машына для здрабнення кармоў перад скормліваннем с.-г. жывёле. Ёсць здрабняльнікі грубых кармоў (саломы, сцёблаў кукурузы і да т.п.), караняплодаў, бульбы, зялёнай масы, сіласу і інш. Здрабненне робіцца рэжучымі дыскамі, барабанамі з нажамі, малатковымі ротарамі і інш. Для здрабнення кармоў выкарыстоўваюць таксама драбілкі (зерня, саломы, сена, кукурузы ў пачатках), саломасіласарэзкі, каранярэзкі, цёркі і інш. машыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДУЛЬГЕ́НЦЫЯ (ад лац. indulgentia паблажлівасць, літасць),
папская грамата, пасведчанне пра поўнае або частковае адпушчэнне грахоў, якая выдавалася за грошы або за асаблівыя заслугі перад каталіцкай царквой. Абгрунтоўвалася багасловамі тым, што каталіцкая царква мае запас добрых спраў, якія здзейснілі Ісус Хрыстос, Дзева Марыя і святыя, і імі можна пакрываць грахі людзей. Продаж І. пачаўся з 12—13 ст., што выклікала пратэст гуманістаў. Адмена І. была ў ліку асн. патрабаванняў Рэфармацыі. У пераносным сэнсе — даць дазвол на якія-н. дзеянні, учынкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНАНО́СЕЦ,
клас баявых надводных караблёў, прызначаных для знішчэння суднаў мінна-тарпеднай зброяй. Меў для самаабароны дробнакаліберныя гарматы або мітральезы (карцечніцы). Папярэднікі М. — катэры з жэрдкавымі мінамі, якія выкарыстоўваліся ў грамадз. вайну 1861—65 у ЗША і рус.-тур. вайну 1877—78, і мінаноскі — невял. караблі для дзеянняў каля берагоў, узброеныя самарушнымі мінамі — тарпедамі. Удасканальванне М. прывяло да стварэння мінных крэйсераў (канец 19 ст.), эскадраных мінаносцаў (перад 1-й сусв. вайной).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Блышы́ць ’малоць лухту; ілгаць, жартаваць’ (Нас.). Рус.дыял. (зах.) блыши́ть ’ілгаць, хлусіць’. Да блыха́, блаха́. Параўн. рус.блоши́ть ’кусаць, кусацца; рабіць прыкрасці’, блоши́ться ’імкнуцца атрымаць што-небудзь, выслужвацца перад кім-небудзь’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прагуме́нак, прогуме́нок, прыгуме́нок, прогме́нок, пругме́нок, пругуме́нак ’месца на дварэ, дзе пабудаваны хлеў’ (Сл. Брэс.), ’месца ля гумна’, ’павець ля гумна, месца перад хлявом’, ’двор паміж с.-гасп. будынкамі’ (ТС). Гл. прыгуменок.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
фае́
(фр. foyer = літар. ачаг)
памяшканне ў тэатры, кіно, філармоніі для адпачынку гледачоў перад пачаткам спектакля, фільма, канцэрта або ў час антракту.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
гарла́сты, ‑ая, ‑ае.
Разм. З гучным крыклівыя голасам; галасісты. Спяваў гарласты певень, адзін перад другім захлёбваліся брэхам сабакі.Васілевіч.Кожны дзень на дварэ школы высокі гарласты афіцэр муштраваў салдат, якія ахоўвалі майстэрню.Пятніцкі.// Які любіць пакрычаць, паспрачацца. [Дзяк] быў крыклівы, гарласты і сваё права бараніў з такім жарам, што толькі Тарас Іванавіч Шырокі, стукнуўшы кулаком-малатком перад носам Памахайліка, наводзіў на яго страх і змушаў заціхаць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паспавяда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Пабыць на споведзі; пакаяцца ў грахах. Захацеў [Грыцкевіч] перад смерцю паспавядацца, і суседзі паклікалі Радзішэўскага.«Звязда».
2.перан.Разм. Расказаць шчыра пра што‑н.; прызнацца, пакаяцца ў чым‑н. Але адных дакораў было мала: адчувалася патрэба паспавядацца перад кім-небудзь, прызнацца ў сваім бязволлі і блазенстве.Колас.Цягне за язык. Мусіць, так устроены чалавек: не можа, каб не паспавядацца.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сарамаці́цца, ‑мачуся, ‑мацішся, ‑меціцца; незак.
1. Адчуваць сорам ад усведамлення непрыстойнасці сваіх учынкаў і пад. Сарамаціцца за свае паводзіны.
2. Няславіць, ганьбіць сябе. — Не прыставаць, маладзічкі-і-і! — зычна, імкнучыся весялей гаварыць, кажа нястомная Малання. — Жваве-ей варушыцеся! Не сарамаціцеся перад старой.Мележ.Каб не сарамаціцца перад людзьмі, на дзяльбу не паклікаў.. [Агей] нікога з чужых.Галавач.