БО́НДАРАВА (Ефрасіння Леанідаўна) (н. 25.11.1922, в. Гапонава Лёзненскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. Кіназнавец, кінакрытык. Засл. дз. нав. Беларусі (1982). Д філал. н. (1977), праф. (1980). Скончыла БДУ (1949). Працавала ў друку і на радыё (1943—47). Рэдактар-кансультант Мін-ва кінематаграфіі БССР (1948—50). Гал. рэдактар па вытв-сці фільмаў Мін-ва культуры БССР (1951—61), адначасова з 1953 выкладчык БДУ. Даследуе праблемы бел. кінамастацтва і публіцыстыкі, выступае як кінакрытык. Аўтар сцэнарыяў шэрагу дакумент. фільмаў, спец. выпускаў кінахронікі, творчых партрэтаў дзеячаў кіно.

Тв.:

В.​В.​Корш-Саблин. Мн., 1960;

Очерк на экране. Мн., 1969 (разам з Л.​Шылавай);

В кадре и за кадром. Мн., 1973;

Время, экран, критика. Мн., 1975;

Кино Советской Белоруссии. М., 1975 (у сааўт.);

Кинолента длиною в жизнь. Мн., 1980;

Экран в разных измерениях. Мн., 1983;

Кінематограф і літаратура: Тв. бел. пісьменнікаў на экране. Мн., 1993.

т. 3, с. 212

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БОЎТ (Іван Іванавіч) (н. 20.7.1932, Мінск),

бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1973). Скончыў БПІ (1961). З 1952 у ін-це «Белпрампраект» (з 1968 гал. архітэктар), адначасова (з 1968) выкладчык Бел. політэхн. акадэміі. Асн. работы (у сааўт.): карпусы з-даў гадзіннікавага (1953—56), ЭВМ (1955—61), радыёзавода (1960—63), будынкі Дзіпрасельбуда (1968), СКБ з-да працяжных станкоў (1970), аўтатрактарнага ф-та БПІ (1976), комплексы з-да халадзільнікаў (1965—90), паказальных гандл.-вытв. аб’яднанняў фірмаў «Мерседэс-Бенц» (1993) і «Пума-БМВ» (1995), навук.-вытв. аб’яднанні «Гранат» (1982) і «Цэнтр» (1985), гараж хуткай мед. дапамогі (1986—89) у Мінску; дывановы (1965), панчошны (1968) камбінаты, з-ды ЭВМ (1965—72), электралямпавы (1967—75), комплекс з-даў Мінлегхарчмаша (1980—82) у Брэсце; Бел. аўтамабільны з-д у Жодзіне (1966—82), філіял Мінскага трактарнага з-да ў Смаргоні (1985—90). У 1977—80 старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі.

т. 3, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУБРО́ЎСКІ (Віктар Паўлавіч) (15.12.1927, г. Варонеж, Расія — 17.10.1994),

рускі і бел. дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1959), нар. арт. Расіі (1969). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класах скрыпкі (1949) і сімф. дырыжыравання (1953). З 1952 працаваў у розных аркестрах Расіі, у т. л. ў Дзярж. сімф. аркестры СССР, Дзярж. акад. рус. нар. аркестры імя Осіпава, сімф. аркестры Смаленскай філармоніі (з 1994 імя Д.). У 1956—62 і 1991—94 гал. дырыжор Дзярж. акад. сімф. аркестра Беларусі. У рэпертуары буйныя творы муз. класікі, сучасных аўтараў. Першы інтэрпрэтатар многіх твораў бел. кампазітараў, у т. л. 5-й сімфоніі М.​Аладава, сімф. паэмы «Нарач» У.​Алоўнікава, вак.-сімф. паэмы «Вечна жывыя» і «Святочнай уверцюры» Г.​Вагнера, фантазіі на тэмы бел. нар. песень В.​Залатарова, 2-га канцэрта для скрыпкі з арк. П.​Падкавырава, сімф. паэмы «Сказ пра Палессе» У.​Будніка, 8-й сімфоніі Дз.​Смольскага і інш.

т. 6, с. 249

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЛЕ́БАЎСКАЯ (Яніна Казіміраўна) (24.10.1901, Мінск — 16.12.1978),

бел. актрыса. Нар. арт. Беларусі (1970). Скончыла Бел. драм. студыю ў Маскве (1926), працавала ў Бел. т-ры імя Я.​Коласа. Найб. самабытныя, жыццёва праўдзівыя, каларытныя вобразы жанчын з народа стварыла ў нац. рэпертуары: Мальвіна («Несцерка» В.​Вольскага), Даміцэля («Прымакі» Я.​Купалы), Югася («Навальніца будзе» паводле трылогіі Я.​Коласа «На ростанях»), Гарпіна («Алазанская даліна» К.​Губарэвіча і І.​Дорскага), Антаніна Цімафееўна («Выбачайце, калі ласка!» А.​Макаёнка), старая Жыгоцкая («Вайна пад стрэхамі» паводле А.​Адамовіча) і інш. Індывідуальнасцю творчай манеры адметныя і яе ролі класічнага рэпертуару: Матруна («Улада цемры» Л.​Талстога), Малання, Васа («Ягор Булычоў і іншыя», «Васа Жалязнова» М.​Горкага), Уліта («Лес» А.​Астроўскага), Дандальская («Дамы і гусары» А.​Фрэдры), Орта («Ветрык, вей!» Я.​Райніса) і інш. З інш. роляў: Пастарша («Юстына» Х.​Вуаліёкі), лэдзі Патэрсан («Востраў Афрадыты» А.​Парніса), Шарлота («Гарачае лета ў Берліне» паводле Э.​Д.​К’юзек).

Я.К.Глебаўская.

т. 5, с. 293

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛА́ШКА (Аляксей Мітрафанавіч) (н. 17.3.1931, в. Замачулле Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. гісторык. Д гіст. н. (1973), праф. (1975). Скончыў Маскоўскі завочны пед. ін-т (1954). З 1960 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі, з 1961 у БДУ, з 1973 у Ін-це павышэння кваліфікацыі пры БДУ, з 1975 у Бел. тэхнал. ун-це (у 1973—91 заг. кафедры гісторыі КПСС). Даследуе паліт. гісторыю Расіі і Беларусі ў 1917—25, гісторыю паліт. партый, нац. меншасцей на тэр. Беларусі. Адзін з аўтараў кніг «Рашэнні XXII з’езда КПСС — разгорнутая праграма пабудовы камунізму» (1962), «Курс лекцый па гісторыі КПСС» (ч. 1, 1971, 2-е выд. 1975), «Гісторыя КПСС: структурна-лагічныя схемы» (ч. 1, 1986), вучэбна-метадычных дапаможнікаў па гісторыі і культуры Беларусі.

Тв.:

К вопросу об оформлении однопартийной системы в СССР. Мн., 1969;

Воинствующий национализм — идеология и политика империализма. Мн., 1971.

т. 10, с. 14

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРАХО́Д (Вячаслаў Іванавіч) (10.2.1887, пас. Ракаў Свентакшыскага ваяв., Польшча — 26.5.1964),

бел. вучоны ў галіне лесаводства. Акад. АН Беларусі (1950), і Акадэміі с.-г. навук Беларусі (1959—61), д с.-г. н. (1944), праф. (1923). Засл. дз. нав. Беларусі (1956). Скончыў Новаалександрыйскі ін-т сельскай гаспадаркі і лесаводства (1911, Польшча). Працаваў у навуч. установах г. Пскова, Кастрамы, Вятлугі. З 1921 у Бел. ін-це сельскай і лясной гаспадаркі і БДУ; з 1925 праф. БСГА, Бел. лесатэхн. ін-та. З 1946 заг. сектара лесу, у 1949—54 дырэктар Ін-та лесу АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях лесаводства, эканомікі, геаграфіі, статыстыкі, гісторыі лясной гаспадаркі Беларусі. Распрацаваў лесаэканам. раянаванне Беларусі, абгрунтаваў геагр. профіль пры вывучэнні лясоў.

Тв.:

Теория лесного хозяйства. 2 изд. Мн., 1924;

Леса и лесное хозяйство БССР. Мн., 1925;

Основы экономики лесоводства. Мн., 1957;

Экономическая география лесов БССР. Мн., 1958.

В.І.Пераход.

т. 12, с. 290

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БА́РАГ (Леў Рыгоравіч) (13.1.1911, Кіеў — 4.9.1994),

бел. і рус. фалькларыст і літ.-знавец. Д гіст. н. (1971), праф. (1972). Засл. дз. нав. Башкортастана (1977). Скончыў Маскоўскі пед. ін-т імя Леніна (1931). У 1938—41 заг. кафедры Мінскага пед. ін-та і навук. супрацоўнік Ін-та мовы і л-ры АН Беларусі. У 1943—49 выкладаў у БДУ. З 1951 працаваў у Башкортастане. Друкаваўся з 1937. Зрабіў шмат запісаў бел. фальклору. У манаграфіі «Беларуская казка» (1969) паказаў нац. багацце і самабытнасць бел. нар. казак. Апублікаваў першы ў гісторыі бел. фалькларыстыкі сістэм. паказальнік «Сюжэты і матывы беларускіх народных казак» (1978). Падрыхтаваў навук. каментарыі да зб-каў «Казкі пра жывёл і чарадзейныя казкі» (1971), «Чарадзейныя казкі» (ч. 1—2, 1973—78, з К.​Кабашнікавым), «Сацыяльна-бытавыя казкі» (1976), «Украінскія народныя казкі» (Берлін, 1972, на ням. мове) і інш. Сааўтар кн. «Параўнальны паказальнік сюжэтаў. Усходнеславянская казка» (1979). Выдаў на ням. мове «Беларускія народныя казкі» (Берлін, 1966; 10-е выд. 1980).

Літ.:

Л.​Г.​Бараг: Библиогр. указ. Уфа, 1981.

І.​У.​Саламевіч.

т. 2, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

А́НГЛА-БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА (АБТ). Заснавана ў 1954 у Лондане членамі Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі, дзеячамі бел. эміграцыі і англ. навукоўцамі-беларусістамі для пашырэння ведаў пра Беларусь сярод англічан. Разам з Беларускай бібліятэкай і музеем імя Францішка Скарыны ў Лондане з’яўляецца цэнтрам бел. навук.-культ. жыцця ў Англіі. У 1965—88 выпускала «The Journal of Byelorussian studies» («Часопіс беларускіх даследаванняў»), у якім славісты ЗША, Ізраіля, Германіі, Англіі, Польшчы друкавалі артыкулы па гісторыі, палітыцы, культ. праблемах жыцця бел. народа. З 1966 АБТ арганізуе штогадовыя курсы лекцый па гісторыі л-ры і культуры Беларусі. Супрацоўнічае з Асацыяцыяй славістаў ун-таў Вялікабрытаніі, Брыт. Нац. Асацыяцыяй усх.-еўрап. даследаванняў, удзельнічае ў міжнар. канферэнцыях і кангрэсах славістаў. Выдала кн. апавяданняў С.​Яновіча (1974), «Беларускую граматыку» П.​Мэё (1976, на англ. мове), зб. вершаў М.​Багдановіча, А.​Гаруна, З.​Бядулі (1983, на бел. і англ. мовах). Прэзідэнты АБТ: Л.​Гарлех (1965—73), А.​Макмілін (з 1974), старшыні: О.​Герберт (1965—73), Д.​Джоліф (1974—80), Дж.​Дзінглі (з 1981).

А.​С.​Ляднёва.

т. 1, с. 345

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БІРЫ́ЛА (Мікалай Васілевіч) (10.9.1923, в. Скварцы Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 30.9.1992),

бел. мовазнавец. Акад. АН Беларусі (1977, чл.-кар. 1972), д філал. н. (1969), праф. (1971). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1947). З 1947 у Ін-це мовы, л-ры і мастацтва АН Беларусі. У 1956—58 праф. кафедры бел. філалогіі Варшаўскага ун-та. З 1959 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1977 адначасова в.а. акадэміка-сакратара. У 1982—92 акад.-сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН Беларусі. Навук. працы ў галіне бел. дыялекталогіі, сучаснай бел. літ. мовы, анамастыкі і лексікаграфіі. Аўтар манаграфій «Беларуская антрапанімія» (т. 1—3, 1966—82), «Націск назоўнікаў у сучаснай беларускай мове» (1986). Сааўтар прац «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963) і «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—69; Дзярж. прэмія СССР 1971), «Беларуская граматыка» (ч. 1—2, 1985—86), «Лексічны атлас беларускай мовы» (т. І, 1992) і інш. Прымаў удзел у падрыхтоўцы і рэдагаванні слоўніка «Славянская анамастычная тэрміналогія» (Скопле, 1983), «Слоўніка беларускай мовы» (1987).

М.В.Бірыла.

т. 3, с. 158

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУ́ТШМІТ ((Gutschmidt) Карл) (н. 12.9.1937, г. Фербелін, Германія),

нямецкі мовазнавец і перакладчык. Д філалогіі (1976), праф. (1982). З 1967 выкладае бел. філалогію ў Берлінскім ун-це; заг. аддзялення слав. моў. З 1996 праф. Ін-та славістыкі Дрэздэнскага тэхн. ун-та. Даследуе праблемы бел. фразеалогіі («Стан і праблемы даследавання фразеалогіі ў Беларускай ССР», 1976), запазычанняў («Балтыйскія запазычанні ў беларускай літаратурнай мове», 1974), стылістыкі («Аб развіцці стыляў беларускай прозы», 1983), лексікаграфіі («Дзве новыя працы па беларускай лексікаграфіі», 1969), параўнальнага вывучэння моў («Беларуска-ўкраінскія ізалексы», 1971, «Даследаванні балтыстыкі ў Беларускай ССР», 1978). Аўтар прац па дыяхронным і сінхронным вывучэнні бел. мовы («Стан і значэнне дыяхроннага даследавання ў Беларускай ССР», 1976; «Даследаванне ўсходнеславянскіх моў у дыяхронным і сінхронным аспекце», 1972), гісторыі развіцця і станаўлення бел. мовы («А.​Брукнер і беларуская філалогія», 1980; «Мацей Мурко і беларуская філалогія», 1988). Выдаў зб. «Моўная палітыка і літаратурныя мовы ва Усходняй Еўропе ў другой палове 19 — пач. 20 ст.» (1989). Пераклаў на ням. мову творы Ядвігіна Ш., З.​Бядулі і інш.

У.​Л.​Сакалоўскі.

т. 5, с. 551

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)