1. Дзейнасць; справа. Там добрая дзея, дзе два арэ, а трэці сее.Прыказка.//толькімн. (дзе́і, дзей). Учынкі, паводзіны, дзеянні. У дзень яго [Леніна] зямнога нараджэння Да сэрца зноў прыслухайся свайго, Каб дзеямі, жыццём сваім, сумленнем Хоць кроплю быць падобным да яго!Звонак.
2. Падзея, аб якой ідзе гутарка. Дзея адбываецца ў часы белапольскай акупацыі ў БССР.Крапіва.Зменены фінал драмы. Апошняя карціна — новая. Дзея адбываецца ў полі, на дарозе. Тут сустрэлася Ірынка з чырвонаармейцам.Кудраўцаў.// Развіццё падзей у літаратурным творы. Так забаўляла ўсіх ігра [дзядка], што цяпер мала хто ўжо сачыў і за ходам дзеі, і за перажываннямі герояў.Краўчанка.
3. Закончаная частка драматычнага твора або тэатральнай пастаноўкі; акт. Камедыя ў трох дзеях.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падо́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае падабенства з кім‑, чым‑н., нагадвае каго‑, што‑н. Падобныя з твару, браты шмат у чым адрозніваліся адзін ад аднаго.Шамякін.На парозе з’явіліся дзве невялічкага росту бялявыя дзяўчынкі, настолькі падобныя адна да аднае, што іх можна было адрозніць толькі па прычосках.Грахоўскі.Перасыльная біржа была вельмі падобнай на лагер ваеннапалонных, толькі меншая намерам.Якімовіч.
2. Такі, як гэты (пра які ідзе гаворка). Другі падобны выпадак здарыўся ў курортным горадзе Дуброўніку, дзе мы жылі некалькі дзён.Брыль.
3. У геаметрыі — які мае падобнасць (у 2 знач.). Падобныя многавугольнікі. Падобныя конусы.
•••
І падобнае (скарочана: і пад.) — ужываецца ў канцы пералічэння, паказваючы на тое, што яно можа быць прадоўжана.
Нічога падобнагагл. нішто 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. і без дап. Спытаць яшчэ раз; зноў звярнуцца з тым жа пытаннем. [Надзя] не паверыла адразу словам, перапытала.Галавач.Ад прыкрасці Мікола аж крактануў .. і перапытаў у Нічыпара: — Значыць, не адпусціш?Б. Стральцоў.— Як, як вы кажаце? — перапытаў.. [Ян], падступаючы бліжэй да бравага фельчара.Чорны.Бацька ў такіх выпадках.. пяць разоў перапытае, потым адкажа.Бажко.— Што ж з Якушом пасля зрабілі? — З Якушом? — перапытаў дзед. — Пакаралі.Скрыган.
2. Апытаць усіх, многіх; спытаць пра ўсё, многае. Мы.. усе хаты абышлі, усіх людзей перапыталі, ці не бачылі цябе дзе часам...Васілевіч.[Барановіч:] — Якое каму дзела, хто з кім жаніцца ці за каго замуж ідзе. Дык не, усё перагавораць, усё перапытаюць, да ўсяго дакапаюцца.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праве́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
1. Упэўніцца, пераканацца ў правільнасці чаго‑н., адпаведнасці чаго‑н. чаму‑н. Праверыць правільнасць рашэння задачы. □ Лясніцкі спыніўся, па маленькаму ручному компасу праверыў напрамак.Шамякін.// Абследаваць з мэтай нагляду. За імі [хлапчукамі] па барознах шэрых Раённы аграном ідзе, Каб глыбіню раллі праверыць, Каб не было агрэхаў дзе.Танк.У поўнач удовін сын выйшаў на мост праверыць, ці стаіць на варце яго таварыш.Якімовіч.// Упэўніцца ў праўдзівасці чаго‑н.; пракантраляваць. Я ўзяў білет, уважліва праверыў яго, потым, не спяшаючыся, пачаў пералічваць рэшту.Анісаў.
2. Падвергнуць выпрабаванню для высвятлення якіх‑н. уласцівасцей, прыгоднасці да чаго‑н. і пад. Усё брыгадзір праверыў: Вароны, трактары, плугі, Ўвесь інвентар рабочы.Танк.Галя праверыла насенне на ўсходжасць.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
се́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
1. Дробна нарэзаная салома, якая ідзе на корм жывёле. Гэта дзядзька Мартын рэзаў сечку на саматужнай сячкарні, — відаць, збіраўся ехаць араць папар.Колас.— З мукой каровы лепш сечку ядуць.Асіпенка.//перан. Пра што‑н., што сваім выглядам напамінае дробна нарэзаную салому. — Гэта ты ад свае бабкі чуў? — страсаючы з-за вушэй валасяную сечку, спытаў Грыцко.Кулакоўскі.З навіслых над зямлёй хмар спачатку сыпанула дробнай сечкай, потым паваліў густы мокры снег.Дзенісевіч.Трактары шнуруюць Над Арэсай-рэчкай, Сякуць плугам, дыскам Торфішча на сечку.Купала.
2. Драблёныя крупы. Аўсяная вечка. Ячная сечка.
3. Прылада для сячэння капусты і пад.; сякач. Жанчыны сечкамі сякуць бадзёра, Як быццам .. выбіваюць такт.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Сабраць, згрупаваць у адным якім‑н. месцы. Сканцэнтраваць на малацільных таках пажарную тэхніку. □ [Бярозін:] — Загадваю сканцэнтраваць сілы вашых брыгад у раёне навасёлкаўскай грэблі і сёння ў дваццаць чатыры нуль-нуль распачаць прарыў у кірунку Навасёлак.Шчарбатаў.// Скіраваць у адно месца (пра ўдар, націск і пад.). У дваццатых чыслах красавіка, раніцою на світанні, гулка загрукацелі чырвоныя батарэя, сканцэнтраваўшы агонь на польскіх пазіцыях.Колас.// Увасобіць, змясціць у сабе. Напластоўваючы вобразы, каб сканцэнтраваць сутнасць рэальных фактаў жыцця Антанюка, .. пісьменнік ідзе дарогай, што вядзе да эстэтычнага ідэалу.«Полымя».
2.перан. Скіраваць на што‑н. (увагу, думку і пад.). Усю ўвагу [Ваня] сканцэнтраваў на прылізаным чалавеку, што сядзеў каля акна.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фу́тра, ‑а, н.
1. Валасяное покрыва на целе жывёл; шэрсць. Заглянуў Мароз у дупло, а там вавёрка ў шэрым футры спіць ды яшчэ хвосцікам, быццам коўдрай, накрылася, — добра ёй!П. Ткачоў.
2. Вырабленая шкура пушнога звера. Нарушэвіч пакорпаўся ў клумку і дастаў адтуль пышнае футра выдры.Машара.// Гэтыя шкуры як прадмет гандлю, вытворчасці. Лес, футра, бярозавы дзёгаць, шкіпінар ішлі ў многія краіны.«Звязда».Каштоўнае футра гэтага звера [бабра] скуплівалі замежныя камерсанты — яны плацілі чыстым золатам.Масарэнка.
3. Зімовая вопратка з вырабленых шкур пушнога звера. Казік памог.. [Мікалаю Мікалаевічу] ўздзець вялікае футра, падаў шапку.Грахоўскі.Вось па вуліцы ідзе дама ў кароткім футры з шэрага каракулю.Новікаў./уперан.ужыв.Разам з хмарамі, якія віселі.. футрамі над зямлёй, завандравалі вятры.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
харчо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да харчу, харчавання. Харчовыя адходы. Харчовы рацыён.// Які ідзе ў ежу. Харчовыя прадукты. Харчовая бульба.
2. Звязаны з вытворчасцю, захаваннем і размеркаваннем прадуктаў харчавання. Харчовая прамысловасць.
3. Які мае адносіны да харчоў, прадуктаў харчавання. Харчовыя тавары. Харчовыя запасы. □ Пасля полудня Супрун прынёс Максіму харчовую перадачу з дому.Машара.// Звязаны з нарыхтоўкай, захаваннем, размеркаваннем і пад. прадуктаў харчавання. Лясная плошча, патрэбная для нармальнага існавання зуброў, няўхільна змяншалася. Харчовая база знікала.В. Вольскі.На стале было ўсё лепшае, што знайшлі на харчовым складзе: сала, цыбуля, банка рыбных кансерваў.Шамякін.
•••
Харчовая праграма СССР — важнейшая састаўная частка сацыяльна-эканамічнай стратэгіі партыі, разлічаная на павелічэнне вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі і хутчэйшае бесперабойнае забеспячэнне насельніцтва краіны прадуктамі харчавання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
darúnter (разм. drúnter), [dárunter] adv
1) пад гэ́тым [тым, ім, ёй, і́мі]; пад гэ́та [то́е, яго́, яе́, іх];
es geht álles drúnter und drüber усё ідзе́ кулём
2) сяро́д іх, у тым лі́ку
3) менш, ніжэ́й
4) пераклад залежыць ад кіравання беларускага дзеяслова: er litt ~ ён паку́таваў ад гэ́тага;
~légenvt падлажы́ць, пакла́сці пад што-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
hándelnvi
1) дзе́йнічаць, рабі́ць учы́нкі
2) (mit D) гандлява́ць (чым-н.);
nach Déutschland ~ гандлява́ць з Герма́ніяй
3) (um A) таргава́цца (за што-н.), цанава́цца; дамаўля́цца, ве́сці перамо́вы
4) (von D) мець за тэ́му (што-н.);
es hándelt sich dárum, dass… размо́ва ідзе́ пра то́е, што…
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)