папрака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго, чым і без дап.
Выказваць дакор, нездавальненне чым‑н., дакараць каго‑н. — Ты б, Макар, хоць бы ў святы дзень крыху ласкавейшым быў, — папракае яго цётка.Жычка.— Я паступаю на работу, — Міця стараецца гаварыць спакойна. — Хопіць папракаць мяне хлебам.Навуменка.// Абвінавачваць у чым‑н., асуджаць за што‑н. [Калатухін:] Я прашу, капітан, абдумана выбіраць словы! Хто дрыжыць, каго вы папракаеце ў трусасці?!..Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1.(1і2ас.адз.неўжыв.). Ашалець, стаць шалёным — пра ўсіх, многіх. Коні ўжо як бы пашалелі, яны не беглі, а ляцелі, і здавалася, што ўжо ніякая сіла не спыніць іх, не затрымае.Сабаленка.
2.Разм. Пабыць некаторы час у стане крайняга раздражнення. [Беразоўскі:] — Ты, Макар, у пакой не лезь! Ацірайся на кухні. Забаўляй гэтую рыжую Мар’яну. Няхай трохі пашалее Кашч.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перадрукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
1. Перавыдаць друкарскім спосабам, надрукаваць, змясціць паўторна ў другім друкаваным органе. — Заметку надрукуюць, потым яе перадрукуюць іншыя газеты.Шахавец.Вядома, што брашуру [У. І. Леніна] перадрукавалі Віцебская і Мінскам групы.«Помнікі».
2. Перапісаць начыста на пішучай машынцы або друкарскім спосабам. — Якую ж табе даведку? (Несцяровіч выцягнуў з кішэні карандаш) — Лепш бы чарнілам. — Нічога, пасля машыністка перадрукуе. Дзе ж ты бачыў, каб такую даведку даваць ад рукі пісаную.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
седлава́ты, ‑ая, ‑ае.
1. З седлавінай (пра каня).
2. Які мае форму сядла; выгнуты. Сям-там, як бы ля падножжа, да.. [будынкаў] туліліся драўляныя домікі з седлаватымі дахамі і шчарбатымі комінамі.Карпаў.Яблыня гэтая была седлаватай і аднабокай: відаць, нямала давялося ёй перанесці ўсякіх нягод.Кулакоўскі.// З упадзінай на носе. Гэта быў кашчавы, год пад семдзесят стары, з шырокім пукатым ілбом, седлаватым носам і з крутым падбародкам.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уту́лак, ‑лку, м.
Абл. Добраўпарадкаванасць жылля, быту; утульнасць. Утулку тут было болей, адчуваўся парадак і гаспадарскі спрыт: з трох бакоў двор абступілі будынкі — хата, хлеў, нейкая лёгкая паветка; у двары пры баку стаялі сані з рэштаю сена ў рэзгінах — пэўнае сведчанне таго, што гаспадар дома.Быкаў.Венскія крэслы ад сцяны.. былі перастаўлены да стала. І адразу пакой набыў нейкі адметны выгляд і ўтулак, ён як бы пашырэў, параскашнеў.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штось1, чагось, чамусь, штось, чымсь, аб чымсь, займ.неазначальны.
Тое, што і штосьці 1. Вусны.. [Джуліі], не перастаючы, шапталі штось незразумелае, іншамоўнае, але Іван і без таго адчуваў усё.Быкаў.— Ну, маладзіца, прысядзь трохі: маю штось у цябе запытаць, — лагодненька пачынае Гудзілка.Колас.
штось2, прысл.
Тое, што і штосьці 2. Штось пад канец сваволіць сэрца, Прыступак пяць бы тут [на лесвіцы] адняць.Прыходзька.Як відаць, .. [сабака] не выспаўся або так штось заленаваўся.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
То́е1 — указальны займеннік н. р. ад той (ТСБМ, Нас., Ласт., Некр. і Байк., Федар. 4, Вруб., Бяльк.), то́я ’тс’ (Цых.), то ’тс’ (Бяльк.), тэ ’тс’ (ТС), тэ́е ’тс’ (Нас., ТС, Бяльк.), можа выступаць і ў якасці злучніка то (Нас.). Параўн. таксама сумеснае ўжыванне з часціцай то ў niby to tóje ’як бы нічога’ (Федар. 4), як па татэ́ ’як на зло’ (ТС), натото́е ’наўмысна, на зло’ (драг., З нар. сл.), аналагічнае спалучэнню з ж (гл.): jak tojeż, tak tojeż ’нібы на зло’ (Федар. 4). Да той, гл.
То́е2 ’званочак, Campanula persicifolia L.’ (Бейл.). Магчыма, табуізаваная назва ад той (гл.) або *то е ’гэта ёсць’, параўн. польск.toje, tojeść (< to jest) як назвы чарадзейных і атрутных раслін (Брукнер, 362). Параўн. тоя, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
verlóren
1.part II ад verlíeren*;
~ géhen* прапада́ць;
an ihm ist ein Léhrer ~ gegángen з яго́ быў бы [вы́йшаў бы] до́бры наста́ўнік
2.a
1) стра́чаны, дарэ́мны, ма́рны;
~e Mühe дарэ́мная [ма́рная] пра́ца
2) прайгра́ны (пра справу)
3.:
der ~e Sohn блу́дны сын
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
поду́матьсов. паду́маць;
◊
и не поду́маю! і не паду́маю!;
кто бы поду́мал! хто б паду́маў!;
можно поду́мать, что… можна паду́маць, што…;
(нет,) вы поду́майте! (не,) вы паду́майце!;
и поду́мать не смей і паду́маць не смей!;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)