склерабла́сты

(ад склера- + -бласты)

буйныя клеткі, з якіх утвараецца шкілет у мезаглеі губак і некаторых іншых жывёл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тайм

(англ. time = час)

перыяд гульні ў футболе, хакеі і іншых спартыўных гульнях з мячом (параўн. гейм).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трафацы́ты

(ад гр. trophe = ежа + -цыты)

клеткі, якія пастаўляюць пажыўныя рэчывы і пластычныя матэрыялы для іншых клетак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тузлу́к

(цюрк. tuzluk)

раствор кухоннай солі для засолу рыбы, ікры і іншых прадуктаў, а таксама скураной сыравіны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэкафо́ра

(н.-лац. thecaphora)

базідыяльны грыб сям. устылягавых, які развіваецца на суквеццях і іншых органах травяністых раслін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

флю́тбет

(ням. Flutbett, ад Flut = паток + Bett = пасцель, ложа)

штучная падводная аснова грэбляў і іншых гідратэхнічных збудаванняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хо́лдзінг-ко́мпані

(англ. holding company)

кампанія, якая сама не мае вытворчых прадпрыемстваў, а валодае акцыямі іншых кампаній.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

электрафі́льтр

(ад электра + фільтр)

апарат для ачысткі газаў ад пылу і іншых цвёрдых прымесей пры дапамозе электрычнасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Паха́плівы ’які крадзе хутчэй за іншых’ (Нас.). Да па‑ і хапа́ць ’хватаць’ (гл.). Параўн. пахапа́ць ’пакрасці’ (Нас.). Іншае ж значэнне ў паха́плівы ’лёгкі на пад’ём’, відаць, з ⁺падхоплівы ’які хутка падхопліваецца’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарэ́ніваць, скарані́ць ‘выкараніць; давесці да галечы’ (Нас.). Да корань (гл.). Аналагічна ў іншых славянскіх мовах: укр. скорени́ти, рус. искореня́ть, чэш. výkořeniti і г. д. Узыходзіць да прасл. *jьzkoreniti, гл. ЭССЯ, 9, 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)