для правяльвання і сушкі агародніны, садавіны, ягад, грыбоў, траў, а таксама насення агароднінных і інш. культур. Найб. пашыраны агароднінасушылкі камернага і стужкавага тыпаў. Крыніца цяпла — электранагравальнікі, паравыя каларыферы, паветранагравальнікі. Выкарыстоўваюцца пераважна стужкавыя агароднінасушылкі, у якіх нарэзаная агародніна на рухомай стужцы з дробнаячэйкавай сеткі высушваецца падагрэтым паветрам. Прадукцыйнасць прамысл. агароднінасушылкі да 0,2 т/гадз. Існуюць канструкцыі агароднінасушылак бытавых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАМА́Т (ад грэч. automatos самадзеючы),
1) у тэхніцы — прыстасаванне (або сукупнасць прыстасаванняў), якое без непасрэднага ўдзелу чалавека выконвае ў адпаведнасці з закладзенай праграмай усе аперацыі ў працэсах атрымання, перапрацоўкі і перадачы энергіі, матэрыялаў або інфармацыі. Напрыклад, аўтамат для продажу чаго-н., станок-аўтамат, выліч.машына, аўтам. прыстасаванне для касм. даследаванняў, завод-аўтамат і інш. Аўтамат павышае прадукцыйнасць працы; выкарыстоўваецца таксама для работы ва ўмовах, небяспечных для чалавека.
2) У матэматыцы — адно з асн. паняццяў кібернетыкі, матэм. мадэль рэальна існуючых або прынцыпова магчымых прыстасаванняў, якія перарабляюць у дыскрэтныя (перапынныя) адрэзкі часу дыскрэтную інфармацыю (гл.Аўтаматаў тэорыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЗІНТЭГРА́ТАР (ад дэз... + лац. integer цэлы),
1) машына для грубага здрабнення крохкіх малаабразіўных матэрыялаў (вугалю, гіпсу, серы, торфу, драўніны і інш.). Складаецца з двух ротараў, якія зманціраваны на асобных сувосевых валах і верцяцца ў процілеглых напрамках. На дысках ротараў размешчаны па канцэнтрычных акружнасцях 2—4 рады цыліндрычных пальцаў (білаў). Матэрыял паступае ў цэнтр.ч. ротара, пры яго вярчэнні адкідваецца ад цэнтра і здрабняецца ўдарамі пальцаў.
2) Апарат для ачысткі прамысл. газаў ад узважаных цвёрдых (пыл) або вадкіх часціц. Выкарыстоўваецца пераважна ў доменных цэхах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́САДКАў металаапрацоўцы,
кавальская апрацоўка загатоўкі частковай яе асадкай з мэтай стварэння мясц. патаўшчэнняў за кошт памяншэння даўжыні. Бывае гарачая і халодная.
Гарачая высадка пры серыйнай вытв-сці робіцца на гарызантальна-ковачных і электравысадачных машынах (гл.Ковачная машына), пры дробнасерыйнай вытв-сці — на ковачных молатах або прэсах у кольцах ці штампах. Гарачай высадкай вырабляюць пакоўкі шасцерняў, клапанаў, фланцаў, валікаў і г.д.Халодная высадка на халодна-высадачных аўтаматах, вертыкальных крывашыпных і фрыкцыйных прэсах выкарыстоўваецца для вырабу балтоў, заклёпак, шруб, цвікоў, гаек і інш. вырабаў з дакладнымі памерамі і добрай якасцю паверхні.
Халодная высадка заклёпкі: пачатак (1) і канец (2) аперацыі.