ПАВЕ́РХНІ ВЯРЧЭ́ННЯпаверхні, утвораныя вярчэннем плоскай крывой вакол прамой (восі), якая размешчана ў той жа плоскасці. Напр., сфера ўтворана вярчэннем паўкружнасці вакол яе дыяметра, прамая кругавая канічная паверхня — прамой вакол інш. прамой, якая перасякае першую.
Лініі перасячэння П.в. плоскасцю, што праходзіць праз вось вярчэння, наз. мерыдыянамі; з плоскасцю, перпендыкулярнай восі, — паралелямі. Калі ўздоўж восі П.в. накіраваць вось Oz прамавугольнай сістэмы каардынат Oxyz, то параметрычныя ўраўненні П.в. можна запісаць у выглядзе: x = ƒ(u)cos φ, y = ƒ(u)sin φ, z = u, дзе ƒ(u) — функцыя, якая вызначае форму мерыдыяна, φ — вугал павароту плоскасці мерыдыяна.
Да арт.Паверхні вярчэння: канічная паверхня (А — вяршыня; У — утваральная; В — вось вярчэння).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАФ’Я́НАЎСКІ БОЙ 1943,
бой партызан брыгады «Жалязняк» па разгроме ням.-фаш. гарнізона на чыг. ст. Параф’янава Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. на лініі Маладзечна — Полацк 18 лют. ў Вял.Айч. вайну. На станцыі да пач. лютага акупанты сабралі вял. колькасць сена, збожжа, лесаматэрыялаў. Памяшканні гарнізона (каля 130 гітлераўцаў маршавых падраздзяленняў вермахта) былі агароджаны дротам, подступы ахоўвалі 3 агнявыя кропкі. У ноч на 18 лют.партыз. атрады, каб адцягнуць увагу ворага, абстралялі казармы і ўмацаванні суседняга гарнізона ў г. Докшыцы, потым нанеслі ўдары па станцыі. У выніку бою партызаны разбурылі будынак вакзала, станцыйную гаспадарку, спалілі 3 склады са збожжам і сенам, лесапільны з-д, пашкодзілі вадакачку і 5 км тэлефонна-тэлегр. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКАЕ ДЗЯРЖА́ЎНАЕ ПРАДПРЫЕ́МСТВА «КАВЛІЦМА́Ш» Створана ў г. Пінск Брэсцкай вобл. ў 1985 на базе 2 пінскіх станкабудаўнічых з-даў: ліцейнага абсталявання (з 1974) і кавальска-прэсавых аўтаматычных ліній (з 1980). Асн. прадукцыя (2000): ліцейнае абсталяванне (аўтам. фармовачныя лініі, машыны фармовачныя, кокільныя, стрыжнёвыя, для зачысткі і абрубкі адлівак, для прыгатавання фармовачных сумесей); кавальска-прэсавае абсталяванне (прэсы лістазгінальныя, чаканачныя і для халоднага выціскання, лісташтамповачныя і абразныя, нажніцы для рэзкі ліставога і фасоннага пракату, трубазгінальнікі, комплексы папярочна-клінавай пракаткі, абсталяванне для вытв-сці стальных рыфленых сетак); с.-г. тэхніка (плугі, культыватары, універсальныя агрэгаты і касілкі); тавары нар. спажывання (садова-агародны і спарт. інвентар, замочныя вырабы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСТО́Ў-НА-ДО́НЕ,
горад, цэнтр Растоўскай вобл., у Расіі. Засн. ў 1749 як мытня і порт. Нас. 1013 тыс.ж. (2000). Порт на р. Дон, за 46 км ад яе ўпадзення ў Азоўскае м.Трансп. вузел: 4 чыг.лініі, аэрапорт, 5 аўтастрад. Прам-сць: машынабудаванне (70% рас. выпуску збожжаўборачных камбайнаў), у т. л.с.-г. (ВА «Растсельмаш» і інш.), станкабуд., авіяц., эл.-тэхн., радыёэлектронная, хім., лёгкая (гарбарна-абутковая, тэкст., швейная і інш.), харчасмакавая (мясакамбінаты, вінны і кансервавы з-ды; тытунёвая), дрэваапрацоўчая. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў, ф-ка клавішных інструментаў. 9 ВНУ, у т. л.Растоўскі дзяржаўны універсітэт, кансерваторыя. 4 тэатры. Філармонія. Цырк. Музеі: краязн., выяўл. мастацтваў. Сабор 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шнур
(польск. sznur, ад ням. Schnur)
1) тонкая вяровачка, звітая з некалькіх кручаных нітак;
2) вяроўка, намазаная мелам або вугалем, якая служыць цеслярам для адбівання прамой лініі на бярвеннях;
3) электрычны провад, які складаецца з некалькіх ізаляваных жыл;
4) вузкая палоска зямлі;
5) перан. чарада птушак.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
наўсця́ж, прысл. і прыназ.
1.прысл. Ва ўсю даўжыню чаго‑н. І гудуць касілкі, Свішчуць тонка косы, І наўсцяж кладуцца Роўныя пракосы.Астрэйка.
2.прысл. На ўсёй прасторы, ва ўсіх напрамках; навокал. І ўся зямля наўсцяж — Законны наш спажытак.Колас.А жыта красуе, а жыта красуе, Каб потым наўсцяж палавецы..Кляўко.
3.прыназ.зР. Спалучэнне з прыназоўнікам «наўсцяж» выражае прасторавыя адносіны: ужываецца пры ўказанні на прадмет, уздоўж па лініі якога што‑н. размяшчаецца, рухаецца. Самалёты, як развярнуліся, так і паляцелі наўсцяж дарогі, на захад, на гарадок.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашчыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Сашчыпаць усё, многае. Пашчыпаць траву.
2. Шчыпаць некаторы час. Пугач яшчэ трохі патузаўся, пасыкаў, пашчыпаў Ігната за рукаў, а потым, нібы прымірыўшыся са сваім лёсам, падкурчыў касматыя лапы, вытрашчыў жоўтыя вочы і заціх.Ляўданскі.— Пане Лабановіч, — сказаў Язэп Глынскі, — прашу вас зайсці ў мой садок ды пашчыпаць вішань.Колас.
3.перан.Разм. Нанесці некаторыя страты. — Даўно мы не турбавалі фрыцаў на чыгунцы. Яны сталі занадта нахабнымі, пускаюць паязды амаль што па раскладу. Трэба пашчыпаць іх на лініі Мінск — Маладзечна.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ры́хлы, ‑ая, ‑ае.
1. Порысты, рассыпісты, мяккі. Рыхлы снег. Рыхлая глеба. □ Міхаіл .. пайшоў хутчэй, коўзаючыся па цвёрдай, прыбітай і слізкай сцежцы, пападаючы нагамі ў рыхлую раллю.Самуйлёнак.// Які лёгка рассыпаецца, ломіцца, крышыцца. Рыхлыя пароды. □ Лёд нават тоўсты робіцца рыхлым, лёгка праломліваецца.«Беларусь».//перан. Такі, у якім недастаткова звязаны паміж сабою часткі, сюжэтныя лініі, асобныя сцэны і пад. (пра мастацкія, навуковыя творы і пад.). Рыхлая кампазіцыя.
2. Пазбаўлены пруткасці, залішне пухлы, друзлы (пра цела, твар). Цела .. [у чалавека] нездаровага, надзвычай белага, колеру было рыхлае, як студзень.Чарнышэвіч.Круглы, крышку рыхлы твар свяціўся дабратою і спакоем.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сілавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які выпрацоўвае або перадае электрычную энергію для якіх‑н. работ. Сілавая станцыя. Сілавы кабель. Атамная сілавая ўстаноўка.// Які пераўтварае электрычную энергію. Сілавая падстанцыя. Сілавы трансфарматар.
2.Спец. Які выкарыстоўваецца для атрымання якой‑н. энергіі або выканання якой‑н. работы. Сілавы электрамагніт.
3. У тэхніцы — які ажыццяўляецца пры павялічанай скорасці падачы рэжучага інструмента. Сілавое рэзанне. Сілавое фрэзераванне.
4. У спорце — звязаны з прымяненнем значнай фізічнай сілы. Комплекс сілавых практыкаванняў. Сілавы трук. Сілавы прыём.
5. У фізіцы — звязаны з праяўленнем якіх‑н. сіл (магнітных. электрычных і пад.). Сілавыя лініі. Сілавое поле.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уме́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Сярэдні паміж гарачым і халодным (пра клімат і месца з такім кліматам). Умераныя шыроты.
2. Невялікі па размеру, колькасці і пад., не вышэй сярэдняга ўзроўню, нормы. Умераная вільготнасць. Умеранае цячэнне. □ Умераная скорасць — асноўная ўмова бяспекі руху ў час дажджу.«Звязда».// Які не вызначаецца вялікай сілай, інтэнсіўнасцю. Адносна ўмераным было пранікненне паланізмаў у беларускую мову і на працягу першай палавіны 16 ст.Жураўскі.
3. Які трымаецца сярэдняй палітычнай лініі, схільны да кампрамісу, згодніцтва. Умеранае крыло рэфарматараў.//узнач.наз.уме́раныя, ‑ых. Пра людзей такіх поглядаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)