1. Асоба, якая выконвае якія-н. вытворчыя працэсы, аперацыі (назва ўваходзіць таксама ў складаныя словы, напр.гукааператар).
2.Спецыяліст, які робіць здымкі кінакарціны; кінааператар.
|| прым.апера́тарскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фінансі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
1.Спецыяліст па вядзенні фінансавых аперацый.
2. Уладальнік капіталаў, які вядзе буйныя грашовыя аперацыі.
|| ж.фінансі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым.фінансі́сцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кампаратыві́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Спецыяліст у галіне параўнальна-гістарычнага мовазнаўства; той, хто карыстаецца параўнальным метадам пры вывучэнні блізкароднасных моў і тэорыі літаратуры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
візажы́ст
(фр. visagiste, ад visage = твар)
спецыяліст па касметыцы твару.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
нумізма́т, -а, М -ма́це, мн. -ы, -аў, м.
1.Спецыяліст па нумізматыцы (у 1 знач.).
2. Чалавек, які займаецца нумізматыкай (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АПЕРА́ТАР (ад лац. operator які дзейнічае), 1) у матэматыцы — адпаведнасць паміж элементамі двух мностваў X і Y (кожнаму элементу x з X адпавядае пэўны элемент y з Y). Раўназначныя паняцці: адлюстраванне, пераўтварэнне, функцыя, функцыянал. Важны клас аператара — лінейныя аператары ў лінейнай алгебры і функцыянальным аналізе. Дыферэнцыяльнымі і інтэгральнымі аператарамі карыстаюцца ў матэм. фізіцы, тэорыі дыферэнцыяльных і інтэгральных ураўненняў і інш.Напр., аператар дыферэнцавання
; інтэгральны
; зруху
. Да логікавых аператараў адносяцца кан’юнкцыя, дыз’юнкцыя, імплікацыя, адмаўленне, квантары агульнасці і існавання.
2) У вылічальнай тэхніцы — прадпісанне на мове праграмавання закончанага дзеяння ў праграме, напр. прысваенне лікавага значэння пераменнай велічыні, перадача кіравання, выклік падпраграмы, цыкл.
3) У тэхніцы — спецыяліст, які кіруе з пульта абсталяваннем, напр.ЭВМ, радыёлакацыйнай станцыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́МАЎ (Іслам Абдуганіевіч) (н. 30.1.1938, г. Самарканд, Узбекістан),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Узбекістана. Канд.эканам.н. Скончыў Сярэднеазіяцкі політэхн.ін-т, Ташкенцкі ін-тнар. гаспадаркі. У 1960—66 працаваў у Ташкенце, у т. л. на з-дзе «Ташсельмаш». У 1966—83 у Дзяржплане Узб. ССР: гал.спецыяліст, пам. старшыні, нач. аддзела, упраўлення, нам. і 1-ы нам. старшыні. У 1983—86 міністр фінансаў Узб. ССР. У 1986 нам. старшыні СМ і старшыня Дзяржплана Узб. ССР. У 1986—89 1-ы сакратар Кашкадар’інскага абкома Кампартыі Узбекістана, у 1989—91 1-ы сакратар ЦК Кампартыі Узбекістана, з 1990 адначасова прэзідэнт Узб. ССР, з вер. 1991 прэзідэнт Рэспублікі Узбекістан, у ліст. 1990 — студз. 1992 адначасова старшыня Кабінета міністраў. Чл.ЦККПСС і Палітбюро ЦККПСС (1990—91). Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1984, нар.дэп.СССР (1989 — студз. 1992). Аўтар кнігі «Узбекістан па шляху паглыблення эканамічных рэформаў» (1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бухга́лтар, ‑а, м.
Спецыяліст па бухгалтарскай справе, які вядзе грашовую і камерцыйную справаздачнасць. [Жлукта:] Дык вы хочаце, каб я пайшоў да вас за бухгалтара?Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
о́птык, ‑а, м.
1.Спецыяліст у галіне оптыкі.
2. Майстар, які займаецца вырабам аптычных прыбораў. З майстэрні оптыка .. [Лена і Круміньскі] выйшлі а восьмай гадзіне раніцы.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
псіхія́тр, ‑а, м.
Урач, спецыяліст па псіхічных захворваннях. Для спрактыкаванага псіхіятра цікава б было наглядаць, як шпарка даспявае .. [Сомік] для злачынства ці вар’яцкага дому.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)