2. (легчыспаць) sich schláfen légen, zu [ins] Bett géhen*, schláfen géhen*;
3.перан. (апусціцца) sich légen, sich sénken, fállen*vi (s);
тума́н лёг на по́ле der Nébel sénkte sich auf das Feld;
ле́гчы ў дрэйфмарск. béidrehen vi;
ле́гчы ў асно́ву zu Grúnde gelégt wérden (чаго-н.D)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
агрэ́бці, аграбу, аграбеш, аграбе; аграбём, аграбяце; пр. агроб, агрэбла і аграбла; зак., што.
1. Тое, што і абгрэбці.
2.Разм. Згрэбці ўсё з якой‑н. плошчы. [Дзядзька:] — Агрэблі мы так свае соткі, зірнулі, і страх нас узяў — было поле зялёнае, а стала чорнае, толькі вяршочкі зялёныя з зямлі вытыкаюцца.Палтаран.
3.перан. Атрымаць, здабыць, захапіць што‑н. у вялікай колькасці. [Ціток:] — Каб нам з вамі папалам дзесятую долю таго, што агроб наш Іван, то мы б з вамі, пане мой, азалаціліся б.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
немата́, ‑ы, ДМ ‑маце, ж.
1. Адсутнасць дару мовы.
2.перан. Нямая цішыня. Амярцвелае поле рассцілалася белым абрусам аднастайнай роўнядзі, а лес цёмна-сіняю сцяною выступаў у нерухлівай постаці і тупой немаце.Колас.Шыба раптам .. неяк трывожна закалацілася і.. як быццам парушыла немату вячэрняга спакою.Васілевіч.Мне ясным сонцам лёс наканаваны — Не ведаць змрочных лёхаў нематы.Барадулін.
3.перан. Бяспраўе, прыгнечанасць. З векавой нематы і адсталасці, Узнімаючы ленінскі сцяг, Мы прыйшлі да заможнае сталасці, Да вялікага сэнсу жыцця.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
иска́ть(чьего)расположе́ния паддо́брывацца (да каго);
◊
ищи́ ве́тра в по́ле, ищи́-свищи́ шука́й ве́тру ў по́лі;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Мане́ж ’памяшканне або месца для коннага прывода малатарні, ваўначоскі і да т. п., ’месца верхавой язды’, ’арэна цырка’, ’пераносная загародка для дзяцей, якія пачынаюць хадзіць’, ’поле, дзе абучаюцца вайскоўцы’ (ТСБМ, П. С., Хрэст. дыял., Сцяшк., Смул., Шат., Сцяц.; дзярж., ганц., ДАБМ, к. 238). Запазычана з польск.maneż, якое з франц.manège < італ.maneggio ’кіраванне коньмі’ < італ.mano < лац.manus ’рука’ (SWO, 450; Голуб-Ліер, 301). Рус.мане́ж ’тс’ таксама з франц. мовы самастойным шляхам (Фасмер, 2, 568). Сюды ж мане́жыць ’аб’яжджаць каня паводле правіл манежнай язды’, ’мучыць, таміць’ (ТСБМ, Шат.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пустэ́ча ’пустата’ (Шат.), пусце́ча ’пустка, пусташ, пустаполіца’ (ТСБМ; ЛА, 2; чэрв., Сл. ПЗБ; любан., Нар. словатв.; Сл. Брэс.), ’неўрадлівае поле’ (Янк. 1, Жд. 1), пустэ́ча ’адзіноцтва, несуцешнасць’ (Варл.), ’несамастойны, несур’ёзны, пусты чалавек’ (маг., Янк. Мат.; Жд. 1., Янк. 1), пусце́ча ’пусты, бяздумны чалавек; распуста’ (ТС, Ян.). Трубачоў (Слав. языкозн., V, 182, 187–188) на аснове адпаведнасці серб.-харв.пустоћа ’пустата’, славен.pustoča ’тс’ рэканструюе *pustotja ў якасці праславянскага дыялектызма; формы з палаталізацыяй, распаўсюджаныя пераважна на ўсходнім Палессі, хутчэй за ўсё, другасныя, узнятыя ў выніку адштурхоўвання ад украінскай дэпалаталізацыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раскара́ч ’кусок палатна з махрамі, ручнік для нашэння гаршчкоў (з ежай) у поле’ (Гарэц., Касп.), рыскыра́ч ’тс’ (талач., Шатал.; дубр., Нар. словатв.), раскара́ч, ръскъра́ч ’трапкач, прыстасаванне з канцоў недатканага палатна, у якое ўвязвалі пасуду з ядой’ (кругл., дубр., горац., ЛА, 5), раскара́ч ’ручнік (для посуду)’ (кругл., ЛА, 4; Стан.). Дээтымалагізацыя ў выніку сцяжэння падвойнага зычнага на стыку прыстаўкі і кораня ў зыходным прэфіксальным утварэнні рас‑скара́ч, гл. скарач. Можна дапусціць кантамінацыю славянскай (тыпу раскара́ка, гл.) і балтыйскай па паходжанні лексем аналагічна да раскярэ́ша, гл. (раскарака, керайша, параўн. Непакупны, Связи, 195).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́скід ’від ворыва, калі глеба адвальваецца ў розныя бакі’ (Сцяц.; міёр., Шатал.; ТСБМ), роскідка ’тс’ (петрык., Шатал.; шальч., вільн., Сл. ПЗБ), ’баразна’ (вільн., Сл. ПЗБ); ро́скідзь ’разора, паглыбленне паміж градамі’ (карм., Мат. Гом.; Інстр. 2); ро́скідка ’мяжа на сярэдзіне загона’ (Янк. 3., Шат., ПСл), на ро́скідку ’спосаб ворыва’ (ТС); араць у ро́скідку — ’ворыва, пры якім барозны кладуцца ў напрамку краёў загона’ (карэліц., Жыв. сл.); ’узаранае поле з разорай пасярэдзіне загона’ (нясв., смаляв., сміл., стол., Яшк.); роскідзь, роскідка, раскі́д ’ворыва ўроскідку’ (бых., кам., сен., ЛА, 2). Да кідаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тыры́гаць ‘трэсці (пра электрычнасць)’ (ТС). Шматкратны дзеяслоў ад то́ргаць (гл.), фанетычна суадносны з таргаць (гл.), мажліва, з дадатковым экспрэсіўным адценнем. Параўн. экспрэсіўнае чэш.мар.terygaťse ‘цягнуцца куды-небудзь, з цяжкасцю ісці’ ў Махэка (Sebr. sp., 2, 1587), славац.terigať ‘цягнуць; калаціць, трасці’, гл. турыгаць. Сюды ж магчыма аднесці і вядомае ў арго янаўскіх лабараў тры́га, тыры́га ‘зямля, поле’ (Бел. дыял. 1), метафарычнае ўтварэнне на базе значэння ‘тое, што патрабуе клопату, тузаніны’, аднак яго варыянты цыра, цырыга ў беларускіх сацыялектах схіляюць да запазычання з грэч.ξηρα ‘суша, зямля’ (Лукашанец, Сацыял., 72). Параўн. сыра, гл.