крышталі кварцу або іх часткі, якія па якасці адпавядаюць патрабаванням радыёэлектроннай прам-сці. Выкарыстоўваецца для стабілізацыі частот эл.-магн. ваганняў у прыёмна-перадатачнай радыёапаратуры, шматканальнай тэлеф. сувязі і інш. У адпаведнасці з тэхн. патрэбамі да П. адносяць крышталі, якія маюць бездэфектныя вобласці (без бачных цвёрдых і газава-вадкіх уключэнняў, трэшчын і інш.) масай не менш як 10 кг пры выхадзе не менш 10% ад масы крышталя. Колер кварцу значэння не мае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛО́Н (грэч. pylōn літар. брама, уваход),
1) масіўны слуп (слупы), які служыць апорай арак, мастоў, перакрыццяў будынкаў ці падземных збудаванняў.
2) Невысокія слупы, пастаўленыя па баках уезда ці ўвахода на тэр. сядзіб, палацаў, паркаў і інш. (найб. пашыраны ў архітэктуры класіцызму).
3) Вежападобнае збудаванне ў форме ўсечанай піраміды (у плане выцягнуты прамавугольнік) з трапецападобным фасадам. П. ставілі абапал вузкага ўвахода ў стараж.-егіпецкія храмы (каля 2050—1700 да н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОЛІНЕЎРЫ́Т (ад полі... + грэч. neuron жыла, нерв),
множнае запаленне перыферычных нерваў. Узнікае ад інфекцый, асабліва вірусных, інтаксікацый (алкаголь, ртуць, свінец), парушэння абмену рэчываў (напр., пры дыябеце цукровым) і інш. П. з пашкоджаннем нерв. карэньчыкаў наз.полірадыкуланеўрытам. Прыкметы: адчуванне поўзання мурашак па скуры, аняменне дыстальных аддзелаў рук і ног, боль, ацёк, схудненне, парэзы і паралічы; мышцы канечнасцей памяншаюцца ў памерах (атрафіруюцца), няўстойлівая паходка, цяжка ўтрымліваць рэчы ў руках. Лячэнне: ліквідацыя асн. прычыны хваробы, тэрапія, масаж, фізія- і курортатэрапія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЯПІ́ЗМ (грэч. priapismos ад імя старажытнагрэч. бога ўрадлівасці Прыяпа),
стойкая эрэкцыя палавога члена, не звязаная з палавым узбуджэннем. Развіваецца пры захворваннях і траўмах палавога члена, нерв. сістэмы, некат. інфекцыях і інтаксікацыях. Суправаджаецца болем у пенісе, прамежнасці і вобласці крыжа. Часцей бывае пры лейкозах. Развіццё П. звязана з парушэннем адтоку крыві з кавернозных цел палавога члена ў выніку венознага трамбозу. Часта ўзнікае ў час палавога акта, пасля мочаспускання або дэфекацыі. Можа прывесці да імпатэнцыі. Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМБО́ЭДР (ад ромб + грэч. hedra аснова, грань),
1) від паралелепіпеда (звычайна нахілены), грані якога з’яўляюцца роўнымі ромбамі. Па крайняй меры 2 вяршыні Р. такія, што ўсе прылеглыя да іх вуглы роўныя паміж сабой. Паралелепіпед з’яўляецца Р. тады і толькі тады, калі ён мае вось сіметрыі 3-га парадку; гл.Сіметрыя.
2) Р. у геалогіі — простая форма крышталёў трыганальнай сінганіі (6-граннік з гранямі ў выглядзе ромбаў). Такую форму маюць крышталі шэрагу мінералаў (кальцыт, магнезіт, радахразіт, смітсаніт і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Васілёк ’валошка’ (БРС, Бяльк., Шат., Касп., Сцяшк. МГ); ’пустазелле’ (КЭС), васількі́ ’Centaurea cyanus L.’ (Бейл.), ва́сількі ’тс’ (Мядзв.), ва́сілька (Шатал.). Рус.василёк, укр.васильо́к. Старое (яшчэ ст.-рус.) запазычанне з грэч. мовы (грэч.βασιλικόν) (Мацэнаўэр, Cizí sl., 364; Фасмер, Этюды, 42; Праабражэнскі, 1, 67; Шанскі, 1, В, 22). Брукнер (18) лічыў, што назва кветкі запазычана з польск.bazylika, што менш верагодна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Благаслаўля́ць. Рус.благославля́ть, укр.благословля́ти і г. д. Усё запазычана з ст.-слав.благословити, якое з’яўляецца калькай з грэч.εὐλογεῖν. Фасмер, 1, 171; Шанскі, 1, Б, 133; Брукнер, 31; параўн. яшчэ Махэк₂, 55. У народнай мове розныя скарачэнні (параўн. баславі́ць, бласлаўляць). Але Машынскі (Pierw., 85, 316) бачыць у праславянскім (!) *bolgosloviti самастойнае ўтварэнне (не кальку з грэч.!) з іранскімі сувязямі. Вельмі няпэўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэ́спат ’дэспат’ (БРС). Рус.де́спот, укр.де́спот. У ст.-бел. мове (Булыка, Запазыч.) деспотъ — гэта ’валадар’, таксама і ст.-рус. слова мела значэнне ’пан, валадар і да т. п.’ Гэта прамое запазычанне з грэч.δεσπότης ’тс’. У значэнні ’дэспат, бязлітасны валадар, тыран’ запазычанне з ням.Despot або франц.despote (< грэч.). Гл. Фасмер, 1, 507; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 84–85.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тапа́з ’від каштоўных камянёў’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Праз польск.topaz ’тс’ або рус.топа́з (з польскай, гл. Віткоўскі, Słownik, 186) з франц.topaze і с.-лац.topazus, што, у сваю чаргу, з грэч.τόπαξος (с.-грэч.τοπάξιον), якое паходзіць ад назвы вострава Topazus у Чырвоным моры, дзе, магчыма, упершыню знойдзены гэты камень (Фасмер, 4, 77–78; ЕСУМ, 5, 598; Голуб-Ліер, 484).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ізумруд. Першакрыніца: грэч.σμάραγδος. У ст.-бел.шмарагдъ, шмаракгдъ (1518 г.) с ст.-польск.szmaragd (Булыка, Лекс. запазыч., 141; Гіст. лекс., 94). Ст.-бел.смарагдъ, змарагдъ, измарагдъ < ст.-рус.смарагдъ, змарагдъ, измарагдъ (Булыка, там жа). Ізумруд нясе адбітак цюрк. пасрэдніцтва: ст.-рус.изумрудъ < тур.zümrüd < перс.-араб.zumurrud < з грэч. Гл. Праабражэнскі, 1, 226; Фасмер, 2, 123–124; Шанскі, 2, I, 44.