шляхецкі род герба «Суліма» ў ВКЛ. Упамінаюцца з 1500. Найб. вядомыя:
Марцін (?—1594), цівун і гараднічы трокскі, маршалак гаспадарскі ў 1580—90, кашталян менскі ў 1590—92 і віцебскі з 1592. Меў сына Гераніма Максіміляна, старосту рагачоўскага. Бальцар (Бальтазар; ?—1633), брат Марціна, цівун трокскі, кашталян берасцейскі ў 1624—27 і смаленскі ў 1627—31, ваявода менскі з 1631. Неаднаразова выбіраўся паслом на соймы. Эразм, брат Марціна, палкоўнік каралеўскі, падкаморы ноўгарад-северскі.
Крыштоф, брат Марціна, суддзя земскі трокскі. Пакінуў сыноў Казіміра, канюшага трокскага, Караля, падкаморыя старадубскага, Збігнева, суддзю старадубскага, Максіміляна. стольніка старадубскага, Траяна, суддзю гродскага ашмянскага, Крыштофа, чашніка ашмянскага. Францішак, войскі старадубскі, суддзя гродскі пінскі, пасол на элекцыйны сойм 1679. Ігнацы (?—1787), староста слонімскі ў 1762—75, падканюшы ВКЛ з 1771. З гэтага роду паходзілі бацька і сын — Ф.І.Стравінскі, спявак, І.Ф.Стравінскі, кампазітар. Вядомы таксама роды С. гербаў «Даліва», «Гіпацэнтаўр», «Прыяцель».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́НІРС (Teniers) Давід Малодшы
(хрышчаны 15.12.1610, г. Антверпен, Бельгія —25 4.1690),
фламандскі жывапісец. Вучыўся ў бацькі — Давіда Т. Старэйшага. З 1651 жыў у Бруселі, прыдворны жывапісец і дырэктар карціннай галерэі эрцгерцага Вільгельма (выканаў копіі карцін гэтай галерэі, выдадзеныя ў гравюрах у 1660). Ініцыятар стварэння Антверпенскай АМ (1665). Пісаў невял. жанравыя сцэны, гал. чынам ідылічныя карціны сял. побыту («Вясковае свята», 1646), рэліг. кампазіцыі, трактаваныя ў жанравым духу («Блудны сын», 1644), пейзажы («Горны пейзаж», 1640), партрэты, прасякнутыя прыхаванай іроніяй (групавы партрэт членаў антверпенскага магістрата і старшын стралковых гільдый, 1643), гумарыстычныя сцэнкі з маральна-алегарычным падтэкстам («Малпы гуляюць у карты»), якія вылучаюцца дакладнасцю жывапіснай манеры. Крыху стракаты, лакальны каларыт ранніх твораў Т. ў сталы перыяд творчасці змяніўся вытанчанай светла-серабрыстай гамай («Паляванне эрцгерцага Леапольда Вільгельма на чаплю»).
Літ.:
Смольская Н.Ф. Тенирс в собрании Эрмитажа. Л., 1961;
Davidson J.P. D.Teniers, the younger. London, 1980.
Д.Тэнірс. Паляванне эрцгерцага Леапольда Вільгельма на чаплю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛАДЗІ́МІР МАНАМА́Х, Уладзімір Усеваладавіч Манамах (у хрышчэнні Васіль,
1053—1125),
вялікі князь кіеўскі [1113—25]. Сынвял.кн.Усевалада Яраславіча [1078—93] і Марыі — дачкі візант. імператара Канстанціна Манамаха (адсюль яго празванне). Княжыў у Растове (1066—70), Смаленску (1070—72,1077—78), Уладзіміры-Валынскім (1072—76), Чарнігаве (1076—77,1078—93), Пераяславе (з 1093). Прыхільнік моцнай велікакняжацкай улады. Арганізаваў і ўзначаліў ваен. паходы 1103, 1107, 1111 супраць полаўцаў і часова спыніў іх набегі на Русь. У 1077 спаліў ваколіцы Полацка, у 1084 разрабаваў Менск, не пакінуўшы «ні чалядзіна, ні скаціны». Запрошаны на вял. княжанне ў час Кіеўскага паўстання 1113, пад уражаннем якога зрабіў уступкі нар. масам (гл.Статут Уладзіміра Манамаха 1113). Ваен. і дыпламат. шляхам спыніў міжусобныя войны, аднавіў рэальную велікакняжацкую ўладу на 3/4тэр.Кіеўскай Русі. Імкнуўся падпарадкаваць Полацка-Менскую зямлю, у 1118 захапіў у палон менскага кн.Глеба Усяславіча. Аўтар аўтабіягр. «Павучання» сваім дзецям (гл.«Павучанне Уладзіміра Манамаха»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЙБАНІ́ДЫ, Шэйбаніды,
дынастыя узбекскіх ханаў, нашчадкаў Шэйбана (Шыбана) — унука Джучы, брата Батыя. Заснавальнік — Мухамед Шайбані [1451—1510], які ў 1500—01 адваяваў у Цімурыдаў іх сталіцу Самарканд і засн.Шайбанідаў дзяржаву, устанавіў сваю ўладу над усім Маверанахрам і Харасанам. У 1508—09 Шайбані-хан здзейсніў паход на казахаў, у 1510 разбіты пад Мервам іран. шахам Ісмаілам I Сефевідам і забіты. У 1510—30 правіў Кучкунджы-хан, у 1530—33 — яго сын Абусаід, у 1533—39 — Убайдула-хан I. Пры Абдуле-хане II [1583—98] узмацнілася ханская ўлада і значна пашырылася тэрыторыя. Ш. лічылі толькі сябе законнымі наследнікамі Цімурыдаў і ўвесь час ваявалі з Сефевідамі за Харасан і другую сталіцу Цімурыдаў — Герат. Пасля смерці Абдулы-хана і забойства яго сына Абдал-Муміна дынастыя Ш. перастала існаваць. У 1599 да ўлады прыйшлі Джаніды.
Літ.:
Босворт К.Э. Мусульманские династии: Справ. по хронологии и генеалогии Пер. с англ.М., 1971. С. 207—208.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́РЫЙ ДАЛГАРУ́КІ (каля 1090—15.5.1157),
вялікі князь кіеўскі [1149—51, 1155—57); фактычны родапачынальнік адгалінавання Рурыкавічаў, прадстаўнікі якога пазней кіравалі ў Маскоўскім вялікім княстве. Шосты сынУладзіміра Манамаха. Пры жыцці бацькі кіраваў Растова-Суздальскай зямлёй, пасля яго смерці (1125) перанёс сталіцу ў г.Суздаль і стаў першым князем самаст. Растова-Суздальскага княства (гл.Уладзіміра-Суздальскае княства), якое пры ім і яго сынах Андрэю Багалюбскім [1157—74] і Усеваладзе Вялікае Гняздо [1176—1212] заняло пануючае становішча ў Паўн.-Усх. Русі. З пач. 1130-х г. змагаўся за валоданне Пераяславам (цяпер Пераяслаў-Хмяльніцкі) і Кіевам, які заваёўваў у 1149 і 1155. За імкненне валодаць аддаленымі ад уласнага княства землямі празваны Далгарукім. Лічыцца заснавальнікам гарадоў Масква (1147), Пераяслаўль-Залескі, Юр’еў-Польскі і інш. Памёр (верагодна, атручаны баярамі) і пахаваны ў Кіеве. У Маскве Ю.Д. як заснавальніку горада пастаўлены помнік (1954), яго выява на медалі «У памяць 800-годдзя Масквы» (1947).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ВІЧ Пётр (Іштван) Максавіч (н. 5.9.1918, г. Цёрэксентміклаш, Венгрыя). бел. мастак. З 1926 у Віцебску. Вучыўся ў майстэрні Ю.Пэна. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1938). Працуе ў розных жанрах алейнага жывапісу. Аўтар жанравых кампазіцый «Мары» (1959),
«Заложнікі» (1960), «Станаўленне савецкай улады ў Віцебску» (1968), «Дзеці Міная» (1978); партрэтаў «Дзяўчынка ў блакітным» (1948), нар.арт. Беларусі А.Радзялоўскай (1948), М.Звездачотава, П.Малчанава (абодва 1949), «Маці» (1950), М.Шмырова (1952), А.Ільінскага (1953), «Сын» (1954), В.Харужай (1961), жонкі (1959. 1962), «Беларускі Сусанін (М.Пасманаў)» (1968), «Алёнка» (1982), «Унук Пецька» (1990). аўтапартрэтаў (1947, 1948, 1988): пейзажаў «Каўказ» (1952), «Лужаснянка» (1983), «Астравы на Лучосе» (1990), «Лета» (1996). «Світанак над возерам» (1997), «Багна» (1998); нацюрмортаў. Творам уласцівы глыбокі псіхалагізм і эмац. ўзнёсласць вобразаў, дакладнасць у перадачы натурнага колеру, пластычная выразнасць формы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРАПА́ЦЕНКА Валянцін Фёдаравіч (н. 18.12.1933, г. Рэчыца Гомельскай вобл.),
расійскі фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1978), праф. (1983). Засл. дз. нав. Расійскай Федэрацыі (2000). Сын Ф.К.Курапаценкі. Скончыў Ленінградскі ун-т (1956). З 1956 у Рас. федэральным ядз. цэнтры — Усерас.НДІтэхн. фізікі (г. Снежынск Чэлябінскай вобл.). Адначасова з 1992 у Чэлябінскім ун-це, у 1997—99 праф. Снежынскай фіз.-тэхн. акадэміі. Навук. працы па механіцы суцэльных асяроддзяў, матэм. мадэліраванні ў фізіцы і тэхніцы. Прапанаваў метад разліку ўдарных хваль, рознасныя метады рашэння ўраўненняў гідра- і газадынамікі. Распрацаваў фіз. і матэм. мадэлі для разліку ядз. устройстваў, фіз. працэсаў пры ўздзеянні на небяспечныя для Зямлі касм. аб’екты. Прымаў удзел у распрацоўцы ядз. зброі. Дзярж. прэмія СССР 1968.
Тв.:
Исследование прочности материалов при динамических нагрузках. Новосибирск, 1992 (разам з Б.Л.Глушаком, С.А.Новікавым);
Высокоскоростное взаимодействие тел. Новосибирск, 1999 (у сааўт.).