ФРЫ́ДРЫХ II (Friedrich; 26.12.1194, Іесі каля г. Анкона, Італія — 13.12.1250),
кароль Сіцылійскага каралеўства (з 1197), герм. кароль (з 1212), імператар «Свяшчэннай Рымскай імперыі» (з 1220), кароль Іерусалімскага каралеўства [1229—39]. З дынастыі Штаўфенаў. Сын Генрыха VI (гл.Генрых, герм. правіцелі), унук Фрыдрыха I Барбаросы. Пасля смерці бацькі (1197) і маці (Канстанцыі Сіцылійскай, 1198) яго апекуном быў рым. папа Інакенцій III. Правёў б.ч. свайго жыцця ў Італіі, у т. л. ў Сіцылійскім каралеўстве, дзе фарсіраваў цэнтралізацыю дзярж. улады. У 1212 выбраны герм. каралём у процівагу Атону IV. У 1220 каранаваны як імператар, даў прывілеі духоўным князям у Германіі. У 1224 заснаваў ун-т у г. Неапаль (Італія). Узначальваў 6-ы крыжовы паход (1228—29), у час якога стаў каралём Іерусаліма (1229). Сапернічаў з Ламбардскай лігай і рым. папамі Грыгорыем IX і Інакенціем IV. Аўтар трактата «Аб майстэрстве паляваць на птушак» (1224).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́МАРШЭЛЬД (Hammarskjōld) Даг Яльмар (29.7.1905, г. Іёнчэпінг, Швецыя — 18.9.1961),
дзяржаўны дзеяч Швецыі, дыпламат, эканаміст. Чл.Швед. акадэміі (з 1954). Сын К.Я.Хамаршэльда, прэм’ер-міністра Швецыі ў 1914—17. Скончыў Упсальскі ун-т (1928). У 1930—34 сакратар швед. Камісіі па беспрацоўі. У 1936—45 статс-сакратар Мін-ва фінансаў, адначасова ў 1941—48 старшыня праўлення Нац. банка. З 1949 ген. сакратар Мін-ва замежных спраў, з 1951 міністр без партфеля; у 1952—53 узначальваў швед. дэлегацыі пры ААН. З крас. 1953 ген. сакратар ААН (у вер. 1957 перавыбраны). Садзейнічаў вырашэнню міжнар. канфліктаў у Егіпце (вакол Суэцкага канала, 1956), Венгрыі (паўстанне і сав. ўмяшанне 1956), хваляванняў у Ліване (1952) і Конга (1960). Загінуў у авіякатастрофе ў час пасрэдніцкага візіту ў Конга. Аўтар кн. «Знак на шляху» (выд. 1963). Нобелеўская прэмія міру 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЦКЕ́ВІЧ Віктар Сцяпанавіч (н. 16.9.1943, г. Томск, Расія),
бел. мастак. Сын С.Ф.Хацкевіча. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1975). Працуе ў манументальна-дэкар. і станковым жывапісе. Асн. прыёмы пабудовы кампазіцыі — сумяшчэнне розначасовых і разнапланавых з’яў. Аўтар манум. размалёвак «У краіне блакітных азёр» (1985) і «Рэха зямлі» (1986) для дзіцячага санаторыя «Баравое» на воз. Нарач, «Балада пра Бацькаўшчыну» для аўтавакзала «Маскоўскі» ў Мінску (4 часткі, 1999); вітражоў для банка ў г. Баранавічы Брэсцкай вобл. (1988), «Мой горад» у гасцініцы «Юбілейная» (1992), трыпціха «Стварэнне» ў зале вучонага савета Бел.пед. ун-та (1994; абодва ў Мінску). Выканаў станковыя кампазіцыі «Янка Купала. 1941» (1983), «Браслаўшчына» (1988), «Узыходжанне» (1997), «Рагнеда», «Залаты век» (абедзве 1998), «Карона» (1999), «Ікар» (2001), «Паляванне» (2002). Творы вылучаюцца кампазіцыйнай завершанасцю, гарманічнымі суадносінамі элементаў пластычнай формы.
Л.Ф.Салавей.
В.Хацкевіч. Фрагмент размалёўкі «Балада пра Бацькаўшчыну» ў Мінскім аўтавакзале «Маскоўскі». 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАПІ́РА Сямён Барысавіч (н. 17.6.1961, в. Рачэнь Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1999), Акад.Міжнар. акадэміі інфарм. працэсаў і тэхналогій (2000), чл.-кар.Бел.інж. акадэміі (1997). Сын Б.М.Шапіры. Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1983). З 1983 на гасп. рабоце ў АПК Беларусі, з 1989 старшыня калгаса ў Дзяржынскім р-не. З 1999 нач.Гал. ўпраўлення эканомікі, з 2002 дырэктар Дэпартамента эканомікі Мін-ва сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах кіравання і рэфармавання АПК Беларусі ва ўмовах рыначнай эканомікі.
Тв.:
Управление в агропромышленном комплексе при рыночных отношениях. Мн., 1998;
Основы управления аграрным сектором в условиях рынка: (Теория, методология и практ. рекомендации). Мн., 1999;
Механизм рыночного развития агропромышленного комплекса Беларуси. Мн., 2000 (у сааўт.);
Реформирование агропромышленного комплекса. Мн., 2002 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВЕ́ДСКА-ПО́ЛЬСКАЯ У́НІЯ 1592—99,
асабістая унія паміж Шведскім каралеўствам і Рэччу Паспалітай. Узнікла пасля смерці караля Швецыі Юхана III
[1568—92],
сын якога, польскі кароль і вял.кн.ВКЛ (з 1587) Жыгімонт III (Сігізмунд III) атрымаў у спадчыну ад бацькі таксама швед. прастол. Унія засталася ў значнай ступені фармальнай, бо Швецыя, дзе ў 1592 у якасці дзярж. рэлігіі канчаткова зацвердзілася лютэранства, не жадала падпарадкоўвацца заўзятаму католіку Жыгімонту III, які не хаваў сваіх намераў аднавіць у гэтай краіне каталіцызм. У 1595 фактычным правіцелем Швецыі стаў дзядзька караля Карл (у 1604—11 кароль Карл IX). У 1598 ён разбіў каля Стонгебру войскі Жыгімонта III, які высадзіўся ў Швецыі, і ў 1599 дамогся пазбаўлення яго швед. кароны. Ш.-п.у. перастала існаваць. Імкненне Жыгімонта III аднавіць яе прывяло да вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—29.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРАСЛА́Ў СВЯТАПО́ЛЧЫЧ (у хрышчэнні Іаан; паміж 1079 і 1091—1123),
князь Уладзіміра-Валынскі. Сынвял. кіеўскага кн.Святаполка Ізяславіча. Паводле рашэння Увеціцкага з’езда князёў у 1100 атрымаў Уладзімір-Валынскі, у 1112 — Дарагабуж. У 1102 удзельнічаў у паходзе на свайго стрыечнага брата Яраслава Яраполчыча, які намагаўся замацавацца ў Бярэсці, захапіў яго на р. Нур і даставіў у Кіеў. У 1112 ажыццявіў паспяховы паход на яцвягаў. У 1117 адмовіўся падпарадкоўвацца вял. кіеўскаму кн. Уладзіміру Манамаху.
Пасля 60-дзённай аблогі Уладзіміра-Валынскага войскам Манамаха Я.С. быў вымушаны прызнаць вяршэнства Манамаха. У 1118 з-за ўнутр. канфлікту ўцёк са свайго княства ў Венгрыю. У 1123 з польскімі і венг. войскамі Я.С. падышоў да Уладзіміра-Валынскага і ў час аблогі горада быў забіты. Сыны Я.С. — Вячаслаў Яраславіч, князь клецкі, і Юрый Яраславіч, князь тураўскі і пінскі.
2. Пазбавіўшыся недахопаў, стаць лепшым. Гэты Колінька.. невядома, што з яго будзе. Але ж ён сын, нічога не зробіш. Можа яшчэ як-небудзь выправіцца.Пестрак.
Пайсці, накіравацца куды‑н.; адправіцца. Жанчыны хуценька апрануліся, схапілі сёе-тое з адзежы, трохі яды і цянькамі выправіліся ў лес.Сабаленка.Выпіўшы пару бутэлек піва, якое Мікола паставіў, выправіўся ён [Васіль] разнесці заказчыкам пасудзіну.Ядвігін Ш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
3.(звычайнаўпрыдатку). Нар.-паэт. Аб тым, што з’яўляецца самым родным і блізкім. Тут, на беразе Волгі-матухны, прайшлі дзяцінства і юнацтва беларускага песняра Максіма Багдановіча, у Горкім пачынаў ён сваю літаратурную працу.С. Александровіч.І няма ў такія хвіліны нічога даражэйшага за матухну-зямлю, адзіную надзею на жыццё, адзіную заступніцу.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)