СНЕГАЗАТРЫМА́ННЕ,
агратэхнічны прыём, накіраваны на назапашванне снегу. Праводзіцца на палях з азімымі культурамі і на зябліве пад пасеў яравых культур. Садзейнічае памяншэнню глыбіні прамярзання глебы, ахоўвае азімыя культуры ад вымярзання, стварае дадатковыя запасы вільгаці на палях, паляпшае ўмовы інфільтрацыі расталай вады вясной. С. ажыццяўляюць з дапамогай куліс, полеахоўных лясных палос, штучных перашкод з галля ці шчытоў, снегавых валоў, размешчаных упоперак пануючых вятроў, пакінутага ў полі высокага ржышча і
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)