ХАРВА́ТЫ,
народ, асн. насельніцтва Харватыі (3,429 млн.; 2002). Жывуць таксама ў Сербіі (200 тыс. чал.), Босніі і Герцагавіне (830 тыс. чал.). Агульная колькасць 5,65 млн. чал. (1992). Гавораць на харвацкай мове. Вернікі — пераважна католікі.
т. 16, с. 545
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)