ПАДДВО́РНАЕ,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Дружнянка, за 16 км на Пд ад г. Браслаў. Пл. 0,29 км2, даўж. 1,1 км, найб. шыр. 410 м, найб. глыб. 9,3 м, даўж. берагавой лініі 2,8 км. Пл. вадазбору 7,19 км2. Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. да 5 м, пясчаныя, пад хмызняком, у верхняй ч. разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, пясчаныя, участкамі тарфяныя, пад хмызняком. На Пн вял. заліў. На ПнУ невял. востраў. Дно да глыб. 4—5 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Зарастае. Упадаюць 2 ручаі, выцякае ручай у воз. Сярэднік.
т. 11, с. 493
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)