ЧА́ВЕС, Падуа Чавес-і-Рамірэс дэ (Padua Chávez y Ramirez de) Карлас (13.6.1899, Кальсада-дэ-Такула, каля Мехіка — 2.8.1978), мексіканскі кампазітар, дырыжор, педагог; адзін з заснавальнікаў (з С.Рэвуэльтасам) сучаснай мекс. кампазітарскай школы. У 1928—49 кіраўнік заснаванага ім сімф. аркестра Мехіка (пазней Нац.сімф. аркестр). Адначасова ў 1928—34 дырэктар Нац. кансерваторыі, у 1947—52 Нац. ін-та прыгожых мастацтваў і л-ры. Для творчасці 1920—30-х г.уласцівы элементы нар. (у прыватнасці, індзейскай) музыкі, муз. канструктывізму, з 1940-х г. — ускладненне муз. мовы з рысамі акадэмізму. Сярод твораў: опера «Панфіла і Лаўрэта» (паст. 1957); балеты «Новы агонь» (паст. 1928), «Чатыры сонцы» (паст. 1930); 7 сімфоній (1933—61); творы для арк.нар.мекс. інструментаў, камерна-інстр. ансамблі, п’есы для фп., хоры з арк. a cappella, рамансы.
Літ.: Доценко В.Р. К.Чавес // Музыка стран Латинской Америки. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНЫ Саша (сапр.Глікберг Аляксандр Міхайлавіч; 13.10.1880, г. Адэса, Украіна — 5.8.1932),
рускі паэт. З 1905 супрацоўнічаў у пецярбургскіх сатыр. часопісах, у т. л. ў 1908—11 у час. «Сатирикон». З 1920 у эміграцыі. Друкаваўся з 1904. У сатыр. вершах (зб-кі «Сатыры», 1910; «Сатыры і лірыка», 1911) стварыў іранічную маску апалітычнага інтэлігентнага абывацеля, водгук на многія злабадзённыя тэмы. У кн. вершаў «Смага» (1923) пачуццё тугі па страчанай Радзіме. Кн. «Несур’ёзныя апавяданні» (1928) пра жыццё і побыт суайчыннікаў за мяжой. Аўтар кн. прозы «Салдацкія казкі» (апубл. 1933), твораў для дзяцей («Дзённік фокса Мікі», 1927; п’еса «Вяртанне Рабінзона», 1922), вершаў, апавяданняў. Творам уласцівы арганічны сінтэз сатыры і лірыкі, рэзкі стыль, наўмысны антыэстэтызм. Цыкл муз. твораў на яго словы стварыў Дз.Шастаковіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАМШУ́Р Вячаслаў Вячаслававіч (н. 20.8.1942, в. Пціцкія Міёрскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. мастацтвазнавец, мастак. Канд. мастацтвазнаўства (1980). Скончыў маст.-графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1970). З 1970 выкладае ў Віцебскім дзярж. ун-це (з 1986 заг. кафедры, з 1993 праф.). Даследуе гісторыю бел. мастацтва сав. перыяду. Аўтар раздзела ў «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 4, 1990), навуч. дапаможнікаў па выяўл. мастацтве. Працуе таксама ў станковай графіцы, у тэхніцы пастэлі і лінарыту: серыі «Дарога на Мёры» (1986—1994), «Віцебск і Віцебшчына» (1988—96); кампазіцыі «Зімовыя карункі» (1986), «Ваколіца» (1988), «Велікодная раніца» (1990), «Праезд праз «Зону» (1991), «Пакроўскі сабор. Вячэрняя літургія» (1996), «Вячэрняе сонца» (1997), «Ранішні туман» (1998), «Бяльмонты. Вячэрнія клопаты» (2000) і інш. Яго графічным работам уласцівы рытмічная раўнавага, выразная пластычная мова, тонкія каларыстычныя інтанацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРШО́ВА Таццяна Міхайлаўна (н. 13.11.1952, Рыга),
бел. артыстка балета. Нар.арт. Беларусі (1992). Скончыла Рыжскае харэагр. вучылішча (1971) і працавала ў т-ры оперы і балета Латвіі. З 1976 салістка, з 1998 педагог-рэпетытар Нац.акад.т-ра балета Беларусі. Танцоўшчыца класічнага плана; ёй уласцівы эмац. выразнасць, тонкі густ, адчуванне стылю. Сярод партый: Адэта — Адылія, Аўрора, Маша («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ — Р.Шчадрына), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова), Нэле («Тыль Уленшпігель» Я.Глебава), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Сільфіда («Сільфіда» Х.Левенскольда), Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Ліза («Ліза і Кален» Ф.Герольда), Распусніца («Карміна Бурана» на муз. К.Орфа), Дзева-выбранніца («Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага), Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева) і інш. Лаўрэат міжнар. конкурсаў артыстаў балета ў Варне (Балгарыя, 1974) і Маскве (1977).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
маладзе́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да малайца, уласцівы малайцу (у 1 знач.): ўдалы, хвацкі. Сон маладзецкі шахцёрскі Там абрываюць гудкі, З горада Салігорска У тахты ідуць гарнякі.Звонак.Від у гасцей маладзецкі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
меладраматы́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да меладрамы; уласцівы меладраме. Меладраматычны эпізод.
2. Такі, як у меладраме, які вызначаецца ненатуральнасцю, непатрэбным трагізмам. У сюжэце .. [паэмы У. Караткевіча «Слова пра чалавечнасць»] спляліся эпізоды сямейна-бытавой драмы з меладраматычнай развязкай.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жа́варанкаўіжа́ўранкаў, ‑ава.
Які належыць жаваранку, жаўранку, уласцівы яму. Твары пазіралі ў далёкае неба, нібы ўглядаліся ў вячыстае сонца, прыслухоўваліся да жаваранкавай песні, што ўслаўляла веліч і радасць жыцця, яго мудрую бессмяротнасць.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
муска́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мускату, уласцівы яму. Мускатнае дрэва. Мускатны пах.// Які здабываецца, вырабляецца з мускату (у 1, 2 знач.). Мускатны алей. Мускатнае віно.
•••
Мускатны арэхгл. арэх (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тру́пны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да трупа. Трупны яд. Трупны пах.//Уласцівы трупу, такі, як у трупа. Ліловае святло з-за штор рабіла твар шэфа трупным.Караткевіч.// Які жыве на трупах. Трупная муха.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ужы́ўчывы, ‑ая, ‑ае.
Які ўмее ўжывацца, мірна жыць, ладзіць з другімі людзьмі. Ужыўчывы чалавек. □ Але калі людзі трапляюць ужыўчывыя, аднолькавых поглядаў, яны робяцца сапраўды блізкімі і шчырымі таварышамі.Машара.//Уласцівы такому чалавеку. Ужыўчывы характар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)