КЛОД ((Claude) Альбер) (23.8.1899, г. Нёшато, Бельгія — 22.5.1983),
бельгійскі вучоны ў галіне біялогіі клеткі і анкалогіі. Скончыў Льежскі і Берлінскі ун-ты (1929). З 1929 у мед. цэнтры Ракфелераўскага ін-та (Нью-Йорк). З 1949 — праф., у 1950—72 дырэктар Брусельскага ін-та Ж.Бардэ, з 1970 заг. лабараторыі Брусельскага ун-та. Чл.бельг. Каралеўскай мед. акадэміі (1947). Навук. працы па анкалогіі, вывучэнні клетачных структур, функцыянаванні клеткі. Выкарыстаў метад дыферэнцаванага цэнтрыфугавання субклетачных структур, выдзеліў мікрасомы, выявіў у мітахондрыях наяўнасць акісляльных працэсаў. Нобелеўская прэмія 1974 (з К.Р.Дэ Дзювам і Дж.Э.Паладэ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́МАЎ (Алег Канстанцінавіч) (16.7. 1932, Масква — 3.8.1994),
расійскі скульптар. Нар.маст. Расіі (1976). Чл.-кар.АМСССР (1975). Скончыў Маскоўскі маст.ін-т (1959). Станковым і манум. творам уласцівы свежасць пластычных і прасторавых вырашэнняў, лірызм і шчырасць. Гал. месца ў творчасці займаюць помнікі, прысвечаныя дзеячам рус. гісторыі і культуры: А.Пушкіну ў Цверы (1974), Болдзіне (1979), Пскове (1983), А.Венецыянаву ў Вышнім Валачку (1980), А.Сувораву (1982) і Андрэю Рублёву (1985) у Маскве. Дзярж.прэміяСССР 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ПЦІК (Іван Канстанцінавіч) (н. 27.9.1936, в. Рачкевічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-селекцыянер. Д-рс.-г.н. (1996). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1997). Скончыў БСГА (1963). З 1963 у Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па селекцыі і стварэнні сістэмы ўзаемадапаўняльных раяніраваных сартоў азімай пшаніцы, распрацоўцы спосабаў інтэнсіўнай тэхналогіі атрымання збожжа. Дзярж.прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Теоретические основы селекции зерновых культур на продуктивность. Мн., 1987 (у сааўт.);
Результаты и перспективы селекции озимой пшеницы в самообеспечении продовольственным зерном Республики Беларусь // Весці Акадэміі аграрных навук РБ. 1997. № 2.
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў Сіці-каледж у Нью-Йорку (1937) і Рочэстэрскі ун-т (1941). З 1947 у Нац. ін-це аховы здароўя, з 1950 адначасова ў Каліфарнійскім ун-це, з 1953 праф. Вашынгтонскага, з 1959 — Станфардскага ун-та. Навук. працы па вывучэнні ўтварэння каферментаў, выдзяленні і вызначэнні хім. структуры ферментаў, ферментатыўным каталізе. Выдзеліў фермент ДНК-полімеразу, атрымаў біялагічна актыўную ДНК, адкрыў механізм біясінтэзу РНК і ДНК. Нобелеўская прэмія 1959 (разам з С.Ачоа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́ЎЧАНКА (Леанід Уладзіміравіч) (н. 18.7.1936, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне дэндралогіі. Канд.біял.н. (1968). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1960). З 1971 у Ін-це эксперым. батанікі, з 1998 у Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі. Навук. працы па біялогіі плоданашэння, інтрадукцыі і ўкараненні ў вытворчасць гасп.-каштоўных дрэвавых парод. Дзярж.прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Биология древесных растений. Мн., 1975 (у сааўт);
Интродуцированные технически ценные древесные породы и кустарники (разам з М.Дз.Несцяровічам) // Справочник работника лесного хозяйства. 4 изд. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭМ, Крам (Cram) Дональд Джэймс (н. 22.4.1919, г. Чэстэр, штат Вермонт, ЗША), амерыканскі хімік-арганік. Чл.Нац.АН ЗША (1960) і Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1967). Скончыў ун-т штата Небраска (1942) і Гарвардскі ун-т (1947). З 1947 у Каліфарнійскім ун-це (г. Лос-Анджэлес; з 1956 праф.). Навук. працы па стэрэахіміі і хіміі макрагетэрацыклічных злучэнняў (краўн-эфіраў). Даследаваў структуру карбаніёнаў і механізм многіх хім. рэакцый, у якіх яны з’яўляюцца прамежкавымі прадуктамі. Сфармуляваў правіла стэрэахім. накіраванасці рэакцый (правіла К.; 1952). Нобелеўская прэмія 1987 (разам з Ж.М.Ленам, Ч.Педэрсенам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́Ў (Юрый Аляксеевіч) (19.4.1903, г. Нікольск Валагодскай вобл., Расія — 16.5.1982),
расійскі геолаг, адзін з заснавальнікаў вучэння аб магматычных фармацыях. Брат В.А.Кузняцова. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1958). Скончыў Томскі ун-т (1924). З 1958 у Ін-це геалогіі і геафізікі Сібірскага аддзялення АНСССР. Навук. працы па геалогіі і петраграфіі Зах. і Усх. Сібіры. Дзярж.прэміяСССР 1983.
Тв.:
Магматизм и связь с ним полезных ископаемых. М., 1955 (у сааўт.);
Главные типы магматических формаций. М., 1964;
Основные типы магмоконтролирующих структур и магматические формации // Геология и геофизика. 1970. № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМІ́Ч (Мікалай Пятровіч) (н. 28.11.1950, в. Петрыкі Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. мастак. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1982). Працуе ў ювелірным мастацтве і гарачай эмалі. Асн. творы: дэкар. кампазіцыі «Блакітныя сны», «Купалле», «Слуцкія паясы», «Рэгата», «Свята», «Салют», «Абуджэнне», «Бабіна лета» (усе 1980-я г.), «Мір табе, планета Зямля», «Памяць», «Прастора і час», «Рух» (усе 1990-я г.). Узнавіў Крыж Ефрасінні Полацкай (1993—97). Адзін з аўтараў кн. «Крыж — прыгажосць царквы» (1998). Дзярж.прэмія Беларусі 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУН ((Kuhn) Рыхард Іаган) (3.12.1900, Вена — 31.7.1967),
нямецкі хімік і біяхімік. Скончыў Мюнхенскі ун-т (1922). З 1929 праф. Гайдэльбергскага ун-та і кіраўнік хім.аддз. Ін-та біяхіміі імя М.Планка. Навук. працы па хіміі раслінных пігментаў (пераважна караціноідаў) і вітамінаў. Устанавіў структуру α- і β-ізамераў караціну (1933, незалежна ад П.Карэра) і прапанаваў метад іх сінтэзу (1937). Вылучыў крышталі вітаміну B2 (рыбафлавін) з сыроваткі і бялку яец, вітамін B6 (пірыдаксін) з дражджэй і прапанаваў яго структурную ф-лу. Нобелеўская прэмія 1938.
польскі матэматык. Чл. Польскай АН (1952). Замежны чл.АНСССР (1966). У 1913—20 вучыўся ва ун-тах Глазга і Варшавы. Праф. Львоўскага політэхн. ін-та (у 1927—34) і Варшаўскага ун-та (у 1921—27 і з 1934), у 1948—67 дырэктар Матэм. ін-та і віцэ-прэзідэнт (з 1957) Польскай АН. Навук. працы па тапалогіі, тэорыі графаў, тэорыі мностваў і тэорыі функцый рэчаіснай пераменнай, гісторыі матэматыкі. Дзярж.прэмія Польшчы 1951.