ДЗЯЧЭ́НКА (Уладзімір Аляксеевіч) (н. 8.9.1942, г.п. Дзяражня Хмяльніцкай вобл., Украіна),
бел.вучоны ў галіне с.-г. машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1996). Скончыў Растоўскі-на-Доне ін-тс.-г. машынабудавання (1964). З 1972 на Зах.дзярж. машынавыпрабавальнай станцыі (пас. Прывольны Мінскага р-на). З 1975 у Ін-це надзейнасці машын АН Беларусі. Навук. працы па дынаміцы, надзейнасці і паскораных выпрабаваннях трактароў і с.-г. машын. Распрацаваў тэхн. прылады для гашэння хістанняў у элементах канструкцый с.-г. тэхнікі.
Тв.:
Комплексная механизация кормопроизводства. М., 1987 (у сааўт.);
Ускоренные испытания изделий машиностроения. Мн., 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРО́НАЎ (Фёдар Амосавіч) (18.5.1925, г. Крамянчуг, Украіна — 4.7.1994),
бел.вучоны-эканаміст. Чл.-кар.АН Беларусі (1986), д-рэканам.н. (1976), праф. (1979). Засл. эканаміст Беларусі (1985). Скончыў Ленінградскі фін.-эканам.ін-т (1954). З 1964 у Ін-це эканомікі АН Беларусі (з 1968 нам. дырэктара). У 1980—88 дырэктар Н.-д.эканам. ін-та Дзяржэканомплана. Навук. працы па сац.-эканам. праблемах навук.-тэхн. прагрэсу і эфектыўнасці вытв-сці.
Тв.:
Научно-технический прогресс и проблемы ускорения экономического роста. Мн., 1979;
Проблемы интенсификации промышленного производства. Мн., 1979 (у сааўт.);
Интенсификация в условиях научно-технического прогресса. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́БАХ (Аляксандр Давідавіч) (9.7.1883, в. Ботава Маскоўскай вобл. — 1942),
бел.вучоны ў галіне меліярацыі і гідралогіі. Акад.АНБССР (1928), д-рс.-г.н. (1926), праф. (1921).Скончыў Маскоўскі с.-г.ін-т (1908). У 1908—16 інжынер-гідратэхнік у Мінскай і Магілёўскай губ. З 1920 заг. кафедры БСГА. У 1927—30 заг. аддзела Бел.НДІ сельскай і лясной гаспадаркі. У 1925—30 старшыня Навук.-тэхн. савета пры Наркамземе БССР. У 1927—42 заг. кафедры Ленінградскай лесатэхн. акадэміі. Распрацоўваў пытанні гідралогіі лясоў, балот, уплыву лесу на рачны сцёк. Зрабіў навук. аналіз заканамернасцей фарміравання воднага рэжыму балот.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУДЗЯ́К (Аляксандр Іванавіч) (н. 23.9.1949, г. Канатоп, Украіна),
бел.вучоны ў галіне фізікі і тэхнікі высокага ціску. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў Кіеўскі політэхн.ін-т (1973). З 1978 у БПАНавук. даследаванні па праектаванні апаратаў высокага ціску і распрацоўцы тэхнал. працэсаў атрымання штучных алмазаў, кубічнага нітрыду бору і кампазіцыйных матэрыялаў на іх аснове.
Тв.:
К вопросу об оптимизации конфигурации камер высокого давления (разам з Г.М.Ждановічам) // Порошковая металлургия. Мн., 1982. Вып. 6. Исследование возможности увеличения стойкости пресс-форм высокого давления (у сааўт.) // Техника и технология высоких давлений. Мн., 1990.
бел.вучоны-юрыст. Д-рюрыд.н. (1964), праф. (1966). Скончыў Усесаюзны завочны юрыд.ін-т (1949). З 1944 следчы пракуратуры Ленінграда. У 1954—58 выкладчык Ленінградскага ун-та. З 1958 у БДУ, у 1966—89 заг. кафедры крыміналістыкі, з 1989 выкладчык гэтай кафедры. Даследуе праблемы тэорыі суд. доказаў і метадалогіі крыміналістыкі, суд. псіхалогіі, суд. экспертыз, навук. арганізацыі дзейнасці следчых органаў. Адзін з аўтараў навуч. дапаможніка па крыміналістыцы (1996).
Тв.:
Судебная психология. 2 изд. Мн., 1975;
Тактические операции при расследовании преступлений. Мн., 1979;
Основы расследования преступлений, совершенных должностными лицами. Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭМБІ́НСКІ (Мікалай Уладзіслававіч) (30.8.1899, г. Чарнігаў, Украіна — 22.4.1988),
бел.вучоны ў галіне эканомікі. Д-рэканам.н. (1971), праф. (1961). Засл. дз. нав.БССР (1972). Скончыў Усесаюзны завочны фін.-эканам.ін-т (1932). З 1932 у Куйбышаўскім планавым ін-це. У 1947—87 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі, з 1964 заг. кафедры эканам. аналізу і механізацыі ўліку. Даследаваў праблемы павышэння эфектыўнасці вытв-сці ў прамысловасці, тэорыі эканам. аналізу і бухгалтарскага ўліку.
Тв.:
Вопросы теории экономического анализа. М., 1973;
Основные направления повышения эффективности производства в промышленности. Мн., 1976 (разам з В.Г.Храпчанкавым);
Анализ экономики промышленного предприятия. Мн., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РСКІ (Леанід Ільіч) (н. 10.1.1936, Мінск),
бел.вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела і мікраэлектронікі. Чл.-кар.АН Беларусі (1994), д-ртэхн.н. (1973), праф. (1978). Сын І.Д.Гурскага. Скончыў БПІ (1959). З 1961 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі, з 1993 у Вышэйшым атэстацыйным камітэце Беларусі (БелВАК). Навук. працы па фізіцы металаў, паўправаднікоў і дыэлектрыкаў, распрацоўцы тэхналогіі вытв-сці вял. інтэгральных мікрасхем. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Структура, топология и свойства пленочных резисторов. Мн., 1987 (у сааўт.);
Интеллектуальные системы автоматизированного проектирования больших и сверхбольших интегральных микросхем. М., 1988 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́СЕВА (Іна Сяргееўна) (н. 12.2.1930, г. Фергана, Узбекістан),
бел.вучоны ў галіне антрапалогіі і генетыкі. Д-рбіял.н. (1982), праф. (1983). Скончыла Ферганскі настаўніцкі ін-т (1951), Сярэднеазіяцкі ун-т (1959, Ташкент). У 1973—87 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па дэрматагліфіцы, эвалюцыі аддзела твару чэрапа чалавека ў антрапа- і расагенезе, эвалюцыйным і канстытуцыянальным аспектах адаптыўнай нормы папуляцыі.
Тв.:
Морфогенез и генетика гребешковой кожи человека. Мн., 1986;
Прырода чалавека, чалавек у прыродзе. Мн., 1992 (разам з А.І.Мікулічам);
Ён і яна: Эцюды па генетыцы і эвалюцыі полу. Мн., 1995 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРАСІМО́ВІЧ (Георгій Ігнатавіч) (н. 18.1.1930, в. Новы Двор Мінскага р-на),
бел.вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1975), праф. (1978). Засл. дз. нав. Беларусі (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1956) і з 1959 працуе ў гэтым ін-це (з 1976 заг. кафедры). Навук. працы па метадах кансерватыўнага лячэння дабраякасных пухлін, хірург. лячэнні анамалій развіцця жаночых палавых органаў, прафілактыцы і лячэнні гнойна-запаленчых ускладненняў у акушэрстве і гінекалогіі.
Тв.:
Советы врача молодоженам. 2 изд. Мн., 1986;
Методы лазеротерапии в акушерстве и гинекологии. Мн., 1992 (разам з К.І.Малевічам, П.С.Русакевічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́ТКІНА (Леанора Сямёнаўна) (н. 22.7.1929, Мінск),
бел.вучоны ў галіне неўралогіі. Д-рмед.н. (1971), праф. (1976). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1953). З 1953 у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, з 1959 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па пытаннях сасудзістай паталогіі галаўнога мозга, цэрэбраваскулярных хвароб, медыка-сацыяльнай экспертызы, інваліднасці і рэабілітацыі.
Тв.:
Инфаркт мозга. Мн., 1973 (разам з Д.А.Маркавым, Э.І.Злотнікам);
Вертебрально-базилярные инсульты. Мн., 1977 (разам з І.П.Антонавым);
Врачебно-трудовая экспертиза. Мн., 1981 (разам з Т.А.Гурыновіч, М.М.Хоміч).