СКАЗ,
1) у мовазнаўстве — камунікатыўна-сінтаксічная адзінка, якая складаецца са спалучэння слоў ці асобнага слова і служыць для выражэння думкі або пачуцця.
Гал. асаблівасці С. — камунікатыўнасць, прэдыкатыўнасць, грамат. аформленасць, сэнсавая і інтанацыйная закончанасць. Камунікатыўнасць заключаецца ў тым, што С. служыць асн. сродкам моўных зносін, прызначаны для паведамлення пра з’явы і падзеі аб’ектыўнай рэчаіснасці. Прэдыкатыўнасць выражае ацэнку рэчаіснасці, паказвае, што сцвярджаецца або адмаўляецца ў С. Яна рэалізуецца пры дапамозе сінтакс. мадальнасці і сінтакс. часу, якія вызначаюць адносіны таго, пра што паведамляецца, да рэчаіснасці і канкрэтнага часу (цяперашняга, прошлага, будучага) і выражаюцца дзеяслоўнымі катэгорыямі ладу, часу і асобы, а пры іх недастатковасці або адсутнасці — мадальнымі словамі, часціцамі, інтанацыяй.
Словы і спалучэнні слоў у С. заўсёды граматычна арганізаваны сінтакс. сувязямі і адносінамі ў цэласнае адзінства, якое змяшчае асобную думку, пачуццё і вызначаецца адноснай сэнсавай і інтанацыйнай закончанасцю: «Лёгкі ветрык чуць прыкметна збажыну калыша» (Я.Купала). У залежнасці ад колькасці прэдыкатыўных асноў (адна ці болей) дзеляцца на простыя сказы і складаныя сказы. Пэўным чынам арганізаваная паслядоўнасць С. стварае звязны тэкст, які ляжыць у аснове твораў маст., публіцыстычнай і інш. л-ры.
2) У музыцы — найбольшая частка перыяду, якая заканчваецца кадэнцыяй. Звычайна існуе як частка цэлага, зрэдку набывае самаст. значэнне (у незамкнутай гал. партыі санатнай формы). У простай 3-часткавай форме С. можа выконваць функцыю перыяду як формы яе частак. Паводле канцэпцыі класічнай ням. муз.-тэарэт. школы (Г.Рыман), усякая 1-часткавая пабудова без кадэнцыі ў сярэдзіне яе з’яўляецца С., у гэтым выпадку перыяд, што не падзяляецца на С., трактуецца як С.
Літ.:
Беларуская граматыка. Ч. 2. Сінтаксіс. Мн., 1986;
Гл. да арт. Форма музычная.
Л.І.Бурак (мовазнаўства).
т. 14, с. 431
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
крапе́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які служыць для змацоўвання частак машын і канструкцый. Крапежныя дэталі.
2. Прызначаны для мацавання горных вырабатак. Крапежны матэрыял. Крапежны лес. // Звязаны з мацаваннем горных вырабатак. Крапежныя работы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кандэнсацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кандэнсацыі (у 1 знач.), звязаны з ёю. Кандэнсацыйная сістэма ацяплення. // Прызначаны для кандэнсацыі, які служыць для кандэнсацыі. Кандэнсацыйная ўстаноўка. // Атрыманы шляхам кандэнсацыі. Кандэнсацыйная вада.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́гель, ‑я, м.
1. Жалезнае кольца, акоўка, якая служыць для ўмацавання мачтаў, сваяў або для сувязі іх састаўных частак.
2. Частка токапрыёмніка ў трамваі, тралейбусе, электрапоездзе, якая слізгае па кантактным провадзе.
[Гал. beugel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прабо́й, ‑я, м.
Металічная дужка, убітая ў дзверы, вечка і пад., якая служыць для навешвання замка. Дзверы ў сенцах былі замкнёны: клямка надзета на прабой, у ім — доўгі сасновы сук. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разліўны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які служыць, прызначаны для разліву (у 1 знач.). Разліўная машына.
2. Які прадаецца на разліў (у 1 знач.); які наліваецца ў пасуду пакупнікоў. Разліўное малако. Разліўное піва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцяжны́, ‑ая, ‑ое.
Спец.
1. Які служыць, прызначаны для сцяжкі. Сцяжны болт.
2. Такі, што замацоўваецца сцяжкай. Падчапілі .. паравоз, рванулі раз і два, аж гулі, напіналіся, як струны, сцяжныя мацаванні. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фая́нс, ‑у, м.
1. Штучна прыгатаваная мінеральная маса з асобых гатункаў гліны з дамешкай гіпсу і іншых рэчываў, якая служыць для керамічных вырабаў.
2. зб. Вырабы з такой масы. Выстаўка фаянсу.
[Фр. faience.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэтэрміна́нт
(лац. determinans, -ntis = які вызначае)
выраз, які складаецца з элементаў матрыцы 2 і служыць для рашэння лінейных сістэм ураўненняў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мемарыя́льны
(лац. memorialis = памятны)
які служыць для ўвекавечання памяці якой-н. асобы або падзеі (напр. м-ая дошка, м. комплекс).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)