вёска ў Верхнятошчыцкім с/с Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Быхаў—Рагачоў. Цэнтр калгаса. За 40 км на Пд ад г. Быхаў, 84 км ад Магілёва, 11 км ад чыг. ст. Тошчыца. 191 ж., 65 двароў (2000). Базавая школа, б-ка. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну. Каля вёскі селішча зарубінецкай культуры, банцараўскай культуры і ранняга сярэдневякоўя, бескурганны могільнік (1-е тыс.н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКА́НДРАВА (Ганна Аляксееўна) (13.10.1921, в. Барашкіна Краснагародскага р-на Пскоўскай вобл., Расія — 23.6.1944),
удзельніца вызвалення Беларусі ў Вял.Айч.вайну, Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1941. Камсорг стралк. батальёна старшы лейт. Н. вызначылася пры прарыве абароны праціўніка ў Дубровенскім р-не Віцебскай вобл.: першая паднялася ў атаку і павяла за сабой байцоў; загінула ў гэтым баі. У г. Дуброўна помнік на яе магіле, подзвіг Н. увекавечаны ў мемар. комплексе «Рыленкі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЧА́ЕЎ (Арсен Аляксеевіч) (10.12.1910, в. Блеўчыцы Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 7.4.1989),
Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў ваен. школу ў Пухавічах (1939). У Вял.Айч.вайну з 1941 на Волхаўскім, Ленінградскім, 1-м Прыбалт., 2-м і 1-м Бел. франтах, удзельнік прарыву блакады Ленінграда, вызвалення Пскоўскай вобл., баёў у Эстоніі, Латвіі, Усх. Прусіі. Камандзір гаўбічнай батарэі ст. лейтэнант Н. вызначыўся ў 1945 у баях за Берлін. Да 1971 на сав., парт. і гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЫ́КАВІЧЫ 1-я,
вёска ў Магілёўскім р-не, на правым беразе р. Дняпро. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 5 км на Пд ад Магілёва. 1303 ж., 430 двароў (2000). Акц. т-вы «Расма» і «Саюз». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў. Курган Памяці на ўвекавечанне мірных грамадзян, загубленых ням.-фаш. захопнікамі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну. Каля вёскі археал. помнік Палыкавічы 1-я.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЭ́ЧЧА,
вёска ў Акцябрскім р-не Гомельскай вобл., на правым беразе р. Пціч. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 18 км на З ад г.п. Акцябрскі, 218 км ад Гомеля, 11 км ад чыг. ст. Рабкор. 696 ж., 286 двароў (2000). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Магілы ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну. Помнік на месцы партыз. аэрадрома.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ЛІШЧА вёска ў Камянецкім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Камянец—Жабінка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПдУ ад г. Камянец, 41 км ад Брэста, 16 км ад чыг. ст. Жабінка. 2299 ж., 983 двары (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну. Помнік архітэктуры — касцёл Сэрца Ісуса (1-я пал. 20 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРШАМА́ЙСКАЯ,
вёска ў Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл. Да 1954 наз. Сабакінцы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 54 км на Пн ад г. Шчучын, 72 км ад Гродна, 39 км ад чыг. ст. Скрыбаўцы. 456 ж., 182 двары (2000). Дрэваапр. цэх. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Свята-Пакроўская царква, касцёл Узвышэння Крыжа. Брацкія магілы партызан і ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́СКІ,
вёска ў Хідрынскім с/с Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл., каля р. Мухавец, на аўтадарозе Мінск—Брэст. Цэнтр аграфірмы «Беларусь». За 8 км на З ад горада і чыг. ст. Кобрын, 37 км ад Брэста. 733 ж., 356 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Малітоўны дом евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ШЧАНКА (Андрэй Сямёнавіч) (н. 6.12.1921, г. Віцебск),
Герой Сав. Саюза (1946): Скончыў Віцебскі аэраклуб (1941), Чарнігаўскую ваен. авіяшколу пілотаў (1942), Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы (1951). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял.Айч.вайну з 1943 на 1-м і 2-м Укр. франтах. Удзельнік вызвалення Украіны, Польшчы, Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхаславакіі. Камандзір звяна штурмавога авіяпалка лейт. П. зрабіў 150 баявых вылетаў. Да 1962 у Сав. Арміі, да 1991 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІШЧА́ЛАВА,
вёска ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл., на р. Пачаліца. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на Пн ад горада і 4 км ад чыг. ст. Орша, 80 км ад Віцебска. 341 ж., 112 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну. Помнік на месцы, дзе 14.7.1941 быў дадзены першы залп рэактыўных мінамётаў «Кацюша».