МО́ДЭЛЬ ((Model) Вальтэр) (24.1.1891, г. Гентын, Германія —21.4.1945),
германскі ваенны дзеяч. Ген.-фельдмаршал (1944). З 1909 у кайзераўскай арміі, удзельнік 1-й сусв. вайны. З 1940 камандзір 3-й танк. дывізіі, з кастр. 1941—41-га танк. корпуса. У студз. 1942 — ліст. 1943 (з перапынкамі) камандуючы 9-й арміяй на Усх. фронце. У лют.—сак. 1944 узначальваў групу армій «Поўнач», у крас.—чэрв. 1944 — «Паўночная Украіна». Праводзіў тактыку «выпаленай зямлі», вызначаўся асаблівай жорсткасцю. 28.6.1944 як «майстар абароны і адступлення» прызначаны камандуючым групай армій «Цэнтр», каб спыніць наступленне сав. войск у ходзе Беларускай аперацыі 1944. Аднак герм. войскі на чале з М. панеслі вял. страты і найб. цяжкія паражэнні. 15.8.1944 адхілены ад пасады. З вер. 1944 камандуючы групай армій «Б» (у Францыі), якая была разгромлена ў ходзе Рурскай аперацыі 1945 і 18 крас. капітулявала, пасля чаго М. скончыў самагубствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУКО́ВА-ТЭРМІ́НАЛАГІЧНАЯ КАМІ́СІЯ,
навукова-даследчая ўстанова пры Наркамасветы Беларусі ў 1921—22. Створана паводле пастановы ЦВКБССР у лют. 1921 (зацверджана СНКБССР 10.2.1921) у складзе гуманітарнай (літ.-маст.), прыродазнаўчай і матэм. секцый. Старшыня С.М.Некрашэвіч; заг. гуманітарнай секцыі Я.Купала (люты—жн. 1921).
Займалася апрацоўкай і складаннем бел. тэрміналогіі. Адбылося каля 70 пасяджэнняў, распрацавана амаль 3 тыс. тэрмінаў па граматыцы, логіцы, алгебры, арыфметыцы, геаметрыі, заалогіі і інш. Тэрміны ў выглядзе спец. падборак друкаваліся ў час. «Вестник Народного комиссариата просвещения». Пры выпрацоўцы тэрміналогіі камісія арыентавалася на слоўнік жывой бел. мовы і ўтварала неалагізмы паводле правіл бел. мовы, часам выкарыстоўвала запазычанні з рус., польск. і лац. моў. Большасць распрацаваных тэрмінаў захоўваецца ў сучаснай бел. мове. Камісія падрыхтавала і выдала некалькі падручнікаў для пач. і сярэдніх школ. На яе базе 30.1.1922 засн.Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫ́НАЎ (Віктар Уладзіміравіч) (н. 25.1.1924, г. Адэса, Украіна),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1969), праф. (1971). Засл. дз. нав. Беларусі (1990). Скончыў Адэскі ун-т (1948), з 1952 працаваў у ім. З 1960 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, у 1994—96 у Мінскім лінгвістычным ун-це. З 1998 у Еўрап. гуманітарным ун-це (Мінск). Даследуе агульнае, слав. і прыкладное мовазнаўства. Аўтар кніг: «Славяна-германскае лексічнае ўзаемадзеянне найстаражытнейшай пары: (Да праблемы прарадзімы славян)» (1963), «Кібернетыка. Семіётыка. Лінгвістыка» (1966), «Славянская і індаеўрапейская акамадацыя» (1968), «Семіялагічныя асновы інфарматыкі» (1974), «Катэгорыі мовы» (1982), «Мова ў прасторы і часе: Да праблемы глатагенезу славян» (1983), «Універсальны семантычны код: УСК-3» (1984), «Этнагенез славян: Мова і міф» (1993), «Прарадзіма славян. Лінгвістычная верыфікацыя» (1998), сааўтар «Лексікі Палесся ў прасторы і часе» (1971), «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1—8, 1978—93) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКО́ШЫНА (Кацярына Сяргееўна) (н. 10.12.1927, с. Ловаць Хвастовіцкага р-на Калужскай вобл., Расія),
бел. філосаф. Канд.філас.н. (1955). Скончыла БДУ (1950). З 1955 у Ін-це філасофіі і права Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах гісторыі філас., грамадска-паліт. думкі, гісторыі рэлігіі і вальнадумства ў Беларусі. Адзін з аўтараў манаграфій «Нарысы гісторыі філасофскай і сацыялагічнай думкі Беларусі (да 1917 г.)» (1973), «З гісторыі вальнадумства і атэізму ў Беларусі» (1978), «Асвета і педагагічная думка ў Беларусі» (1985). Дзярж. прэмія Беларусі 1984 і інш.
Тв.:
Пытанні атэізму ў беларускай грамадскай думцы (Другая палавіна XIX і пачатак XX стст.). Мн., 1960;
Мелетий Смотрицкий Мн., 1966;
Казимир Лыщинский Мн., 1986 (разам з В.Ф.Шалькевічам);
Старообрядчество в Беларуси Мн., 1992 (разам з Т.П.Кароткай, Г.А.Чуднікавай);
Неокульты: «новые религии» века. 3 изд. Мн., 2000 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́ХАРАЎ (Аляксей Мікалаевіч) (н. 19.1.1923, с. Раждзественскае Паворынскага р-на Варонежскай вобл., Расія),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, двойчы Герой Сав. Саюза (крас., чэрв. 1945). Ген.-маёр авіяцыі (1976). Скончыў Балашоўскую ваен.авіяц. школу (1942), Ваен.-паветр. акадэмію (1950). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял.Айч. вайну з 1943 на Ленінградскім і 3-м Бел. франтах. Камандзір звяна, нам. камандзіра і камандзір эскадрыллі штурмавога авіяц. палка капітан П. зрабіў 238 баявых вылетаў, вызначыўся ў баях пры прарыве блакады Ленінграда, Беларускай, Вільнюскай і Усходне-Прускай аперацыях, пры фарсіраванні рэк Нарва, Вуокса, Нёман і інш. З 1950 на камандна-штабных пасадах, з 1968 на выкладчыцкай рабоце ў ваен.-навуч. установах.
Літ.:
Люди бессмертного подвига. Кн. 2. 4 изд. М., 1975;
Гринько А.И., Улаев ГФ Богатыри земли Воронежской. Воронеж, 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Гадаты́вус ’рэзанёр, гаварун’ (ужывалася пераважна шляхтай, Нас.). Запазычанне з польск.gadatywus ’тс’. Гэта апошняе ўтворана ў польск. мове на базе дзеяслова gadać ’балбатаць, гаварыць’ і суфіксальнай часткі ‑tywus (паводле лац. слоў на ‑t‑ivus). У польск. мове гэта спачатку, можа, жартоўнае ўтварэнне (параўн. яшчэ іншыя лацінізаваныя польскія ўтварэнні ад gadać — gadateusz, gadeus ’гаварун’). Але бел.гадатыўка ’гаваруха, гаварлівая (гаворыцца пераважна ў колах шляхты)’ (Нас.) ўтворана на беларускай глебе ад гадатывус (у польск. мове слова gadatywka няма, гл. SW).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
О́кліна ’глыбокае месца на балоце’ (Сл. Брэс.). Параўн. рус.смал.о́клины ’багна на месцы былых азёр’ (Мат. СОС). Перыферыйны характар гэтага слова для асноўнай беларускай тэрыторыі сведчыць аб яго старажытнасці: о́кліна < *о́кніна (во́кніна) у выніку дысіміляцыі н‑н > л‑н. У сваю чаргу *о́кніна (во́кніна) утворана ад акно, як зы́біна ад зыб (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 42, дзе зыбіна — аддзеяслоўнае ўтварэнне). Гл. акно́2 ’глыбокае месца ў балотных крыніцах і азёрах’ і вокнішча ’акно ў балоце’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Карадзі́цца ’курчыцца, сімуляваць курч, капрызіць’ (Нас., Гарэц., Сл. паўн.-зах., Байк. Некр.), укр.кородигися ’скардзіцца на боль’, польск.kródzić ’укарочваць’ семантычна далёкае і, магчыма, не звязана з беларускай і украінскай лексемамі (Слаўскі, 3, 152). Падрабязна аб гэтай групе слоў Мяркулава, Этимология, 1973, 55–58. Фактычная адсутнасць лексемы на рускай моўнай глебе гаворыць або аб вузкай інавацыі, або аб запазычанні. Менш верагоднымі з’яўляюцца генетычныя суадносіны з літ.skursti ’чэзнуць, марнець’, skurdus ’хваравіты, кволы’ (Мяркулава, там жа, 57).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асе́ліца ’наваколле; луг, поле, гароды каля вёскі’, осэлиця ’выкапаны на мяжы дзірван’ (пруж., Выг. дыс.), асёлак ’тс’ (Шат.). Польск.дыял.osielica ’луг каля сядзібы’, з беларускай. Карскі (1, 334) адзначае оселица ў помніку 1532, Булахаў, Працы IM, 7, 141, оселичный — у Мінскіх актах 1582–1590. Чачот справядліва лічыў слова беларускім ідыяматычным. Карскі (2–3, 33) выдзяляў марфемы о‑сел‑и‑ца. Шлях утварэння прэфіксальна-суфіксальны ад кораня сел‑ (гл. сяло), тая ж мадэль, што аколіца: ’месца каля (о‑) сялібы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клёваць1 ’жыць, дыхаць’: «Якей зь яго жыціль, чуць клёвыіць» (Юрч. Фраз. 2, З нар. сл.). Да клёваць2 (гл.). Развіццё значэнняў: ’біцца (пра сэрца)’ > ’дыхаць’. Існуе версія аб балтыйскім паходжанні разглядаемай лексемы. Але словы, якія разглядаюцца як магчымая крыніца для беларускай групы лексікі, далёкія семантычна і фанетычна і марфалагічна неадпаведныя: літ.kliáutis ’давяраць’, kliáuti ’зачапляць’ (параўн. Лаўчутэ, Балтизмы, 67).