прыта́чны, ‑ая, ‑ае.
Абл. Вельмі зручны, выгадны для чаго‑н. (пра месца). — Мне здаецца, дзядзька Кірыла, у вас тут вельмі прытачнае месца, — сказаў Красуцкі, паказаўшы рукою на наваколле. Скрыган. [Я. Колас] піша П. Глебку ў маі 1937 года, што нагледзеў хату ў вельмі прытачным месцы: шмат жоўтага пяску і маладога хваёвага лесу. Шкраба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раме́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рамяства (у 1 знач.), рамесніка (у 1 знач.), звязаны з імі. Жывуць там шаўцы, краўцы, бондары, цесляры, — люд рамесны — сядзяць на месцы, іх і за вуха з тае Назараўкі не выцягнеш. Б. Стральцоў.
2. Які рыхтуе кадры кваліфікаваных рабочых. Рамеснае вучылішча. Рамесная школа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́мбік, ‑а, м.
1. Памянш. да ромб (у 2 знач.).
2. Пра што‑н. у форме невялікага ромба. Паказаўся прыгожы гняды конь, між вачэй якому нібы хто знарок прыклеіў беласнежны ромбік. Ляўданскі. — Дык, кажаш, танкі ў бярэзніку каля Міронавай хаты? Вось і добра. — І .. [салдат] панёс у адным месцы карты ромбік. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Вывяргаць ротам прынятую ежу; ванітаваць. Незнаёмы ляжаў, скурчыўшыся абаранкам, часта, надрыўна рыгаў. Асіпенка. // перан.; чым. Выкідваць, вывяргаць (полымя, агонь і пад.). У .. [гаспадара] ёсць такая палка, якая рыгае агнём... І калі той агонь пападае ў каго, той памірае на месцы... Сачанка.
2. Моцна ікаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старарэ́чышча, ‑а, н.
Старое рэчышча ракі. Па Кавалёўцы даўно хадзілі чуткі, [я]шчэ Ягор быў малы, што недзе тут ляжала старарэчышча, і калі французскі імператар Напалеон уцякаў з Масквы, то ў гэтым месцы пусціў пад лёд сваю залатую карэту. Карамазаў. Дняпро заліў паплавы .. Старарэчышчы ператварылася ў пратокі, у доўгія азёры. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хо́ры, ‑аў; адз. няма.
Адкрытая галерэя або балкон у верхняй частцы параднай залы або царкоўнага будынка (першапачаткова для размяшчэння хору, музыкантаў). Зала губернскіх дваранскіх збораў нагадвала мора ў непагоду. Уся гэтая паўкруглая зала, усе месцы за калонамі, .. амфітэатр хораў — усё гэта было напхана людзьмі. Караткевіч. На хорах спявалі суровыя манахі. Асіпенка.
[Грэч. choros — хор.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ву́дзерак Поле на месцы ўзаранага дзірвана, папасу; цаліна (Стол.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
гарбы́ль Маленькае ўзвышэнне на роўным месцы (Віц. Касп., Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
пу́цік Струменьчык вады на крынічным месцы (Беш. Чашн. Касп.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Вы́дзірак 1 ’ачышчанае ад карчэўя і кустоў поле’ (Сцяшк.); ’цалінны ўчастак, які ўпершыню прыараны да поля’ (Яшк., стол.), вы́дзеркі ’поле сярод лесу на месцы аблогі’ (Яшк., нясвіж.), вы́дзеркі, ву́дзеркі ’ўпершыню апрацаваны ўчастак зямлі’ (Шатал.). Да выдзіраць, драць. Параўн. выдзёр, выдранка.
Вы́дзірак 2 ’выступ з печы, на якім можна сесці’ (Янк. I). Да выдзіраць(цца) (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)