пазава́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Заваліць чым‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Пазавальваць ямы каменнем. Пазавальваць праходы.

2. перан. Разм. Праваліць усё, многае. Пазавальваць экзамены па асноўных прадметах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панамяча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Намеціць меткамі ўсё, многае. Панамячаць бялізну. Панамячаць дарогу тычкамі.

2. Папярэдне вызначыць з якой‑н. мэтай (пра многіх, многае). Панамячаць кандыдатуры на выбарныя пасады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што.

1. Абмалаціць яшчэ раз, нанава. Перамалаціць акалот.

2. Памалаціць, абмалаціць усё, многае. Перамалаціць усе снапы.

3. перан. Разм. Пабіць, паламаць усё, многае. Град перамалаціў усе шыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабвіва́цца, ‑аецца; зак.

Абвіцца — пра многае, многіх. Ліяны паабвіваліся вакол дрэў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабгаблёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абгабляваць усё, многае. Паабгаблёўваць дошкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабгаро́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абгарадзіць усё, многае. Паабгароджваць сады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абгарнуць усё, многае. Паабгортваць кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабко́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абкапаць усё, многае. Паабкопваць яблыні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабко́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абкасіць усё, многае. Паабкошваць палеткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пааблу́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Аблузаць усё, многае. Пааблузваць гарбузікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)