фарсу́нка

(ад англ. force-pump = нагнятальная помпа)

прыстасаванне для распыльвання вадкасцей (напр. паліва ў рухавіках унутранага згарання) або парашкападобных матэрыялаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

электрамагні́т

(ад электра + магніт)

прыстасаванне з жалезнага стрыжня, абматанага ізаляваным дротам, па якім праходзіць электрычны ток і намагнічвае гэты стрыжань.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эмбрыяадапта́цыя

(ад эмбрыён + адаптацыя)

прыстасаванне зародка або лічынкі да ўмоў іх існавання, якія не праяўляюцца ў асаблівасцях будовы дарослага арганізма.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ЛЯ́МПА БЯГУ́ЧАЙ ХВА́ЛІ,

электравакуумная прылада для ўзмацнення па магутнасці эл.-магн. ЗВЧ ваганняў, у якой электронны паток узаемадзейнічае з запаволенай бягучай эл.-магн. хваляй. Выкарыстоўваецца ў лініях далёкай сувязі для перадачы вял. колькасці інфармацыі.

Створана амер. вучоным Р.​Компфнерам у 1943. Характарызуецца вял. шырынёй паласы частот (дазваляе, напр., перадаваць адначасова ад дзесяткаў да соцень тэлевізійных праграм), малым каэфіцыентам шуму, вял. каэфіцыентам узмацнення. Адрозніваюць Л.б.х. О-тыпу з прамалінейным электронным патокам (найб. пашырана) і М-тыпу, дзе электронны паток рухаецца ў перакрыжаваных пастаянных эл. і магн. палях. Каэфіцыент узмацнення да 50 Дб і больш, дыяпазон частот ад 300 МГц да 300 ГГц, ккдз ад 20 да 60%. Гл. таксама Лямпа звышвысокачастотная.

А.​А.​Кураеў.

Схема будовы лямпы бягучай хвалі: 1 — электронная пушка; 2 — уваходны хвалявод; 3 — магнітнае прыстасаванне факусіроўкі; 4 — спіральная запавольвальная сістэма; 5 — выхадны хвалявод; 6 — калектар.

т. 9, с. 423

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́ЧТА (ад галанд. mast),

1) збудаванне, якое складаецца з вертыкальнага, абапёртага на фундамент ствала (металічнага, жалезабетоннага, драўлянага) і адцяжак (звычайна метал. канатаў), замацаваных у анкерных прыстасаваннях. Пашыраны метал. крацістыя М. з трубчастых або вугалковых профіляў. Выкарыстоўваюцца ў антэнных збудаваннях (вышыня да 350 м), падымальных кранах і інш. 2) М. суднаваяметал. або драўляная, устанаўліваецца ў падоўжнай плоскасці сіметрыі судна.

Да яе мацуюць грузавыя стрэлы і антэны, назіральныя пляцоўкі і навігацыйныя агні (на ваен. караблях — баявыя, дальнамерныя, пражэктарныя, радыёлакацыйныя і інш, пасты). На ветразевых суднах М. служаць для пастаноўкі ветразяў і з’яўляюцца асновай рангоўта (насавая М. наз. фок-М., наступная — грот-М., кармавая — бізань-М.).

Да арт. Мачта: а — мачта-антэна (1 — адцяжка, 2 — ізалятар, 3 — мачта з высоўным стрыжнем для настройкі, 4 — узгадняльнае прыстасаванне), б — сігнальная суднавая мачта (1 — ванты, 2 — тапенанты, 3 — антэнны і сігнальны рэй).

т. 10, с. 235

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎЛЬ ((Paul) Вольфганг) (10.8.1913, Лорэнцкірх, Германія — 7.12.1993),

нямецкі фізік. Чл. Герм. акадэміі прыродазнаўчых навук «Леапальдзіна» (1964). Скончыў Тэхн. ун-т у Берліне (1937). З 1937 ва ун-це г. Кіль, з 1944 у Гётынгенскім ун-це (з 1950 праф.), з 1952 у Бонскім ун-це (дырэктар Фіз. ін-та). Адначасова ў 1979—89 прэзідэнт Фонду імя А.​Гумбальта. Навук. працы па фізіцы малекулярных пучкоў, фізіцы высокіх энергій, спектраметрыі. Распрацаваў эл.-магн. прыстасаванне для ізалявання і ўтрымлівання іонаў у малым аб’ёме свабоднай прасторы на працягу часу, неабходнага для даследвання іх уласцівасцей (іонная пастка, ці «пастка П.»). Прапанаваў метад раздзялення і назапашвання пры дапамозе іоннай пасткі іонаў рознай масы, які выкарыстоўваюць у прэцызійнай спектраскапіі. Адзін са стваральнікаў Ням. электроннага сінхратрона (1957; г. Гамбург). Нобелеўская прэмія 1989 (разам з Г.​Дэмелтам).

М.​М.​Касцюковіч.

В.Паўль.

т. 12, с. 209

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

эскала́тар

(англ. escalator, ад лац. scala = лесвіца)

прыстасаванне ў выглядзе рухомай лесвіцы з прыступкамі для пад’ёму і спуску людзей або грузаў на розныя ўзроўні (напр. э. метрапалітэна, э. судна).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Парасо́нпрыстасаванне для засцярогі ад дажджу і сонца ў выглядзе замацаванага на палцы складнога каркаса, абцягнутага матэрыяламі; стрэшка над чым-небудзь’ (ТСБМ). Праз польск. parasol ’тс’ з італ. parasole ’тс’ (para‑ ’абараняць’, sole ’сонца’) (Брукнер, 395). Канечнае ‑н, відаць, пад уплывам сонца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пя́льцыпрыстасаванне для вышывання’ (ТСБМ, ТС), ’чарырохгранны брусок для падвешвання зарэзанай жывёлы’ (пін., Шатал.). Памянш. да пя́ла ’распорка, рамка’ (гл.), параўн. мн. л. пя́лы ’тс’ (Ян.), пя́лачкі ’тс’ памянш. да пя́лы (Растарг.), паводле Бязлая (Eseji, 127), суадноснае са славен. péliti ’напінаць, нацягваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раёўня, рае́ўня, раяўня́, раёўка, райні́ца ’посуд, куды аграбаюць рой’ (магіл., віц., палес., ЛА, 1), рае́льнік, рае́ўніца, раёўнікпрыстасаванне для лоўлі пчалінага рою’ (глыб., в.-дзв., слонім., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), раёк ’каробка для пчалінага рою’ (Нас., Гарэц.), укр. роі́вня. Ад рой1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)