Гуд ’шкляны, плавільны завод’ (Яшкін). Параўн. у Даля гу́да ’шкляны завод’. Бясспрэчна, звязана з гу́та. Формы гуд, гу́да, магчыма, з’явіліся як вынік уплыву дзеяслова гудзе́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наўрок ’урокі, чары’ (Бяльк.). Да ўрок ’тс’ з узмацняльным на- (магчыма, з мэтай адрозніць ад урок ’вучэбныя заняткі’) або непасрэдна ад дзеяслова наўрочыць ’сурочыць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ну́жаць ’есці’: Навару Сцяпану чаго, а сама сала нужаю (чачэр., Мат. Гом.). Няясна; магчыма, ад нужа (гл.), семантычна трансфармацыя ад ’патрэба’ да ’ўжываць’ (= рус. ’потребляць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ны́прыць ’цікаваць’: ныпрыць, па сялі ходзячы, дзе які дымок угледзець (карэл., Марц.). Магчыма, балтызм, параўн. літ. пу́ргіоіі, суадноснае з niprinti ’калупацца; карпатліва працаваць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пагрэ́чыць ’пашанцаваць’ (ТС). Няясна. Ізаляванае слова. Магчыма, гэта лакальнае ўтварэнне на аснове польск. grzeczny ’ветлівы, выхаваны’ з развіццём семантыкі кораня ад ’ветлівы’ да ’добразычлівы’, ’спрыяльны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капы́ціцца ’быць упартым’, ’капрызнічаць, гарачыцца’ (Яўс.), ’спатыкацца (пра каня)’ (Нас., Шат.). Да капыта? Параўн. капыціцца ’спатыкацца (пра каня)’ (ТСБМ). Магчыма, таксама кантамінацыя з капырсціцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атакава́ць. З рус. атакова́ть (з 1705 г., Біржакава, Очерки, 344), дзе калька франц. attaquer, магчыма, праз польск. atakować. Фасмер, 1, 95; Шанскі, 1, А, 169.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балабойка ’бубенчык, які прывязваюць на шыю каню’ (Др.-Падб.). Параўн. укр. балабо́лька ’званочак’ (змена й ль?). Гукапераймальнае, да асновы бала‑, што, магчыма, у бала́каць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блажэ́нны (БРС). Як і рус. блаже́нный, запазычанне з ц.-слав. (блаженъ). Бел. слова запазычана, магчыма, праз рус. Параўн. Фасмер, 1, 171; Шанскі, 1, Б, 134.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́лка ’ручка вясла, мылка’ (Бяльк.). Рус. арханг. мылка ’дзяржанне вясла, шаста’. Усх.-бел.паўн.-рус. ізалекса. Магчыма, уграфінізм. Параўн. эст. möla, карэльск., фін. melą ’вясло’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)