Пе́ківа ’выпяканне’: хлеб своего пеківа (ТС). Утворана пры дапамозе суф. ‑іва (са значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’) ад пе́кці < пячы́ (гл.), дзе ‑к‑ — другаснае і ўзнікла ў выніку аднаўлення прасл. *‑k‑ (*pekti ’пячы’) праз аналогію да дз. 1 ас. адз. л. цяп. часу *pekǫ > бел. пяку. Параўн. печыва (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баля́чка. Рус. боля́чка, укр. боля́чка, польск. bolączka (можа, і чэш. дыял. bolačka, але гэта няпэўна). Утварэнне суфіксам ‑ка (*‑ька) ад старога дзеепрыметніка цяперашняга часу дзеяслова *bolěti (гл. бале́ць): *bolęti̯‑ > *bolęč‑ (усх.-слав., параўн. укр. болячий). Параўн. ст.-слав. болѧшт‑, Шанскі (1, Б, 161) памылкова выводзіць гэтыя формы ад *болякъ (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ста́лы ‘салідны, дарослы’, ‘грунтоўны’, ‘пастаянны, нязменны’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Гарэц., Касп., Байк. і Некр., Сцяшк., Сл. ПЗБ, Федар. 4, Сержп. Прымхі, Варл.). Укр. ста́лий, польск. stały ‘пастаянны, нязменны’, чэш. stalý, славац. stály, серб.-харв. ста́лан, славен. stȃlen ‘тс’. Да стаць, першапачаткова незалежны дзеепрыметнік прошлага часу; гл. Сной₁, 604.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

afford [əˈfɔ:d] v. магчы́, мець магчы́масць/мажлі́васць; дазво́ліць сабе́ (набыць);

I can’t afford it. Гэта мне не па кішэні;

I can’t afford the time. Мне некалі; У мяне няма часу; Няма калі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

plenty1 [ˈplenti] n.

1. даста́так, бага́цце;

in plenty у вялі́кай ко́лькасці, дастатко́ва

2. fml мно́ства, бе́зліч;

plenty of food/money/time шмат е́жы/гро́шай/ча́су;

£5 is plenty. Пяці фунтаў хопіць.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пераво́дзіць

1. ǘberführen vt, hinǘberführen; mstellen vt;

пераво́дзіць на рэ́йкі мі́рнага ча́су auf Fredensgleise ǘberführen [mstellen];

2. (па пошце) überwisen* vt;

3. (па службе) verstzen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

seit

1. prp (D)

1) (з пэўнага часу);

~ desem Tag з гэ́тага дня;

~ gstern з учара́шняга дня;

~ krzem няда́ўна;

~ lnger Zeit ужо́ даўно́;

~ dmals з тых часо́ў;

~ wann? з яко́га ча́су?; ужо́ … як (пра час);

~ zehn Jhren bin ich in Minsk (ужо́) дзе́сяць гадо́ў, як я ў Мі́нску

2. cj разм. з таго́ ча́су як, з той пары́ як;

es ist lnge her, ~ wir uns geshen hben міну́ла мно́га ча́су з той пары́, як мы ба́чыліся ў апо́шні раз

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

pursuit

[pərˈsu:t]

n.

1) паго́ня f.

in pursuit of happiness — у паго́ні за шча́сьцем

2) заня́так -ку m.; прые́мнае ба́ўленьне ча́су, заба́ва f.; гуля́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

БАЙКО́Ў (Фёдар Ісакавіч) (каля 1612 — 1663 або 1664),

рускі дзярж. дзеяч. Дваранін. У 1654—57 узначальваў першае рускае пасольства ў Кітай для ўстанаўлення дыпламат. і гандл. адносін. Місія не мела поспеху. У час паездкі ў Пекін Байкоў вёў назіранні, якія выклаў у справаздачы пасольства — «Стацейным спісе» (прыведзены кашт. звесткі пра Сібір і Кітай, што стала значным укладам у геагр. л-ру таго часу).

т. 2, с. 225

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЎРЭ́УС (ад лац. aureus залаты),

залатая старажытнарымская манета, якую пачаў выпускаць Юлій Цэзар пасля Гальскіх паходаў (58—51 да нашай эры). Сістэматычна чаканілася з часу праўлення Аўгуста (30 да нашай эры — 14 нашай эры) да праўлення Канстанціна I (306—337), які замяніў аўрэус солідам. За гэты час маса манеты зменшылася з 8,18—8,19 да 5,45—5,46 г.

Аўрэус імператара Адрыяна [117—138].

т. 2, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)