1) украінскі шчыпковы муз. інструмент тыпу лютні. Мае грушападобны корпус, шыйку з 4—10 ладамі ці без ладоў, 4 адзінарныя ці парныя струны. Была найб. пашырана ў 16—18 ст. сярод запарожскіх казакоў. У 1960—70-я г. мадэрнізавана, створана сям’я К. — малая, сярэдняя (рытм-К.) і вял. басовая. Пашырана ў аркестрах нар. інструментаў.
2) Малдаўскі, рум., польскі струнны шчыпковы муз. інструмент тыпу лютні. Мае кароткую шыйку. Строй асн. жыльных струн — C, G, d, g, строй 4 парных металічных — на актаву вышэй. Гук здабываюць здапамогайплектра.
Літ.:
Лисенко-Дністровський М. Українська кобза // Жовтень. 1980. № 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОЎШ,
1) пасудзіна лодкападобнай формы для піцця, найчасцей выдзеўбаная з дрэва. Шырока выкарыстоўвалася да 20 ст. 2) Стальная або чыгунная пасудзіна для кароткачасовага захоўвання, транспартавання і разліўкі расплаўленых металаў, шлакаў і штэйнаў. Унутры звычайна пакрываецца вогнетрывалым матэрыялам. Бываюць ручныя (да 60 кг), перасоўныя па манарэйцы (да 120 кг), маставымі кранамі і чыг. цялежкамі (да 500 т). Вакуум-К.здапамогай вакуумнай помпы выцягвае расплаўлены метал (алюміній, магній і інш.) з ваннаў.
3) Рабочы орган землярыйных і пад’ёмна-трансп. машын (экскаватараў, драг, грэйфераў, землечарпальных снарадаў, норый, пагрузчыкаў, элеватараў).
Коўш: а — сталеразлівачны; б — экскаватарны (1 — каўшовы цыліндр, 2 — плячо маніпулятара, 3 — корпус каўша).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАВАДНА́Я СУ́ВЯЗЬ,
перадача і прыём паведамленняў (інфармацыі) здапамогайэл. сігналаў (электрамагнітных ваганняў), якія распаўсюджваюцца па правадах; адзін з відаў электрасувязі.
У залежнасці ад віду паведамленняў, што перадаюцца, адрозніваюць тэлефонную сувязь, тэлеграфную сувязь, факсімільную сувязь (перадача нерухомых відарысаў, напр., фатаграфій, малюнкаў), кабельнае тэлебачанне і інш. Падзяляюць на далёкую (міжгароднюю, міжнар.) і мясцовую (гар., вясковую), агульнага карыстання і ведамасную (карпаратыўную і ўнутрывытворчую). Для П.с. выкарыстоўваюць падземныя (падводныя) кабелі сувязі, валаконна-аптычныя лініі (гл.Валаконна-аптычная сувязь), узмацняльнікі электронных і аптычных сігналаў, рэгенератары (у лічбавых сістэмах), апаратуру каналаўтварэння (ушчыльнення і падзелу сігналаў), камутатары, маршрутызатары і інш. П.с. спалучаюць зрадыёсувяззю і спадарожнікавай сувяззю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ДНАСЦЬ ДА ЭЛЕКТРО́НА,
здольнасць атама, малекулы далучаць электрон з утварэннем адмоўнага іона. Колькасна роўная энергіі іанізацыі адмоўнага іона (X−); вымяраецца ў электрон-вольтах (гл.Іанізацыі патэнцыял). Найб. Р. да э. (3—4 эВ) маюць атамы галагенаў. Для шэрагу хім. элементаў блізкая да нуля ці адмоўная, гэта азначае, што не існуе ўстойлівых адмоўных іонаў гэтых элементаў. Для малекул Р. да э. звычайна мае значэнні ад 0 да 4 эВ, але ёсць малекулы са значна большымі значэннямі Р. да э. (напр., для малекулы гексафтарыду плаціны Р. да э. роўная 7 эВ). Малекулы з высокімі значэннямі Р. да э. — моцныя акісляльнікі, здапамогай якіх былі атрыманы хім. злучэнні інертных газаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЙТ,
электронная публікацыя ў сусветнай інфарм. прасторы WWW (ці Web, скар. ад англ. World Wide Web сусветная павуціна), даступная карыстальнікам Інтэрнета. Уяўляе сабой сукупнасць тэматычна звязаных Web-старонак, якія адносяцца да аднаго аўтара, праблемы, установы, прадпрыемства ці інш. Бывае любога памеру і зместу (тэкст, графіка, анімацыя, гук, відэа і інш.). Размяшчаецца на вузлавым камп’ютэры з пастаянна дзеючай праграмай Web-сервер. Падрыхтоўка С. для распаўсюджвання ў Інтэрнеце ажыццяўляецца па спец. Web-тэхналогіі з выкарыстаннем мовы разметкі гіпертэкставых дакументаў. Доступ да С. выконваецца па канкрэтным адрасе; пошук, прагляд, навігацыя па спасылках і раздрукаванне С. адбываюцца здапамогайспец. праграм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНЕГАЗАТРЫМА́ННЕ, снеганамнажэнне,
агратэхнічны прыём, накіраваны на назапашванне снегу. Праводзіцца на палях з азімымі культурамі і на зябліве пад пасеў яравых культур. Садзейнічае памяншэнню глыбіні прамярзання глебы, ахоўвае азімыя культуры ад вымярзання, стварае дадатковыя запасы вільгаці на палях, паляпшае ўмовы інфільтрацыі расталай вады вясной. С. ажыццяўляюць здапамогайкуліс, полеахоўных лясных палос, штучных перашкод з галля ці шчытоў, снегавых валоў, размешчаных упоперак пануючых вятроў, пакінутага ў полі высокага ржышча і інш. На Беларусі праводзіцца пераважна на ПдУ, дзе ў маі і чэрв. назіраецца недахоп вільгаці, а таксама на пясчаных і рыхласупясчаных глебах, на неаблесеных вяршынях марэнных град, водападзелах і інш., асабліва ў маласнежныя зімы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСТРАСЕНСО́РЫКА (ад экстра... +лац. sensus пачуццё, адчуванне),
1) адзін з кірункаў біяфізікі і парапсіхалогіі, звязаны з вывучэннем пачуццёвых спосабаў прыёму і апрацоўкі біял. інфармацыі.
2) Здольнасць бачыць біяполе (аўру) чалавека і па яго выглядзе рабіць дыягностыку здароўя, эмацыянальнага і фіз. стану. Людзей, якія валодаюць павышанай адчувальнасцю да біяполя і здольныя ім кіраваць, наз. экстрасэнсамі. Лічыцца, што яны могуць бачыць рух розных патокаў і віхраў, размешчаных уздоўж восі чалавека ў межах энергет. цэнтраў (цемя, міжброўе, аснова горла, узровень сэрца, сонечнае спляценне, лабок і прамежнасць), пазнаваць здапамогай рукі расстройствы ў целе, выраўноўваць біяполе і аказваць лячэбнае ўздзеянне на чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Высако́сны (БРС). Рус.високо́сный, укр.високо́сний, балг. (зрус.) високо́сен, макед.високосен. Ст.-рус.висекостъ сустракаецца ў помніках з XIII ст. Утворана ад високосъ (< больш старажытнага високостъ) ’дадатковы дзень у лютым’ здапамогай суф. ‑ьн (Шанскі, 1, В, 106). Високостъ, відавочна, з*висекъстъ, адкуль висекостъ, потым у выніку асіміляцыі — ст.-рус. форма. Крыніцай ст.-рус. слова з’яўляецца с.-грэч.βίσεξτοςзлац.bissextus, літаральна ’двойчы шосты’ (Гл. Шанскі, там жа; Фасмер, 1, 320; Рудніцкі, 1, 399). Форма высакосны збліжана звысокі (Савінаў, РФВ, 21, 37).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АВАРЫ́ЙНАГА ВЫРАТАВА́ННЯ СІСТЭ́МАў касманаўтыцы,
бартавая сістэма для выратавання экіпажа касм. карабля ў выпадку аварыі ракеты-носьбіта. Пры аварыі на старце і на пачатковым участку палёту забяспечвае катапультаванне касманаўтаў зкасм. карабля з наступным спускам іх на парашутах або аварыйнае аддзяленне спускальнага апарата і адвод яго ад ракеты-носьбіта на бяспечную адлегласць (здапамогайспец. ракетнага цвердапаліўнага рухавіка) з далейшым прызямленнем апарата з экіпажам на парашуце. Пры аварыі ракеты-носьбіта на вял. вышынях выратаванне экіпажа ажыццяўляецца аддзяленнем спускальнага апарата (ці ўсяго касм. карабля) ад ракеты-носьбіта з наступным палётам яго па траекторыі спуску і тармажэннем у атмасферы і пасадкай. Для памяншэння перагрузак выкарыстоўваецца кіроўны спуск з аэрадынамічнай якасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУБЧА́СТАЯ ПЕРАДАЧА,
механізм перадачы вярчальнага руху ад аднаго вала другому здапамогайзубчастых колаў (або зубчастага кола і рэйкі, чарвяка). Выкарыстоўваюцца як асобныя агрэгаты (рэдуктары, каробкі перадач, дыферэнцыялы і інш.) і як часткі машын і механізмаў.
Адрозніваюць З.п.: з паралельнымі восямі (цыліндрычныя прамазубыя, касазубыя і шаўронныя), з перасякальнымі восямі (канічныя з прамымі, касымі і кругавымі зубамі), з перакрыжаванымі восямі (вінтавыя і гіпоідныя перадачы). З.п. з гнуткім зубчастым колам наз.хвалевай перадачай. З.п. бываюць унутранага і вонкавага счаплення; планетарныя перадачы і радавыя; адкрытыя, паўадкрытыя і закрытыя; адна- і шматступеньчатыя. Вызначаюцца высокім ккдз (0,97—0,99 у аднаступеньчатых), даўгавечнасцю і надзейнасцю. Перадатачны лік звычайна 2—4, часам 8—10 і больш. Гл. таксама Чарвячная перадача.