армату́ра
(лац. armatura = узбраенне)
1) сукупнасць прыбораў і прыстасаванняў для якога-н. апарата, машыны;
2) металічная аснова, каркас жалезабетоннага збудавання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
акліма́цыя
(ад лац. ас + клімат)
сукупнасць карысных гомеастатычных змен у арганізме, якія даюць яму магчымасць існаваць пры змене ўмоў асяроддзя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пласто́м
(ад гр. plastos = вылеплены)
сукупнасць плазмагенаў, якія змяшчаюцца ў пластыдах і з’яўляюцца фактарам перадачы спадчыннасці праз цытаплазму (параўн. цытаплазмон).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
псі́хіка
(гр. psychikos = душэўны)
сукупнасць душэўных перажыванняў як адлюстраванне ў свядомасці аб’ектыўнай рэальнасці, духоўная арганізацыя, душэўны склад, уласцівы каму-н.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
стэрэапа́ра
(ад стэрэа- + пара)
сукупнасць двух адлюстраванняў зямной паверхні або аднаго і таго ж аб’екта, атрыманых з двух пунктаў здымкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэрмарэгуля́цыя
(ад тэрма- + рэгуляцыя)
сукупнасць фізіялагічных працэсаў, якія забяспечваюць падтрыманне адносна пастаяннай тэмпературы цела чалавека і цеплакроўных (гамаятэрмных) жывёл; цепларэгуляцыя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэрыяфа́уна
(ад гр. therion = звер + фауна)
сукупнасць відаў млекакормячых, якія насяляюць пэўную тэрыторыю або жылі ў нейкі перыяд гісторыі Зямлі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
алгары́тм
(с.-лац. algorithmus, ад ар. al-Chwârizmi = імя матэматыка)
1) мат. сукупнасць правіл, якія дазваляюць чыста механічна рашыць любую задачу з класа аднатыповых задач;
2) перан. сукупнасць паслядоўных дзеянняў, якія прыводзяць да пэўнага выніку (напр. а. пошуку).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
наменклату́ра
(лац. nomenclatura = пералік, спіс імён)
1) сукупнасць або пералік назваў, тэрмінаў, якія ўжываюцца ў якой-н. галіне навукі, тэхнікі, вытворчасці (напр. н. лекавых сродкаў, н. вырабаў);
2) сукупнасць работнікаў, якія персанальна прызначаюцца вышэйшай інстанцыяй (напр. н. урада).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
культу́ра, ‑ы, ж.
1. толькі адз. Сукупнасць дасягненняў грамадства ў вытворчым, грамадскім і культурным жыцці. Матэрыяльная культура. Духоўная культура. Агульначалавечая культура. Гісторыя культуры.
2. Узровень такіх дасягненняў у пэўную эпоху ў якога‑н. народа або класа. Сацыялістычная культура. Культура Старажытнага Рыма. // Спец. Агульнасць археалагічных помнікаў пэўнай эпохі ў развіцці першабытнага грамадства. Культура штрыхаванай керамікі.
3. толькі адз. Ступень, ўзровень развіцця якой‑н. асобнай галіны гаспадарчай, духоўнай або разумовай дзейнасці. Культура мовы. Культура земляробства. Культура вытворчасці. // Сукупнасць умоў, неабходных для жыцця адукаванага чалавека. Культура быту.
4. толькі адз. Адукаванасць, культурнасць, выхаванасць. Чалавек высокай культуры.
5. толькі адз. Развядзенне, вырошчванне якой‑н. расліны; культываванне. Культура бульбы. Культура пшаніцы. // Апрацоўка. Культура глебы.
6. Расліна, якая разводзіцца, вырошчваецца. Кармавыя культуры. Тэхнічныя культуры.
7. Мікраарганізмы (бактэрыі, дрожджы, некаторыя грыбы), вырашчаныя ў пажыўным асяроддзі. Культура стрэптакокаў.
•••
Фізічная культура — усебаковае ўдасканаленне і ўмацаванне чалавечага цела шляхам фізічных практыкаванняў, захоўвання правільнага рэжыму.
[Лац. cultura.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)