ледзь уло́ўная ўсме́шка ein kaum mérkliches Lächeln;
ледзь уло́ўны шэпт ein kaum hörbares Flüstern
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
злара́дны, ‑ая, ‑ае.
Схільны да зларадства. Зларадны чалавек.// Які заключае ў сабе злую радасць пры няшчасці другіх. Буйства пажару знаходзіла жывое водгулле ў Цімохавай душы... З яго твару, афарбаванага баграю агнёў, не сходзіць усмешка, зларадная, помслівая ўсмешка.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засты́глы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і застылы. Быльнік па краях адхону, слабенькі, узорысты іней на ім, канаўка побач на поплаве, ледзь-ледзь толькі застыглая.Кулакоўскі.Каменныя львы драмалі. Застыглая ўсмешка не сыходзіла з іх белых вачэй.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распаго́дзіць, ‑дзіць; зак., што.
Зрабіць ясным, светлым. Нябёсы сонца распагодзіць, Сады бушуюць на вясне.Гаўрусёў.//перан. Прасвятліць, зрабіць весялейшым (настрой, твар). Як толькі Максім з Галінай Макараўнай пераступілі парог, .. [Бурсэвіч] узняў галаву — і ветлівая ўсмешка распагодзіла яго твар.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уту́піць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., што.
Разм. Утаропіць (вочы, погляд). Лідзін твар спахмурнеў. Вясёлая і такая чароўная ўсмешка пагасла. Ліда апусціла галаву, утупіла на момант вочы ў дол.Колас.Утупіў у зямлю вочы Халімон, маўчыць, не варухнецца.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)