1. Які мае адносіны да шнура, зроблены з яго. Шнуравая праводка злектрычнасці. Шнуравое пакрыццё. Шнуравыя рамяні.// Прызначаны для шнура. Шнуравыя ніткі. Шнуравое валакно.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АВЕРСО́ЛД,
сітуацыя рэзкага зніжэння цэн на які-небудзь тавар у выніку паступлення яго ў вял. колькасці на рынак. Тэрмін часцей ужываецца ў адносінах да каштоўных папер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОСТАДАПТА́ЦЫЯ (ад пост... + адаптацыя),
эвалюцыйнае змяненне арганізмаў (або органаў), якое ўдасканальвае іх адаптацыю да ўжо асвоенага асяроддзя пражывання. П. проціпастаўляюць прэадаптацыі, якая развіваецца на падставе П. да папярэдняга асяроддзя пражывання (або да папярэдняй адаптыўнай ролі органа). Прэадаптацыя і П. фарміруюцца ў працэсе эвалюцыі, якая накіроўваецца натуральным адборам, але П. — яго непасрэдны вынік, а прэадаптацыя — ускосны выпадковы вынік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАБІЛІТРО́Н [ад грэч. stabilis устойлівы, пастаянны + (элек)трон],
газаразрадны ці паўправадніковы дыёд, напружанне на якім застаецца практычна пастаянным пры зменах (у пэўных межах) сілы току, што працякае праз яго. Прызначаны для стабілізацыі напружання.
Прынцып дзеяння газаразраднага С. грунтуецца на рэзкім нарастанні току пры тлеючым ці каронным разрадзе. Такія С. маюць халодны (ненапалены) катод. Межы стабілізацыі ад 70 да 160 В (С. тлеючага разраду) і ад 0,4 да 30 кВ (С. кароннага разраду). Паўправадніковы С. працуе ў вобласці адваротных напружанняў дыёда, якая адпавядае эл. прабою яго электронна-дзірачнага пераходу. Межы стабілізацыі ад 3 да 180 В. С. выкарыстоўваюцца ў параметрычных стабілізатарах напружання, апорных крыніцах сілкавання, калібратарах току і напружання, лічбавых вымяральных прыладах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛО́Н АЛЕКСАНДРЫ́ЙСКІ (Philōn Alexandreus; 21 ці 28 дан.э., г. Александрыя — 41 ці 49 н.э.),
іудзейска-эліністычны філосаф. Сінтэзаваў догматы іудаізму і стараж.-грэч. філасофію (Платон, стаіцызм, Піфагор). У аснове яго філасофіі прынцып абсалютнай трансцэндэнтнасці Бога і стоіка-платонаўскае вучэнне пра ідэі. Разглядаў Бога як сапраўдна існае, пра якое чалавеку вядома толькі тое, што яно існуе, але невядома, якое яно. На аснове канцэпцыі эманацыі распрацаваў вучэнне пра логас (вярхоўнага архангела) як самае высокае і дасканалае божае тварэнне, дзякуючы якому Бог стварыў спачатку больш блізкіх да сябе істот (анёлаў), а потым свет рэчаў і чалавека. Задачай чалавека лічыў прытрымліванне логасу і набліжэнне да Бога шляхам экстазу. Шэраг яго ідэй развіваліся ў патрыстыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭРЭ́Н (Derain) Андрэ (10.6.1880, Шату, каля Парыжа — 8.9.1954),
французскі мастак. Вучыўся ў Э.Кар’ера (1898—99) і ў акадэміі Жуліяна (1904) у Парыжы. У 1900—07 пісаў пейзажы ў духу фавізму і тэхніцы, блізкай да А.Матыса («Тэмза каля Лонданскага моста», 1900). Каля 1908 стыль Д. змяніўся пад уплывам П.Сезана і ранняга кубізму («Купальшчыцы», 1908, «Від Кадака», 1910). Музейная культура, да якой меў схільнасць Д., абумоўлівала ў яго творах рысы эклектызму і іх падабенства да Г.Курбэ і А.Рэнуара (выявы аголеных), К.Каро і мастакоў барбізонскай школы (пейзажы), Ж.А.Энгра, візант., ісп., венецыянскага жывапісу (партрэты). Рабіў тэатр. дэкарацыі і касцюмы, што ўплывала і на яго жывапісныя работы («П’еро і Арлекін», 1924). Аўтар ілюстрацый у тэхніцы дрэварыту да твораў Г.Апалінэра, А.Брэтона і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІХО́Ру атмасферы, віхар,
маса паветра, ахопленая вярчальным рухам вакол рухомай восі. Памеры ў дыяметры ад некалькіх метраў да некалькіх тысяч кіламетраў. Скорасць ветру можа дасягаць ураганнай сілы (да 100 м/с). Да віхраў адносяць цыклон і яго трапічную разнавіднасць тайфун, тромб і тарнада, смерч. На Беларусі з сак.давер. зрэдку адзначаюцца смерчы. Меншыя па памерах віхры часта бываюць летам у сухое надвор’е.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ СЫ (?—208 дан.э.),
дзяржаўны дзеяч стараж. Кітая. Першы саветнік імператара Цынь Шыхуандзі [221—210 дан.э.]. Праводзіў палітыку ўзмацнення цэнтр.дзярж. улады. Пры Л.С. праведзена уніфікацыя іерогліфаў. Прыхільнік філас. школы легістаў, праціўнік канфуцыянства (па яго ініцыятыве ў 213 дан.э. спалена канфуцыянская л-ра, пахаваны жывымі 460 вучоных). Пры імператару Эр Шыхуане [209—207 дан.э.] абгавораны сваімі ворагамі пры двары, пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНГЕНЦЫЯ́ЛЬНАЕ ПАСКАРЭ́ННЕ, датычнае паскарэнне, складальная паскарэння матэрыяльнага пункта пры яго нераўнамерным крывалінейным руху, накіраваная ўздоўж датычнай даяго траекторыі. Пры прамалінейным руху супадае з поўным паскарэннем. Характарызуе хуткасць змены модуля скорасці:
, дзе
— адзінкавы вектар датычнай. Праекцыя Т.п. на напрамак скорасці ατ = dv/dt. Пры запаволеным Пры запаволеным руху матэрыяльнага пункта ατ < 0, пры паскораным — ατ > 0, пры раўнамерным руху — ατ = 0.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСА́ДКА,
1) у металаапрацоўцы працэс апрацоўкі ціскам, у выніку якога змяншаецца вышыня і павялічваюцца папярочныя памеры загатовак ці дэталяў. Праводзіцца на прэсах і молатах.
2) У металургіі — скачкападобнае зрушэнне ўніз (абвальванне) шыхтавых матэрыялаў, пераважна ў металург. печах, пры няроўным цячэнні плавільнага працэсу.
3) У будаўніцтве — вертыкальнае зрушэнне масы грунту (асновы збудавання), выкліканае павялічанай нагрузкай. Залежыць ад канструкцыйных асаблівасцяў збудавання і ўмоў яго эксплуатацыі, адбываецца нераўнамерна і павінна быць меншая за гранічна дапушчальную.
4) Асадка судна — адлегласць ад ватэрлініі да ніжняга пункта корпуса судна ў сярэдняй яго частцы; лінейная велічыня, якая характарызуе апусканне судна ніжэй за ўзровень вады пры рознай яго загрузцы.