АРЦЁМ’ЕЎ (Валянцін Міхайлавіч) (н. 15.5.1934, г. Масква),
вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Чл.-кар.АН Беларусі (1989), д-ртэхн.н. (1974), праф. (1976). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1977). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча (1956), дзе і працаваў. З 1987 дырэктар, з 1993 заг. лабараторыі Ін-та прыкладной фізікі АН Беларусі. Навук. працы ў галіне аўтам. кіравання. Распрацаваў тэорыю дынамічных сістэм з выпадкова зменнай структурай.
Тв.:
Оптимизация динамических систем случайной структуры. М., 1980 (разам з Г.Я.Казаковым);
Основы автоматического управления. М., 1986;
Локационные системы роботов: Справ. пособие. Мн., 1988;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎРА́МЕНКА (Павел Самуілавіч) (н. 1.5.1929, в. Барысаўка Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1979), праф. (1981). Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1961). У 1967—89 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі (у 1969—89 нам. дырэктара). У 1990—94 у Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па фізіялогіі, кармленні с.-г. жывёлы і тэхналогіі кармоў.
Тв.:
Производство силосованных кормов. Мн., 1984 (разам з Л.М.Паставалавай);
Перспективные технологии заготовки травянистых кормов. Мн., 1990 (у сааўт.);
Справочник по приготовлению, хранению и использованию кормов 2 изд. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАГАНРА́ВАЎ (Анатоль Аркадзевіч) (1.6.1894, с. Анькава Уладзімірскай вобл., Расія — 4.2.1975),
савецкі вучоны ў галіне балістыкі. Акад.АНСССР (1943). Ген.-лейт. артылерыі (1943). Двойчы Герой Сац. Працы (1964, 1974). Засл. дз. нав. і тэхн. Расіі (1940). Скончыў Петраградскі політэхн.ін-т (1916), Ваенна-тэхн. акадэмію (1929). З 1929 у Акадэміі артыл. навук (у 1946—50 прэзідэнт). З 1953 дырэктар Ін-та машыназнаўства АНСССР. З 1963 старшыня камісіі па даследаванні і выкарыстанні касм. прасторы пры АНСССР. Працы па пытаннях механікі і артыл. ўзбраення. Дзярж. прэмія СССР 1941. Ленінская прэмія 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАХІ́Н (Аляксандр Паўлавіч) (н. 1.8.1951, г. Бабруйск),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыў БДУ. У 1975—91 у Ін-це фізікі, з 1992 вучоны сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, з 1995 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі АН Беларусі. Навук. працы па малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Прадказаў існаванне і распрацаваў тэорыю палярызаванай люмінесцэнцыі шмататамных малекул у газавай фазе.
Тв.:
Ориентационная корреляционная функция классического ансамбля свободных асимметричных волчков // Доклады АНБССР, 1979. Т. 23, № 11;
Поляризация флуоресценции свободных многоатомных молекул (разам з В.А.Таўкачовым) // Оптика и спектроскопия, 1981. Т. 51, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛЕ́ШЧЫК (Мікалай Паўлавіч) (н. 23.12.1930, г.п. Чырвоны Сцяг Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне тэхналогіі буд-ва. Д-ртэхн.н. (1989), праф. (1992). Скончыў Ленінградскі завочны індустрыяльны ін-т (1957). З 1957 у Ін-це буд-ва і архітэктуры Дзяржбуда БССР, з 1988 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы па рэалогіі, тэхнал. механіцы бетону, рэсурсазберагальных канструкцыйна-тэхнал. сістэмах збудаванняў, тэхналогіі аб’ёмна-блочнага домабудавання і ўзвядзення маналітных жалезабетонных канструкцый.
Тв.:
Технология и экономика объемноблочного домостроения. Мн., 1967 (разам з С.С.Атаевым);
Структурно-механические свойства и реология бетонной смеси и пресс-вакуум бетона. Мн., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙЦЕ́НКА (Уладзімір Сяргеевіч) (н. 14.2.1938, в. Вязавое Арэнбургскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне геамеханікі. Д-ртэхн.н. (1986), праф. (1988). Скончыў Маскоўскі ін-т нафтахіміі і газавай прам-сці імя І.М.Губкіна (1964). У 1974—76 і з 1991 (нам. дырэктара) у Бел.н.-д. геолагаразведачным ін-це. Навук. працы па тэхналогіі бурэння, мацавання і выпрабавання нафтавых і газавых свідравін у складаных горна-геалагічных умовах.
Тв.:
Управление горным давлением при бурении скважин. М., 1985;
Прикладная геомеханика в бурении. М., 1990;
Физикохимия дисперсных систем. М., 1990 (разам з У.Дз.Шантарыным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАДЗЬКО́ (Уладзімір Фёдаравіч) (н. 27.9.1951, в. Марозавічы Пінскага р-на),
бел.вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1993), праф. (1995). Віцэ-прэзідэнт Бел. акадэміі адукацыі (з 1994). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1977). Працаваў у НДІ прафтэхадукацыі. З 1990 нам. дырэктара, з 1993 — дырэктар Нац. ін-та адукацыі. З 1995 нам. міністра адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы тэорыі, метадалогіі, методыкі выхавання. Навуковы кіраўнік даследаванняў сац.-псіхал. рэабілітацыі дзяцей Чарнобыльскай зоны (1993—95). Аўтар «Канцэпцыі выхавання ў нацыянальнай школе Беларусі» (1993), працы «Рэформа адукацыі і выхавання» (1995) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЕ́ТАЎ (Валянцін Васілевіч) (н. 23.2.1951, в. Востраў Ельскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне леса- і балотазнаўства. Д-рбіял.н. (1992), праф. (1993). Скончыў Гомельскі ун-т (1976). З 1976 у Бярэзінскім біясферным запаведніку, з 1993 у Гомельскім ун-це. Навук. працы па экалогіі і антрапагеннай трансфармацыі балотных экасістэм, рацыянальным выкарыстанні і ахове расліннасці.
Тв.:
Фитомасса и первичная продукция безлесных и лесных болот. Ч. 1—2. Мн., 1992;
Фиторазнообразие и состояние сосновых лесов Березинского биосферного заповедника. Мн., 1993 (у сааўт.);
Проблемы экологии и природопользования в Гомельском регионе. Мн., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІ́ЛЬЕЎ (Леанард Леанідавіч) (н. 3.1.1937, г. Сімферопаль, Украіна),
бел.вучоны ў галіне цеплафізікі. Д-ртэхн.н. (1972), праф. (1978). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1959). З 1960 у Акадэмічным навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава». Навук. працы па цеплафізічных уласцівасцях матэрыялаў, пытаннях энергазберажэння і аховы навакольнага асяроддзя. Распрацаваў новыя віды цеплаабменнікаў, халадзільных установак, цеплавых помпаў на цвёрдых сарбентах. Дзярж. прэмія Беларусі 1981.
Тв.:
Теплообменники на тепловых трубах. Мн., 1981;
Гидродинамика и теплообмен в пористых элементах конструкций летательных аппаратов. М., 1988 (разам з У.М.Паляевым, В.А.Маёравым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІ́ЛЬЕЎ (Уладзімір Сямёнавіч) (н. 12.10.1936, г. Віцебск),
бел.вучоны-інфекцыяніст. Д-рмед.н. (1982), праф. (1983). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1960). З 1963 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1980 прарэктар). Навук. працы па клінічнай імуналогіі і прыкладной цытахіміі, дыягностыцы і лячэнні вірусных гепатытаў, інфекц. монануклеозе, менінгакокавай інфекцыі, сальманелёзах, дызентэрыі, трыхінелёзе і інш.
Тв.:
Водорастворимые витамины в инфекционной патологии. Мн., 1991 (разам з В.І.Комарам, А.Г.Майсяёнкам);
Практика инфекциониста. 2 изд. Мн., 1994 (разам з В.І.Комарам, У.М.Цыркуновым);
Немедикаментозное лечение инфекционных больных. Мн., 1996 (з імі ж).