бел.вучоны ў галіне фіз. хіміі і тэхналогіі шкла і сілікатаў. Акад.АН Беларусі (1950, чл.-кар. з 1947). Д-ртэхн.н. (1938), праф. (1934) Скончыў Петраградскі тэхнал.ін-т (1923). У 1935—61 у БПІ, адначасова ў 1950—60 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі АН Беларусі. Навук. працы па сінтэзе неарган. шкла, інтэнсіфікацыі працэсаў шклоўтварэння, вывучэнні залежнасці ўласцівасцяў шклопадобных сістэм ад іх хім. саставу і будовы. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГА́ТАЎ (Барыс Аляксандравіч) (н. 1.4.1938, г. Арэхава-Зуева, Расія),
бел.вучоны ў галіне тарфяной вытв-сці. Д-ртэхн.н. (1974), праф. (1979). Скончыў Маскоўскі тарфяны ін-т (1960). З 1977 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы па праблемах мадэлявання, мадэм. апісання і аптымізацыі тэхнал. працэсаў распрацоўкі радовішчаў торфу з улікам рэсурсазберажэння і аховы навакольнага асяроддзя. Аўтар падручніка «Тэхналогія і комплексная механізацыя тарфяной вытворчасці» (1988, з В.А.Нікіфаравым) і інш. вучэбных дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Моделирование и оптимизация процессов брикетного производства. М., 1976;
Математические методы в торфяном производстве. М., 1991 (разам з У.Дз.Капёнкіным).
латышскі вучоны-эканаміст і статыстык. Вучыўся ў Дэрпцкім (Тартускім) ун-це (1884—87), у Германіі (1895—99). З 1905 праф. Берлінскага ун-та. Апублікаваў працы «Смяротнасць, узроставы склад і даўгавечнасць праваслаўнага народанасельніцтва абодвух полаў у Расіі за 1851—1890 гг.» (1897, разам з Л.Бесер), «Дзяржава будучага» (1898). У апошняй з дапамогай статыстыкі імкнуўся даказаць магчымасць пабудовы сацыяліст. грамадства ў Германіі мірным (нерэвалюцыйным) шляхам. У 1-ю сусв. вайну саветнік ваен.мін-ва Германіі, па заданні якога распрацаваў сістэму харч. картак. У 1919 вярнуўся ў Латвію, праф. Рыжскага ун-та.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЧЭ́РСКІ (Рыгор Арсенавіч) (н. 26.10.1932, в. Садоўшчына Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне кардыялогіі. Д-рмед.н. (1980), праф. (1983). Скончыў 1-ы Ленінградскі мед.ін-т (1956). З 1972 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па ішэмічнай і гіпертанічнай хваробах, атэрасклерозе, рэўматызме, хваробах крыві, парушэннях сардэчнага рытму, антыкаагулянтнай тэрапіі, ультрагукавой дыягностыцы і метадзе дэфібрыляцыі.
Тв.:
Справочник по клинической электрокардиографии. Мн., 1985 (разам з Л.Г.Баранавым, У.Р.Лісюціным);
Справочник участкового терапевта. Мн., 1986 (у сааўт.);
Справочник по дифференциальной диагностике внутренних болезней. Мн., 1990 (у сааўт.).
расійскі вучоны ў галіне артыл. ўзбраення, мех. апрацоўкі металаў, мінералогіі і крышталяграфіі. Акад.Пецярб.АН (1875), ген. ад артылерыі (1890). Скончыў Міхайлаўскае артыл. вучылішча (1849). З 1867 праф. Міхайлаўскай артыл. акадэміі. Распрацаваў тэорыю змацавання ствалоў артыл. гармат (насадкай на іх цыліндраў у гарачым стане), што дазволіла павысіць іх трываласць, магутнасць і дальнабойнасць, стварыць буйнакаліберную артыл. сістэму. Аўтар работ па апрацоўцы металаў (асабліва рэзаннем), курсаў па тэхналогіі металаў. Даследаваў мікрасіметрыю крышталяў, спосабы вызначэння шчыльнасці мінералаў. Ламаносаўская прэмія Пецярб.АН 1868.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЁРКІН (Барыс Рыгоравіч) (4.3.1871, г. Полацк — 12.7.1945),
сав.вучоны ў галіне тэорыі пругкасці. Акад.АНСССР (1935, чл.-кар. 1928). Інж.-ген.лейтэнант. Засл. дз. нав. і тэхн. РСФСР (1934). Скончыў Пецярбургскі тэхнал.ін-т (1899). З 1909 на пед. рабоце, з 1920 праф. Ленінградскага політэхн. ін-та. Асн.навук. працы па буд. механіцы і тэорыі пругкасці. Распрацаваў метады інтэгравання ўраўненняў тэорыі пругкасці, прапанаваў форму рашэння ўраўненняў пругкай раўнавагі. Адзін са стваральнікаў тэорыі выгіну пласцінак. З удзелам Галёркіна праектаваліся і будаваліся Волхаўская ГЭС, Днепрагэс, некат. цеплаэлектрастанцыі. Дзярж. прэмія СССР 1942.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЖА́ (Віталій Лявонцьевіч) (н. 1.1.1939, г. Палтава, Украіна),
бел.вучоны ў галіне цеплафізікі. Д-ртэхн.н. (1992). Чл. Нью-Йоркскай АН (1995). Скончыў Кіеўскі тэхнал.ін-тхарч. прам-сці (1962). З 1964 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі; адначасова з 1994 праф.Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы па цепламасапераносе ў мнагафазных сістэмах і цеплаабмене ў дысперсных асяроддзях, па ўласцівасцях псеўдазвадкаваных пластоў і праблемах энергазберажэння.
Тв.:
Фильтрация двухфазных однокомпонентных потоков в дисперсных средах. Мн., 1988 (разам з Г.І.Жураўскім);
Тепломассоперенос в многофазных системах. Мн, 1990 (разам з Г.І.Жураўскім, Э.М.Сімкіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́МАЎ (Дзімітр) (25.6.1909, г. Ловеч, Балгарыя — 1.4.1966),
балгарскі пісьменнік і вучоны. Засл. дз. культ. Балгарыі (1963), праф. анатоміі (1953). Дэбютаваў раманам «Паручнік Бенц» (1938). Майстэрствам псіхал. аналізу адметны раман «Асуджаныя душы» (1945), падзеі якога адбываюцца ў Іспаніі напярэдадні і пасля ваенна-фаш. мяцяжу 1936. Сусв. вядомасць прынёс раман «Тытунь» (1951; Дзімітраўская прэмія 1952), прысвечаны жыццю балг. народа ў 1930—40-я г. Аўтар камедыі «Жанчыны з мінулым» (1959), драм «Вінаваты» (1961), «Перадышка ў Арка Ірыс» (1936), а таксама прац па анатоміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗМІ́ТРЫЕВА (Зінаіда Аляксандраўна) (15.6.1925, г.п. Стругі-Красныя Пскоўскай вобл., Расія — 4.1.1989),
бел.вучоны ў галіне бульбаводства. Д-рс.-г.н. (1976), праф. (1979). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыла Ленінградскі с.-г.ін-т (1950). З 1957 у Бел.НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва (у 1964—82 нам. дырэктара). Навук. працы па ўдасканаленні спосабаў вырошчвання бульбы ва ўмовах механізаванай вытв-сці, распрацоўцы тэхналогіі вырошчвання бульбы з дробных пасадачных клубняў.
Тв.:
Прогрессивная технология возделывания картофеля. Л., 1976 (разам з М.А.Дарожкіным, В.В.Валуевым);
Как вырастить высококачественный столовый картофель. Мн., 1983;
Справочник картофелевода. 2 изд. Мн.. 1989 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯМЕ́ЦКІ (Анатоль Мар’янавіч) (н. 15.10.1921, в. Юркаўцы Вінніцкай вобл., Украіна),
бел.вучоны ў галіне хірургіі і тапаграфічнай анатоміі. Д-рмед.н. (1970), праф. (1971). Скончыў Харкаўскі мед.ін-т (1952). З 1953 у Віцебскім мед. ін-це. Навук. працы па даследаванні стану артэрый пры вострай прамянёвай хваробе і стану век пры аперацыях на артэрыях; па метадах рэаграфіі для дыферэнцыяльнай дыягностыкі сасудзістых пашкоджанняў ніжніх канечнасцей, выкарыстанні магнітных палёў у медыцыне.
Тв.:
Магнитные поля в здравоохранении. Самара, 1991 (разам з Б.Н.Жукавым і А.У.Цацоха);
Лечение термических ожогов. Ростов н/Д, 1992 (у сааўт.).