бара́н¹, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Жвачная млекакормячая жывёліна сямейства пустарогіх з густой воўнай і выгнутымі рагамі.

Горны б.

2. Самец авечкі.

3. перан. Пра тупога, някемлівага чалавека (лаянк.).

Уперціся як баран (разм., неадабр.) — пра ўпартага чалавека.

Як баран на новыя вароты (глядзець) (разм.) — глядзець на што-н. разгублена, нічога не разумеючы.

|| памянш.-ласк. бара́нчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. барано́вы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Б. лой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мясці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш.-ласк. да мясціна. Яны звярнулі з дарогі, выбралі слаўную мясцінку — зялёны грудок сярод жоўценькага пясочку — і спыніліся. Колас. Дзед... выбіраў Васілю з маткай рыбную мясцінку. Мележ. Мясцінку слаўную знайшоў І рыбы налавіў з паўпуда! Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарадо́к 1, ‑дка, м.

1. Памянш.-ласк. да горад (у 1 знач.); невялікі горад. Шыбамі аконнымі здалёк зіхацеў маленькі гарадок. А. Вольскі.

2. Група жыллёвых або службовых будынкаў, аб’яднаных адным прызначэннем. Ваенны гарадок. Клінічны гарадок. // Спецыяльна абсталяваная спартыўная пляцоўка. Гімнастычны гарадок.

гарадо́к 2,

гл. гарадкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́блачка, ‑а, н.

1. Памянш.-ласк. да воблака; невялікае воблака. Дзе-нідзе плывуць, нібы рассыпаныя кудзелі воўны, воблачкі. Бядуля. Над каўшом выбухнула лёгкае воблачка дыму. Карпаў.

2. перан. Лёгкі цень праяўлення настрою, думкі, стану і пад. На твары непрыкметна ні хмурынкі, ні воблачка думак. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзянёк, ‑нька, м.

Ласк. і зніж. да дзень (у 1, 2 знач.). У першы святочны дзянёк выйшаў настаўнік на знаёмую яму сцежку, каля двух ветракоў, і пайшоў на чыгунку. Колас. «Ну, будзе дзянёк!» — заклапочана падумала.. [Таня], міжвольна прыслухоўваючыся да голасу бойкага юнака ў карычневай футболцы. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ду́дачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Памянш.-ласк. да дудка; невялікая дудка. Ён як пачне іграць на дудачцы, дык уся вёска збягаецца слухаць. Якімовіч.

2. перан. Разм. Пра вузкае, завужанае адзенне. Вельмі ж не да спадобы Ганне Макараўне штонікі-дудачкі. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раслі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш.-ласк. да расліна; невялікая, дробная расліна. Яны прывыклі глядзець на луг не проста, як на траву, а адрозніваць у гэтай траве безліч асобных раслінак. Чарнышэвіч. І, здаецца, ажываюць раслінкі, напіўшыся, абмыўшыся чыстай жыватворнай вільгаццю. Барашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скі́бачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да скіба. Тамара, каб не пакрыўдзіць гаспадыні, узяла тоненькую скібачку. Яна пераламалася ў руках, пасыпаліся крошкі на белы абрус. Гурскі. Гарбач кроіць на скібачкі сухі чорны акраец і налівае ў шклянкі малака. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хво́сцік, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да хвост (у 1–8 знач.).

•••

З хвосцікам — з лішкам, з невялікім дабаўленнем. Гадоў.. [Арцёму] было дваццаць з хвосцікам, а ці доўгі быў гэты хвосцік, ён, пэўна, і сам не ведаў. Машара.

Мышыны хвосцік — пра вельмі тонкую касу з рэдкіх валасоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́тик

1. уменьш.-ласк. като́к, -тка́ м.; ко́цік, -ка м.;

2. зоол. ко́цік, -а м.;

морско́й ко́тик зоол. марскі́ ко́цік;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)