1. (дазволіць зрабіць з сабой што-н.) sich… lássen*;
да́цца ашука́ць сябе́ sich betrügen lássen*;
2. (лёгка, цяжка засвойваць) léicht fállen*, schwer fállen*;
3.разм. (стукнуцца) sich stóßen* (аб што-н. an, gégen A);
да́цца галаво́й абшто-н. sich (D) den Kopf an etw. (A) ánstoßen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
гібе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Разм. Мучыцца, пакутаваць ад нястачы, голаду, цяжкай працы і пад. Пралетарыят павёў за сабой мільённыя масы сялянства, якое гібела ў галечы і цемры.«ЛіМ».— Кім бы я быў, — падумаў сам сабе Зорын, — каб не савецкая ўлада? Гібеў бы, пэўна, недзе ў кулака ці ў памешчыка за кавалак хлеба парабкам.Гурскі.// Весці пустое, бязмэтнае жыццё; марнець. Сцяпан рэдка сустракаецца з людзьмі, гібее ў сценах сваёй хаты, нібы той пацук у нары.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агрэга́т, ‑а і ‑у, М ‑гаце, м.
1.‑а. Канструктыўнае спалучэнне ў адно цэлае некалькіх машын, апаратаў для эфектыўнай сумеснай работы. Новы матор паставілі, перагрэвы зніклі, агрэгат мог працаваць хоць і цэлыя суткі без перапынку.Кулакоўскі.// Складаная частка машыны, апарата, якая ўяўляецца як адзінае цэлае, напрыклад, рухавік аўтамабіля, каробка перадач.
2.‑у. Сукупнасць мінералаў, якія складаюць горную пароду. Кожная калаідальная частачка прадстаўляе сабой агрэгат з сукупнасці многіх малекул.Гаркуша.// Усякае рэчыва, утворанае механічным спалучэннем аднародных або разнародных частак.
[Ад лац. aggregatus — сабраны, злучаны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абві́цца, абаўюся, абаўешся, абаўецца; абаўяцеся; пр. абвіўся, ‑вілася, ‑вілося; зак.
1. Абкруціцца вакол чаго‑н.; абвіць сабой што‑н. Пуга абвілася вакол задняй нагі ваўка, і я не змог яе ўтрымаць у руцэ.Ляўданскі.// Абняць, абхапіць (пра рукі). Дзіцячыя ручкі абвіліся вакол матчынай шыі.
2. Пакрыцца, абвіць сябе чым‑н. Абаўецца навокал зямля Да бляскату ў яркую зелень.Астрэйка.// Ахутацца, абвалачыся чым‑н. (дымам, туманам і пад.). Сена палыхнула агнём, і стажок абвіўся жаўтавата-сінім дымам.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камбіна́т, ‑а, М ‑наце, м.
1. Вялікае прамысловае прадпрыемства, якое аб’ядноўвае некалькі прадпрыемстваў, звязаных паміж сабой тэхналагічным працэсам або адміністрацыйна. Хімічны камбінат. Металургічны камбінат. Цэлюлозна-папяровы камбінат.// Аб’яднанне некалькіх прадпрыемстваў мясцовай прамысловасці або прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання. Раённы прамысловы камбінат. Камбінат бытавых паслуг.
2. Адна з форм капіталістычнай манаполіі — аб’яднанне розных прадпрыемстваў з мэтай вядзення канкурэнтнай барацьбы.
3. Аб’яднанне навучальна-выхаваўчых устаноў розных ступеней (напрыклад, інстытута і тэхнікума, дзіцячых яслей і сада) пры заводах, прадпрыемствах. Вучэбны камбінат.
[Ад лац. combinatus — злучаны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Забіць, прыбіць ўдарамі дзюбы. Каршун задзёўб курыцу. □ — Так, вось так! Так, вось так! — Завіхаецца шпак. — Фі-у-чы! Фі-у-чы! Задзяўбу і вас, хрушчы!Шушкевіч.
2.перан.Разм. Даняць нападкамі, папрокамі. — [З дзяўчатамі], браце, трэба смелым быць, каб яны над сабой тваю сілу пачулі. Інакш — задзяўбуць, свавольніцы...Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бязду́мны, ‑ая, ‑ае.
Які не задумваецца; не здольны на роздум. Бяздумны, да ўсяго абыякавы, я нерухома стаяў каля акна, учапіўшыся рукамі ў вушакі.Ракітны.[Ганна] раптам забылася пра грыбы, стала дзіўна бяздумная.Мележ.// Які выяўляе бяздумнасць. Па сухой сцяблінцы.. ўзбіралася нейкая казюрка... Ігнат правёў яе бяздумным позіркам, нічога не бачачы перад сабой.Лынькоў.// Які не суправаджаецца роздумам; легкадумны. Гэтыя вельмі асабістыя вершы пазбаўлены бяздумнага замілавання.Грахоўскі.[Дзяўчынкі] крычалі, спатыкаліся і ніяк не хацелі пакідаць свайго бяздумнага занятку.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міра́ж, ‑у, м.
1. Аптычная з’ява ў атмасферы, пры якой на гарызонце ўзнікаюць уяўныя адлюстраванні далёкіх наземных прадметаў або ўчасткаў неба ў выніку заломвання сонечных праменняў у нераўнамерна нагрэтых слаях атмасферы. І раптам Засмужац перад сабой убачыў агеньчык. Ён не паверыў, нават напалохаўся, з трывогай падумаў, што гэта міраж.Мележ.
2.перан. Тое, што не адпавядае рэчаіснасці, тое, што не можа здзейсніцца. Штодзень святлей, шырэй разлогі, І гэта не міраж. Ідуць-бягуць шляхі-дарогі, змяняецца пейзаж.Пушча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
начле́г, ‑у, М ‑лезе, м.
1. Прыпынак нанач для сну, адпачынку; начны адпачынак. Атрад спыніўся на начлег у адным вялікім сяле.Лынькоў.Усе, хто ездзіў ад нас у Мінск, спыняліся на .. начлег у карчме.Якімовіч.// Месца для начнога сну, адпачынку (не ў сваім доме). Шлях перасякае бор, ляжыць за паўвярсты ад стаянкі. Але начлег тут выбралі.Навуменка.
2. Пасьба коней ноччу. Учора Пятрусь доўга ўпрошваў бацьку ўзяць яго з сабой на начлег, пасвіць калгасныя коні.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́езд, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Счэпленыя паміж сабой чыгуначныя вагоны, якія цягне па рэйках паравоз. Прыгарадны поезд. Скоры поезд. Таварны поезд. □ Поезд хаваўся то пад кронай свежай яркай зелені, то імчаўся паміж вясёлых пералескаў.Васілевіч.
2. Шэраг павозак, накіраваных адна за адной у якім‑н. напрамку. Шум, гамана ўзняліся, калі вясельны поезд — пяць расквечаных троек .. — паказаўся за сялом на дарозе.Ракітны.
•••
Маршрутны поезд — таварны поезд, які ідзе да месца прызначэння без змены саставу і вагі грузу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)