БАНДАЖЭ́ЎСКІ (Юрый Іванавіч) (н. 9.1.1957, г.п. Радунь Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. імунолаг, патолаг. Д мед. н. (1988), праф. (1991). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1980). Працаваў у гэтым ін-це, з 1990 рэктар Гомельскага мед. ін-та. Навук. працы па этыялогіі і патагенезе ўнутрывантробнага развіцця, імуннай рэгуляцыі антагенезу, функцыянаванні арганізма ва ўмовах інкарпарацыі радыенуклідаў.

Тв.:

Иммунная регуляция онтогенеза. Гомель, 1994;

Клинико-экспериментальные аспекты влияния инкорпорированных радионуклидов на организм. Гомель, 1995 (у сааўт.).

т. 2, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРЗДО́Ў (Георгій Мікалаевіч) (н. 5.10.1949, г. Баранавічы),

бел. фізік-тэарэтык. Д фізіка-матэм. н. (1994). Скончыў БДУ (1971), працуе ў ім, з 1994 на пасадзе прафесара. Навук. працы па электрадынаміцы і акустыцы анізатропных асяроддзяў, уласцівасцях гіратропных і біанізатропных матэрыялаў. Распрацаваў аператарныя метады рашэння прамых і адваротных гранічных задач у электрадынаміцы суцэльных асяроддзяў, уключаючы выпадак рухомых асяроддзяў.

Тв.:

Эволюционные операторы электромагнитных волн в кристаллах. Ч. 1—3 // Кристаллография. 1990. Т. 35, вып. 3.

т. 2, с. 307

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРЫСАГЛЕ́БСКІ (Леанід Аляксандравіч) (н. 6.4.1912, г. С.-Пецярбург),

бел. фізік-тэарэтык. Д фізіка-матэм. н. (1970), праф. (1972). Скончыў ун-т імя Стафана Баторыя ў Вільні (1938). З 1944 у БДУ. Навук. працы па квантавай механіцы, атамнай і ядзернай фізіцы, вывучэнні імавернасцяў забароненых радыяцыйных пераходаў атамаў, ядраў і электроннай канверсіі гама-выпрамянення. Распрацаваў рэлятывісцкую тэорыю элементарнай часціцы, якая можа знаходзіцца ў адвольных спінавых станах.

Тв.:

Квантовая механика. 2 изд. Мн., 1988.

т. 2, с. 327

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БО́РАЦ (Валянціна Максімаўна) (н. 3.1.1927, пас. Цялуша Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. кардыёлаг. Д мед. н. (1974). Праф. (1976). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1950). З 1960 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па распрацоўцы новых ЭКГ-метадаў для дыягностыкі інфаркту міякарда і вывучэнні метабалічных працэсаў у кардыялагічных хворых.

Тв.:

Витамины и сердечно-сосудистые заболевания. Мн., 1984;

Межвитаминные отношения при ишемической болезни сердца и гипертонической болезни. Мн., 1988 (у сааўт).

т. 3, с. 216

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРО́ЎКА (Юрый Пятровіч) (н. 20.11.1936, Мінск),

бел. вучоны-юрыст, грамадскі дзеяч. Сын П.У.Броўкі. Д юрыд. н. (1991), праф. (1993). Скончыў БДУ (1959), дзе і працуе. З 1994 адначасова ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Навук. працы ў галіне міжнар. права. Дырэктар Броўкі Петруся літаратурнага музея ў Мінску (з 1982).

Тв.:

Международная правосубъектность БССР. Мн., 1967;

Белорусская ССР — суверенный участник международного общения. Мн., 1974;

Белорусская ССР и прогрессивное развитие международного права. Мн., 1979.

т. 3, с. 263

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІНАГРА́ДАЎ (Мікалай Уладзіміравіч) (19.12.1897, г. Луга Ленінградскай вобл., Расія — 5.5.1972),

бел. псіхіятр. Д мед. н., праф. (1943). Засл. дз. нав. Беларусі (1966). Скончыў Ленінградскі мед. ін-т (1925). З 1937 у НДІ эвалюцыйнай фізіял. паталогіі вышэйшай нерв. дзейнасці імя Паўлава. У 1941 — 45 нач. эвакуацыйнага шпіталя. З 1948 у Віцебскім мед. ін-це. Навук. працы па фізіялогіі вышэйшай нерв. дзейнасці, укараненні ў псіхіятрыю фізіял. кірунку і ахоўнага тармажэння.

Тв.:

Лекции по психиатрии. Мн., 1963.

т. 4, с. 181

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІРА́САЎ (Георгій Пятровіч) (н. 8.7.1940, в. Хлебнікава Маскоўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне фізікахіміі торфу. Д тэхн. н. (1992). Скончыў БПІ (1962). З 1962 у Ін-це торфу АН Беларусі. Навук. даследаванні па распрацоўцы тэхналогіі і абсталявання для здабычы і перапрацоўкі торфу і сапрапеляў, вытв-сці комплексных грануляваных угнаенняў на гэтай аснове, аднаўленні заглееных вадаёмаў.

Тв.:

Торф на удобрение. Мн., 1983 (у сааўт.);

Комплексные гранулированные удобрения на основе торфа. Мн., 1988.

т. 4, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЯХНО́ВІЧ (Галіна Іванаўна) (н. 22.11.1930, Мінск),

бел. вучоны-эканаміст. Д эканам. н. (1981), праф. (1987). Скончыла БДУ (1954). З 1970 працуе ў БДУ. Асн. даследаванні па эканам. праблемах нар. гаспадаркі Беларусі і рыначнай сістэмы сучаснага капіталізму.

Тв.:

Экономика Белоруссии в условиях Великой Отечественной войны (1941—1945). Мн., 1982;

Экономическая система современного капитализма. Мн., 1988 (разам з С.​В.​Мачэрным);

Государственно-монополистический капитализм: Сущность и национальные особенности. Мн., 1991 (з ім жа).

т. 1, с. 301

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АДА́РЧАНКА (Анатоль Арсеньевіч) (н. 20.9.1949, г.п. Старобін Салігорскага р-на Мінскай вобл.),

бел. медык-мікрабіёлаг. Д мед. н. (1991), праф. (1994). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1972), з 1975 у гэтым ін-це. Навук. працы па этыялогіі, экалогіі і эвалюцыі ўнутрыбальнічных інфекцый у хірург. і апёкавых аддзяленнях; распрацаваў і ўкараніў новыя метады мікрабіял. дыягностыкі, тэрапіі і прафілактыкі гнойна-септычных захворванняў.

Тв.:

Handbuch der Antiseptik. Bd. 1—20. Berlin, 1984—89 (у сааўт.).

т. 1, с. 96

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АГАБЕ́КАЎ (Уладзімір Янокавіч) (н. 19.1.1940, г. Грозны, Чэчня),

бел. хімік. Д хім. н. (1981), праф. (1987). Скончыў Грозненскі нафтавы ін-т (1963). З 1963 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АН Беларусі. Навук. даследаванні па фізіка-хіміі свабоднарадыкальных працэсаў у тонкіх плёнках арган. і высокамалекулярных злучэнняў, стварэнні рэзістыўных і палярызацыйных матэрыялаў для электроннай прам-сці.

Тв.:

Механизм жидкофазного окисления кислородосодержащих соединений. Мн., 1975 (разам з Я.​Ц.​Дзянісавым, М.​І.​Міцкевічам).

т. 1, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)