СТРА́ЎНІКАВЫ СОК,

сакрэт, які выдзяляецца залозамі слізістай абалонкі страўніка. Удзельнічае ў страваванні.

Бясколерная вадкасць. У саставе С.с. чалавека ферменты пратэіназы (пепсінаген, пепсін, гастрыксін і інш.), невял. колькасць ліпазы, саляная к-та і слізь (муцын). Гал. фермент — пепсін, які лепш функцыянуе ў кіслым асяроддзі. Кіслата змесціва страўніка абумоўлівае бактэрыцыдныя ўласцівасці, абясшкоджвае непатрэбныя бактэрыі і інш. мікраарганізмы, што трапляюць у арганізм чалавека з ежай. С.с. утрымлівае таксама ўнутр. антыанемічны фактар, што неабходны арганізму для засваення вітаміну B12. Стымулюе выдзяленне гармонаў кішэчніка. Слізь С.с. ахоўвае сценку страўніка ад мех. і хім. раздражняльнікаў. За суткі ў чалавека выдзяляецца 2 л С.с. Колькасць і састаў мяняюцца ў залежнасці ад характару ежы, пры захворваннях органаў стрававання. У медыцыне выкарыстоўваецца С.с., атрыманы ад жывёл.

А.​С.​Леанцюк.

т. 15, с. 202

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

натачы́ць

1. разм. (рабіць вострым на тачыле) schléifen* vt;

2. (вырабіць нейкую колькасць на такарным станку) (éine bestímmte Ménge) dréhen vt (па метале); dréchseln vt (па дрэве)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

noggin [ˈnɒgɪn] n.

1. infml кацяло́к, мазгаўня́, мазгі́;

Think! Use your noggin! Думай! Варушы мазгамі!

2. невялі́кая ко́лькасць алкаго́льнага напі́тку (звыч. чвэрць пінты: англ. = 0,142 л., амер. = 0,118 л.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

quota [ˈkwəʊtə] n.

1. до́ля, ча́стка, кво́та;

There is a strict quota on imports and exports. Ёсць квота на імпарт і экспарт.

2. мініма́льная ко́лькасць, неабхо́дная для выбра́ння кандыда́та

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

vicinity [vɪˈsɪnəti] n.

1. сусе́дства, блі́зкасць;

in the vicinity (of) блі́зка, паблі́зу (ад)

2. fml прыблі́зная ко́лькасць;

He is in the vicinity of 50. Яму недзе так гадоў 50.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ЗАЖО́Р,

вялікая колькасць у рэчышчы ракі ўнутрыводнага лёду і шарашы ў час асенняга крыгаходу або ў пачатку ледаставу. З. памяншае плошчу жывога сячэння ракі, выклікае падняцце ўзроўню і затапленне поймы. Утвараецца звычайна ніжэй парогаў.

т. 6, с. 500

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УРУГВА́ЙЦЫ,

народ, асн. насельніцтва Уругвая (2,7 млн. чал.). Агульная колькасць 2,83 млн. чал. (1992). Жывуць таксама ў інш. краінах Лац. Амерыкі, у Іспаніі, ЗША, Аўстраліі. Гавораць на іспанскай мове. Вернікі пераважна католікі, ёсць пратэстанты.

т. 16, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФІ́НЫ (саманазва суомалайсет),

народ, асн. насельніцтва Фінляндыі (4,65 млн. чал.). Агульная колькасць 5,43 млн. чал. (1992), у т. л. ў Рас. Федэрацыі 47,1 тыс. чал. (1989). Гавораць на фінскай мове. Вернікі — пераважна пратэстанты (лютэране).

т. 16, с. 414

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХАРВА́ТЫ,

народ, асн. насельніцтва Харватыі (3,429 млн.; 2002). Жывуць таксама ў Сербіі (200 тыс. чал.), Босніі і Герцагавіне (830 тыс. чал.). Агульная колькасць 5,65 млн. чал. (1992). Гавораць на харвацкай мове. Вернікі — пераважна католікі.

т. 16, с. 545

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дазбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Скончыць збіранне чаго‑н.; поўнасцю сабраць. Дазбіраць ягады.

2. і чаго. Сабраць тую колькасць чаго‑н., якой не хапала. Дазбіраць матэрыялу для даследавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)