като́лік, -а, мн. -і, -аў, і каталі́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
Той, хто прыняў каталіцтва і прытрымліваецца ўсіх абрадаў каталіцкай царквы.
|| ж. каталі́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уклада́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Той, хто ўкладае (гл. укласці²) што-н.
У. слоўніка.
У. хрэстаматыі (аўтар, які падбірае тэксты).
|| ж. уклада́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
|| прым. уклада́льніцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уце́ха, -і, ДМ уце́се, мн. -і, уце́х, ж.
1. Забава, задавальненне.
Дзіцячыя ўцехі.
2. Той, хто (тое, што) прыносіць радасць, задавальненне.
Толькі ў працы і знаходзіш уцеху.
Дачка — бацькава ў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
то́лще сравн. ст.
1. нареч. таўсце́й;
то́лще нама́зывай таўсце́й нама́звай;
2. прил. таўсце́йшы;
э́тот каранда́ш то́лще того́ гэ́ты ало́вак таўсце́йшы за той.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
уме́лец, ‑льца, м.
Разм. Умелы працаўнік, майстар. Знаходкі сведчылі, што ў горадзе ўжо ў той час былі высока развіты рамёствы, горад славіўся сваімі ўмельцамі-майстрамі. Хадкевіч. [Сярмяжка] працуе з той увішнасцю, з той віртуознасцю сапраўднага ўмельца, якія нават старонняга назіральніка не могуць не скарыць. Дадзіёмаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абадра́нец, ‑нца, м.
Разм. Той, хто ходзіць у падраным, зношаным адзенні; басяк, валацуга. Блецька раз прыгледзеўся, што той [Гальвас] у нейкага абадранца выйграў у карты грошы. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пансіяне́р, ‑а, м.
1. Навучэнец пансіёна (у 1 знач.).
2. Той, хто жыве ў пансіёне (у 2 знач.).
3. Той, хто карыстаецца пансіёнам (у 3 знач.).
[Фр. pensionnaire.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спекуля́нт
(ням. Spekulant, ад лац. speculans, -ntis = які наглядае)
1) той, хто займаецца спекуляцыяй, гандлюе з мэтай нажывы;
2) перан. той, хто імкнецца выкарыстаць што-н. у карыслівых мэтах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
васкабо́й, ‑ю, м.
Той, хто працуе на васкабойні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ваўначо́с, ‑а, м.
Той, хто займаецца часаннем воўны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)