1. Які многа спявае, любіць спяваць, здольны пець. Пявучая птушка. Пявучы народ. □ Прывет табе, зямля Тараса, Зямля пявучая братоў.Танк.// Які выклікае жаданне пець. Пявучы настрой.
2. Меладычна-працяжны, падобны на спеў. Пявучы акорд. Пявучая гаворка. □ Зоры далёкія, зоры бліскучыя Ціха гараць над зямлёй. Крыкі знаёмыя, тоны пявучыя Льюцца вячэрняй парой.Колас.Расія.. словам Пушкіна пявучым з дзяцінства ўскалыхала нас.Броўка.Я чуў яе [Іры] пявучыя словы: — Макарка, як добра, як хораша нам на нашай вуліцы.Сабаленка.//перан. Які ўтварае працяжныя манатонныя гукі. Вецер, рэзкі і пякучы, заскуголіў пад акном.Машара.Над Дзвіною бары пявучыя.Бураўкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Метучы ў розныя бакі, расчысціць. Выйду, выйду хутчэй за вароты я І на вуліцы снег размяту.Ставер.//перан. Ачысціць, вызваліць ад каго‑, чаго‑н. Радасць і шчасце дагонім сваё, шторм рэвалюцыі шлях нам размёў!Дубоўка.
2.перан. Разагнаць, раскідаць. Вайна размяла нас па беламу свету.Звонак.Ад дотаў Волгі да Берліна ты [армія] зброд фашысцкі размяла.Машара.
3.перан. Расхапаць, разабраць. Але немцы размялі і свякрусіну хату. Засталося ўсяго некалькі вянкоў, што ніжэй акон.Сяркоў.Словам не стала ансамбля. Спевакоў, .. [танцораў] маіх каго куды, усіх да аднаго размялі.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Рабіць грашовыя падлікі, разлікі (звычайна ўзаемныя). — Ты толькі не бойся, я ж не за так цябе прашу. Грошы аддаць пасля магу. — Што мне твае грошы, ты мне паправіш вароты .. — Больш яны не рахаваліся.Чыгрынаў.// Весці ўзаемны ўлік (паслуг, прэтэнзій, крыўд і пад.). — Шмат я вам турбот нарабіў, — першы раз за вечар пачула Насця яго голас — Рахавацца пасля будзем... Паехалі, Насця.Асіпенка.
2. Абменьвацца думкамі; раіцца. — Няма часу нам тут доўга рахавацца, гэта не нарада і не педсавет.Кулакоўскі.— Рахаваліся, Валодзя, з начальнікам будоўлі, — паціскае руку і гаворыць парторг. — Думаем цябе ў брыгадзіры...Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спакусі́цца, ‑кушуся, ‑кусішся, ‑кусіцца; зак.
1.нашто, чым і без дап. Быць прывабленым чым‑н. спакуслівым. — Фёдар Арцёмавіч, нам трэба мяняць замок у склепе, а то нехта спакусіўся на мае агуркі і капусту, — сказаў Грушка пры сустрэчы.Пестрак.[Віцюк:] — Ды от жа, каб яму спрахнуць, спакусіўся ўчора бочкавым півам.Васілёнак.
2.зінф. і без дап. Схіліцца на якое‑н. дзеянне, справу, не ўстаяць перад якім‑н. жаданнем, спакусай. Цяпер на дварэ стаяў кастрычнік, але было цёпла, і заўзятыя старыя мясцовыя рыбакі маглі спакусіцца і выйсці на рыбалку.Шашкоў.А ў гэтай справе [красці] так: спакусіўся раз, не ўтрымаешся другі.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
убаку́, прысл.
1. У некаторым аддаленні ад каго‑, чаго‑н. Пакрыўджаны Якім стаяў убаку, пакуль не прайшлі ўсе касцы паўз яго.Дуброўскі./ З прыназ. «ад» утварае спалучэнне зР. Там, крыху ўбаку ад вуліцы, расла высачэзная таполя.Чарнышэвіч.[Уладзя] мінуў родную мясціну, прайшоў ад яе ўбаку за пяць кіламетраў.Чорны.
2.перан. Па-за асноўным напрамкам дзейнасці, па-за агульным шляхам развіцця. [Дзмітрый Аляксандравіч:] А дакуль лабараторыя будзе стаяць убаку? Не, не! Няхай і яна падключаецца. І — неадкладна. Нам патрэбны аналізы без затрымкі.Савіцкі./ З прыназ. «ад» утварае спалучэнне зР. [Паэма «Сымон-музыка»], як і «Новая зямля», не засталася ўбаку ад магістральных тэм нашай эпохі.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
халту́ра, ‑ы, ж.
Разм.зневаж.
1. Пабочны, звычайна лёгкі заработак звыш асноўнага. У людзей як у людзей — ва ўсіх па два выхадных ужо, а ў .. [Аўсяніка] вечна гэта «налева», вечна халтура...Васілевіч.
2. Нядобрасумленная, неахайная, выкапаная без ведання справы работа. [Мікола:] — Халтура хутчэй за ўсё, а не вецер... Калі б мы так будавалі, што вецер, няхай і штармавы, у дзевяць балаў, можа бурыць, — грош нам цана была б.Хадкевіч.// Тое, што зроблена такім чынам, прадукт такой работы. Хаджу, разглядаю скульптуры. Мастак быў праўдзівы, Ні спешкі нідзе, ні халтуры!Гілевіч.«Бо пішаш, — заявіў Сівы, — халтуру. Што толку з колькасці, браток, Калі слабы любы радок».Корбан.
[Ад лац. chartularium — спіс нябожчыкаў, які чытаўся свяшчэннікам на дзень памінання памёршых.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шрот, ‑у, М шроце, м.
1.зб. Дробныя свінцовыя шарыкі, якія разам з порахам служаць зарадам для паляўнічых стрэльб. Дазвол далі Грыгору паляваць у графскіх лясах, яшчэ і пораху і шроту выдалі.Колас.У стрэльбе быў добры зарад шроту.Корбан.
2.зб.Спец. Адходы пасля выціскання алею з насення алейных раслін, якія ідуць на корм жывёле.
3.перан. Пра тое, што сваім знешнім выглядам і ўласцівасцямі нагадвае такія шарыкі. Вадзяны шрот сыпаўся нам на шапкі, на целагрэйкі, сек па каленях.Ермаловіч.Нясуць калгаснікі на рынак Лясоў багатыя дары — Маліну, зорныя суніцы, Тугіх парэчак шрот буйны.Жычка.
[Ням. Schrot.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
expect[ɪkˈspekt]v.
1. спадзява́цца, разлі́чваць;
expect smb. to do smth. разлі́чваць, што хто-н. зро́біць што-н.;
We expect them to help us. Мы разлічваем, што яны нам дапамогуць.
2. чака́ць;
He was not expecting any visitors. Ён не чакаў ніякіх наведвальнікаў.
3. меркава́ць, ду́маць;
Will they come? – Yes, I expect so. Яны прыйдуць? – Я мяркую, што так.
♦
be expecting a baby/a childinfml быць цяжа́рнай;
She is expecting a child in May. Яна чакае дзіця ў маі.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
neglect2[nɪˈglekt]v.
1. не клапаці́цца (аб кім-н./чым-н. і пра каго-н./што-н.); запуска́ць, занядба́ць;
neglect one’s studies закіда́ць заня́ткі;
She neglects her children. Яна (зусім) не клапоціцца пра сваіх дзяцей.
2. не звярта́ць нале́жнай ува́гі (на каго-н./што-н.), не заўважа́ць, ігнарава́ць;
He neglected my remark. Ён прапусціў маю заўвагу міма вушэй.
3.fml упуска́ць, забыва́ць; не выко́нваць абавя́зкі;
He neglected to tell us about it. Ён не палічыў патрэбным расказаць нам пра гэта.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
positive
[ˈpɑ:zətɪv]1.
adj.
1) перако́наны, пэ́ўны
I am positive that this is so — Я пэ́ўны, што гэ́та так
2) зана́дта пэ́ўны, самаўпэ́ўнены
3) канкрэ́тны, практы́чны
Give us some positive help — Дайце нам яку́ю канкрэ́тную дапамо́гу
4) дада́тны, плюс (у матэма́тыцы, эле́ктрыцы)
5) звыча́йны
6) абсалю́тны; безумо́ўны, по́ўны
2.
n.
1) дада́тная велічыня́
2) Electr. ано́д -а m., электро́д з дада́тным зара́дам
3) звыча́йная ступе́нь (прыме́тніка, прысло́ўя)
4) Photogr. пазыты́ў -ва m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)