ка́мерны

(ад лац. camera = пакой)

прызначаны для невялікага памяшкання, для абмежаванага кола слухачоў (напр. к-ая музыка, к. аркестр).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

канане́рка

(фр. canonnière)

невялікі ваенны карабель з артылерыйскім узбраеннем, прызначаны для дзеянняў у прыбярэжных раёнах мора і ў рэках.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэфібрыля́тар

(ад дэ- + лац. fibrilla = валаконца)

апарат, прызначаны для спынення фібрыляцыі сардэчнай мышцы ўздзеяннем на яе кароткачасовым электрычным токам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бурмі́стр

(польск. burmistiz, ад ням. Bürgermeister)

1) тое, што і бургамістр 1;

2) стараста, прызначаны памешчыкам, у часы прыгону.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

што́льня

(ням. Stollen)

гарызантальны або нахілены праход у шахце, прызначаны для абслугоўвання падземных работ, які мае выхад на паверхню.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

знос I род. зно́су м.

1. снос;

дом прызна́чаны на з. — дом подлежи́т сно́су;

2. (похищение) уно́с;

3. карт. снос, сброс

знос II, -у м.: зно́су няма́ сно́су нет;

не знаць зно́су — не знать сно́су

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спа́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для спання. Спальны вагон. Спальны мяшок. □ Дзве цёткі.. ніяк не маглі размінуцца ў вузкім калідорчыку. І адна і другая трымалі ў руках па вялікай спальнай падушцы. Каваленка.

2. Які мае адносіны да спальні (у 1 знач.); прызначаны для яе. Спальны гарнітур мэблі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спа́льня, ‑і, ж.

1. Пакой, прызначаны для спання. Надзя пайшла моўчкі ў спальню. Да вячэры не выйшла, заўпарцілася. Гіль. У паласатай піжаме, з памятым і добрым ад сну тварам, выйшаў са спальні Максім Сцяпанавіч. Карпаў.

2. Разм. Камплект мэблі, прызначаны для такога пакоя. Купіць фінскую спальню.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грэбенечаса́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для часання з дапамогай грабянёў валакністых матэрыялаў пры падрыхтоўцы іх да прадзення. Грэбенечасальная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даві́льны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з выцісканнем соку з садавіны, агародніны. // Прызначаны для гэтай мэты. Давільны прэс. Давільны чан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)