галіна крыміналогіі, якая вывучае псіхалагічныя і маральныя асаблівасці асобы — ахвяры злачынства і любыя формы праяўлення грамадскай паталогіі, у выніку якіх прычыняецца шкода асобе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фанта́зія
(гр. phantasia = уяўленне)
1) мара, выдумка;
2) творчае ўяўленне (напр. паэтычная ф.);
3) жанр інструментальнай музыкі, для якога характэрна імправізацыйнасць, свабодная трактоўка формы (напр. ф. на народныя тэмы).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Бурэ́ніць. Гл. буры́ць2. Дзеяслоў бурэ́ніць узнік з формыбуры́ць далучэннем «экспрэсіўнага» дзеяслоўнага суфікса ‑эн‑, вядомага амаль ва ўсіх славянскіх дыялектах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гаршчо́кі ’жоўтыя гарлачыкі’ (Сл. паўн.-зах.). Да гаршчо́к (гл.); да матывацыі і формы мн. л. параўн. гарла́чык ’вадзяная лілія, банька’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сыры́нішча (сыры́нішчо) ’садавіна (у супрацьлегласць варыву)’ (Сцяц. Сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад сыры (гл.), магчыма, ад прамежкавай формысырына ’нешта сырое, негаданае’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛІЦЦЁ,
працэс атрымання вырабаў (адлівак) з расплаўленых матэрыялаў (металаў, горных парод, керамічных матэрыялаў, пластмас і інш.), залітых у ліцейную форму і пасля зацвердзявання апрацаваных. Адзін з найб.эканам. спосабаў вырабу дэталей і загатовак складанай формы і розных памераў. У ліцейнай вытворчасці выкарыстоўваюць больш за 50 разнавіднасцей Л., у т. л.бесперапыннае ліццё, вакуумнае ліццё, каменнае ліццё.
Л. у какіль атрымліваюць фасонныя шчыльныя адліўкі з дакладнымі памерамі, меншымі прыпускамі на мех. апрацоўку (з чыгуну, сталі, алюмінію, магніевых і інш. сплаваў). Л. ў абалонкавыя формы (разавыя, зробленыя з сумесі кварцавага пяску і фенола-фармальдэгіднай смалы) дае адліўкі з шчыльнай аднароднай дробназярністай структурай і высокімі мех. якасцямі, з гладкай паверхняй. Эфектыўнае ў буйнасерыйнай вытв-сці пры вырабе адлівак масай да 100 кг. Л. па выплаўляльных мадэлях робіцца ў нераздымных абалонках з дробназярністага вогнетрывалага матэрыялу. Рабочая поласць утвараецца пасля выплаўлення з абалонкі патрэбнай мадэлі (з парафіну, стэарыну і інш.) Дае складаныя адліўкі з высокай (прэцызійнай) дакладнасцю. Л. пад ціскам вядуць у прэс-формы, якія запаўняюць металам або пластмасай (тэрмапластам, рэактапластам) і гумавымі сумесямі з вял. скорасцю пад высокім ціскам. Пасля астывання, зацвердзявання або вулканізацыі матэрыял набывае канфігурацыю ўнутр. поласці. Дае складаныя вырабы з высокай дакладнасцю. Спосаб высокапрадукцыйны.
На Беларусі даследаванні ў галіне Л. металаў вядуцца з 1950-х г. у Фіз.-тэхн. ін-це Нац.АН, БПА, ліцейнай вытворчасці Беларускім навукова-даследчым канструктарска-тэхналагічным інстытуце, Гомельскім тэхн. ун-це і інш. Распрацаваны новыя спосабы Л. (намарожваннем, Л. у какіль з штучным паветраным зазорам, Л. на вярчальныя валкі-крышталізатары, бесперапыннае цэнтрабежнае Л. і інш.), адпаведныя машыны, абсталяванне, сродкі аўтаматызацыі вытв. працэсаў і інш.
Д.М.Кукуй.
Схема ліцця бесперапынным намарожваннем: 1 — літніковая сістэма; 2 — водаахаладжальны крышталізатар; 3 — гатовая адліўка, якая няспынна выцягваецца з астываючага і цвярдзеючага металу.Да арт.Ліццё. А — ліццё ў какіль: 1 — какіль; 2 — стрыжань; 3 — метал; 4 — адліўка. Б — дакладнае ліццё па выплаўляльных мадэлях: 1 — васковая мадэль; 2 — нанясенне на мадэль слоя керамічнага парашку; 3 — зафармоўванне мадэлі ў апоку; 4 — заліўка металу, які расплаўляе воск і займае яго месца; 5 — ачыстка гатовай адліўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ле́ці ’леты, гады’ (Бяльк.) — з формы парнага ліку, параўн. ст.-бел.лѣтѣ (з рэдукцыяй галоснай -е ў канцы слова). Да лёта (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лісік ’дзіванна скіпетрападобная, Verbascum thapsiforme Schrad.’ (маг., Кіс.). Да ліс (гл.). Названа паводле формы кветканосу, падобнага да лісінага хваста. Гл. таксама лісяк.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вібрыс ’від воласу канічнай формы ў футры’ (КТС). Запазычана праз рус. мову з н.-лац.vibrissae ’валасы ў носе’; ’вусы ў жывёл’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пта́сі ’птушыны’ (смарг., Сл. ПЗБ). З польск.ptasi ’тс’, нерэгулярнай формы ад ptak ’птушка’ замест ptaszy, параўн. разм. grosik ’грошык’ ад grosz.