вёска ў Зэльвенскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Дзярэчын—Слонім. Цэнтр Галынкаўскага с/с і калгаса. За 18 км на ПнУ ад гар.пас. і 20 км ад чыг. ст. Зэльва, 110 км ад Гродна. 292 ж., 112 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — вадзяны млын (канец 19 ст.).
Вядома з 16 ст. як вёска Галынка ў Лідскім пав., прыватная ўласнасць. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі. У 19 ст. мястэчка ў Слонімскім пав. Гродзенскай губ., дзярж.ўласнасць. У 1878 у С.Г. 293 ж.; у 1886—275 ж., 45 двароў, школа, царква, 3 сінагогі, крупадзёрка, 2 карчмы; у 1903—691 ж. З 1921 у складзе Польшчы, у Старавескай гміне Слонімскага пав. Навагрудскага ваяв., 432 ж., 84 двары. З 1939 у БССР, з 15.1.1940 у Зэльвенскім р-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 вёска, цэнтр сельсавета. У Вял.Айч. вайну ням. фашысты загубілі ў С.Г. 386 ж. З 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. У 1962—66 у Слонімскім р-не.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прыва́тныв разн. знач. ча́стный;
заключэ́нне ад ~нага да агу́льнага — заключе́ние от ча́стного к о́бщему;
~ная ўла́снасць — ча́стная со́бственность;
~ная асо́ба — ча́стное лицо́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ǘberführenIvt
1) пераво́зіць
2) пераво́дзіць (у іншую ўстанову)
3) перадава́ць (ва ўласнасць);
den Betríeb in privátes Éigentum ~ перада́ць прадпрые́мства ў прыва́тную ўла́снасць, прыватызава́ць прадпрые́мства
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
prywatny
prywatn|y
прыватны; асабісты;
własność ~a — прыватная ўласнасць;
sprawa ~a — асабістая справа
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ЛАМБА́РД,
установа, якая выдае пазыкі пад заклад рухомай маёмасці, рэчаў, што перадаюцца ёй на захоўванне. Вартасць рэчаў ацэньваецца па ўзгадненні бакоў. Уладальніку рэчы выдаецца імянны ламбардны білет (распіска). У выпадку невяртання пазыкі, нявыкупу маёмасці яго ўладальнікам яна перадаецца ва ўласнасць Л. і можа быць прададзена. Часам Л. з’яўляецца надзейным сховішчам маёмасці. Упершыню заснаваны ў 15 ст. ў Францыі ліхвярамі з італьян. правінцыі Ламбардыя (адсюль назва).
няздольнасць кампаніі, прадпрыемства ці прадпрымальніка плаціць крэдыторам па сваіх даўгавых абавязацельствах. Рашэнне аб банкруцтве прымае суд па просьбе саміх юрыд. ці фіз. асоб (добраахвотная ліквідацыя) або па патрабаванні крэдытораў (прымусовая ліквідацыя). Пасля суд. рашэння банкрут спыняе эканам. дзейнасць, а яго маёмасць прадаецца для выплаты даўгоў. Пагашаць даўгі можа і калектыў прадпрыемства-банкрута, у гэтым выпадку маёмасць прадпрыемства пераходзіць у калект.ўласнасць яго работнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНФІСКА́ЦЫЯ МАЁМАСЦІ,
прымусовае бязвыплатнае адсуджэнне ва ўласнасць дзяржавы ўсёй або часткі маёмасці, якая з’яўляецца асабістай уласнасцю асуджанага. Паводле крымін. заканадаўства Рэспублікі Беларусь можа быць назначана толькі ў выпадках, прадугледжаных артыкуламі Асаблівай часткі КК. Пры частковай К.м. суд абавязаны вызначыць, якая частка маёмасці канфіскуецца, або пералічыць прадметы, якія канфіскуюцца. Не падлягаюць канфіскацыі маёмасць і прадметы, неабходныя для асуджанага і яго ўтрыманцаў, адпаведна з пералікам, зробленым у законе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прыва́тны, -ая, -ае.
1. Які з’яўляецца асобнай часткай чаго-н., не агульны, не тыповы.
П. вывад.
Заключэнне ад агульнага да прыватнага (наз.). П. факт.
2. Асабісты, не грамадскі, не дзяржаўны.
Прыватная тэлеграма.
Прыватная справа.
3. Які належыць пэўнай асобе, не грамадству, не дзяржаве.
Прыватная ўласнасць.
П. заказ.
4. Які мае адносіны да асабістага, індывідуальнага валодання, дзейнасці, гаспадаркі і адносін, якія адсюль вынікаюць.
Прыватнае жыццё.
○
Прыватная пастанова (спец.) — пастанова, якая выносіцца судом па пытанні, што не падлягае яго кампетэнцыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВАН МАН (45 да н.э. — 6.10.23 н.э.),
старажытнакітайскі дзярж. дзеяч, імператар (9—23 н.э.). У 8 да н.э. стаў вышэйшым саноўнікам («да сы ма») імперыі Хань. Ажыццявіўшы ў снеж. 8 н.э. дварцовы пераварот, абвясціў сябе імператарам новай дынастыі Сінь. Правёў рэформы: ліквідаваў прыватную ўласнасць на зямлю, забараніў куплю-продаж зямлі і рабоў і інш. Аднак пад націскам багатых землеўладальнікаў вымушаны быў іх адмяніць. Забіты ў час нар. паўстання, якое пачалося ў краіне ў 15 н.э.