АЭРЭНХІ́МА (ад аэра... + грэч. enchyma налітае, тут — тканка),
паветраносная тканка, тканка розных органаў раслін, якая выконвае вентыляцыйную і часткова дыхальную функцыі. Аэрэнхіма — рыхлая мадыфікаваная парэнхіма з клетак рознай формы і міжклетнікаў, запоўненых паветрам. Характэрна для многіх балотных і водных раслін (гарлачыкаў, рдзестаў, чароту і інш.), памяншае іх удз. вагу, памагае трымацца на вадзе, назапашвае кісларод і вуглякіслы газ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУ́СІКІў батаніцы,
вегетатыўныя органы лазячых раслін, якія служаць для прымацавання да інш.раслін або прадметаў. Вусікі — метамарфізаваныя (звычайна ніткападобныя) парасткі, лісты або іх часткі, часам галінкі суквеццяў або паветр. карані. Яны абвіваюцца вакол прадмета і спіральна закручваюцца; часам на канцах вусікаў развіваюцца своеасаблівыя прысоскі. Вусікі характэрны для ліян, у т. л. вінаграду, гарбузовых, бабовых і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАФІЛІ́Я (ад гідра... + ...філія),
1) прыстасаванасць вышэйшых раслін да пераносу пылку вадой і апыленні кветак на паверхні вады або ў вадзе (гідрагамія). Уласціва відам узморніку, наяды, рагалісніку і інш. На Беларусі з гідрафільных раслін пашыраны рагаліснік апушчаны, наяда гнуткая, валіснерыя спіральная і інш. 2) У фізіялогіі — здольнасць тканак арганізма звязваць і ўтрымліваць ваду, перашкаджаючы яе выдаленню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭФАЛІЯ́НТЫ,
хімічныя рэчывы, што паскараюць ападанне лісця ў раслін. Д. стымулююць утварэнне этылену — прыроднага рэгулятара росту, які садзейнічае фарміраванню аддзяляльнага слоя ў аснове чаранка, што выклікае ападанне лісця (штучны лістапад). Д. з’яўляюцца некат. дэсіканты (хларат магнію, хларат-хларыд кальцыю). Выкарыстоўваюць Д. для перадуборачнага пазбаўлення ад лісця (дэфаліяцыя) на пасевах бавоўніку, бульбы, насеннага лубіну і інш.с.-г.раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЯПЛО́ДНІК,
перыкарпій, сценка плода раслін, якая ахоўвае насенне. Утвараецца са сценак завязі. Складаецца з трох (часам з двух) слаёў. Вонкавы (экзакарпій) бывае тонкі скурысты (касцянка, ягада, яблык), тоўсты скурысты (памяранец), цвёрды (гарбуз). Сярэдні (мезакарпій) мясісты, сакавіты, часта афарбаваны (касцянка, ягада). Унутр. бывае сакавіты (ягада), хрусткаваты (яблык), камяніста-цвёрды (касцянка). Будова К. — адзнака, якая ўлічваецца ў сістэматыцы раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАЦІ́Н,
алкалоід тытуню (да 8%), некаторых інш.раслін; вытворнае пірыдзіну. Моцны яд. Пры курэнні тытуню Н. пранікае ў дыхальныя шляхі, усмоктваецца і ўздзейнічае на нерв. сістэму. У малых дозах выклікае ўзбуджэнне, у вял. — параліч нерв. сістэмы. Шматразовае паглынанне Н. невял. дозамі пры курэнні вядзе да хранічнага атручэння (нікацінізм). Сульфат Н. выкарыстоўваюць для барацьбы са шкоднікамі с.-г.раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПНЕЎМАТАФО́РЫ,
надземныя дыхальныя карані раслін, якія растуць уверх (аэратрапізм і адмоўны геатрапізм). Забяспечваюць кіслародам падземныя органы раслін, што растуць на забалочаных глебах і марскіх узбярэжжах (у прыліўнай паласе). Напр., вярба ломкая, што трапляецца на балотах, утварае П. ў выглядзе шчоткі чырванаватых каранёў, якія тарчаць уверх. Таксама П. наз. буйныя паветраносныя поласці некат. плаваючых водарасцей (напр., фукуса).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ляту́чка ’крылападобны выраст на насенні некаторых раслін, які дазваляе яму лёгка разносіцца ветрам’, ’лёгкі від транспарту’, ’кароткая вытворчая нарада’ (ТСБМ). З суч. рус.лету́чка ’тс’. Да ляце́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РАМО́НАЧНІК,
род кветкавых раслінсям. складанакветных; тое, што пірэтрум.