бел. вучоны ў галіне электратэхнікі і энергетыкі. Д-ртэхн.н. (1971), праф. (1973). Скончыла Сярэднеазіяцкі індустр.ін-т (1943). З 1963 у БПІ. З 1966 у Мінскім філіяле Усесаюзнага завочнага электратэхн. ін-та. З 1972 заг. кафедры Мінскага радыётэхн. ін-та. Навук. працы па пытаннях перадачы электраэнергіі, тэорыі нелінейных эл. ланцугоў і тэорыі кіравання складанымі эл. сістэмамі, па праблемах удасканалення інж. адукацыі.
Тв.:
Общая электротехника. Мн., 1968 (у сааўт.);
Электротехника. 2 изд. Мн., 1977 (у сааўт.);
Познавательные действия в современной науке. Мн., 1987 (у сааўт);
Эффективность средств повышения динамической устойчивости систем электропередач (разам з Р.Я.Паспелавым) // Изв. вузов. Энергетика. 1990. № 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМІ́Ч Васіль Васілевіч (н. 12.4.1953, Мінск),
бел. вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі. Д-ртэхн.н. (1996). Скончыў БДУ (1975). З 1975 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі. З 1987 у Бел.НДІ механізацыі сельскай гаспадаркі (у 1998—99 заг. лабараторыі). З 2000 у Бел.НДІагр.энергетыкі (нам. дырэктара). Навук. працы па нетрадыцыйных крыніцах энергіі. Распрацаваў шэраг высокаэфектыўных геліятэхн. прылад для с.-г. патрэб, метады мадэліравання і паскораных выпрабаванняў узораў спец. тэхнікі.
Тв.:
Расчет гелиоводонагревательных систем и их применение в сельском хозяйстве. Мн., 1996;
Моделирование и расчет процессов теплообмена в солнечных водонагревателях для сельского хозяйства (разам з У.М.Дашковым) // Тр. междунар. конф. «Использование нетрадиционных энергоресурсов в сельском хозяйстве». Варшава, 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТА́ПЧЫК Станіслаў Аляксандравіч (н. 7.9.1935, г. Мар’іна Горка Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і фізікі металаў. Акад.АН Беларусі (1986), чл.-кар. (1984). Д-ртэхн.н. (1980), праф. (1984). Скончыў БДУ (1960). З 1960 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі: з 1982 нам. дырэктара, з 1983 дырэктар; адначасова з 1987 акадэмік-сакратар Аддзялення фіз.-тэхн. праблем машынабудавання і энергетыкіАН. Навук. працы па тэорыі і практыцы скарасной тэрмічнай апрацоўкі канструкцыйных сталяў і сплаваў, тэхналогіях атрымання і апрацоўкі кампазіцыйных матэрыялаў, лазерным тэрмаўмацаванні матэрыялаў, лазернай мадыфікацыі паверхні, узаемадзеянні выпрамянення з рэчывам, лазерным сінтэзе. З 1987 гал. рэдактар час. «Весці АН Беларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук». Дзярж. прэмія СССР 1986.
Тв.:
Электротермообработка сплавов с особыми свойствами. Мн., 1977 (разам з М.М.Бадзякам).
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі распрацоўкі новых матэрыялаў і пакрыццяў, дзярж. дзеяч. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1994), д-ртэхн.н. (1990). Засл. дз. нав. Беларусі (1991). Скончыў БПІ (1972). З 1972 у Ін-це ядз.энергетыкіАН Беларусі, з 1983 у Бел.НДІ парашковай металургіі. У 1987—90 дырэктар з-да парашковай металургіі (г. Маладзечна), у 1992—94 старшыня Маладзечанскага гарвыканкома, у 1990—96 дэпутат, у 1996 нам. Старшыні Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана тэхналогія вырабу вакуумных пакрыццяў з зададзенымі фіз.-мех. ўласцівасцямі і створаны шэраг установак для іх атрымання. Дзярж. прэмія Беларусі 1986. Прэмія АН Беларусі 1994.
Тв.:
Структура и методы формирования износостойких поверхностных слоев. М., 1991 (разам з А.У.Белым, М.К.Мышкіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЫ́ХА Іван Іванавіч (н. 11.2.1940, в. Хоцкі Кіеўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Д-ртэхн.н. (1999), праф. (2001). Акад.Міжнар. акадэміі экалогіі (2001). Скончыў Кіеўскі тэхнал.ін-тхарч. прам-сці (1963). З 1969 у Бел. філіяле Энергет. ін-та імя Г.М.Кржыжаноўскага, з 1985 у Рэсп. міжгаліновым ін-це павышэння кваліфікацыі. З 1987 заг. лабараторыі Бел. цеплаэнергет. ін-та. Навук. працы па даследаванні нізкатэмпературнай карозіі ў кацельных агрэгатах ЦЭС і іх экалагічнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Распрацаваў новыя спосабы і сродкі павышэння эколага-эканам. паказчыкаў ЦЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОДАСПАЖЫВА́ННЕ,
1) расходаванне вады на патрэбы насельніцтва, прам-сці і інш. водакарыстальнікаў. Вада на водаспажыванне адбіраецца з воднага аб’екта беззваротна або вяртаецца, змененая якасна. Адрозніваюць водаспажыванне гасп.-пітное і камунальнае (для быт. мэт) і тэхн. або вытв. (для тэхнал. мэт прам-сці, энергетыкі, транспарту). Аб’ём водаспажывання залежыць ад нормы водаспажывання — удзельнага расходу вады за суткі 1 жыхаром або ўмоўнай адзінкай для дадзенай вытв-сці. У меліярацыі водаспажыванне — расходаванне вады на арашэнне, абвадненне пашы, водазабеспячэнне сельскіх нас. пунктаў, с.-г. комплексаў, на проціпажарныя і прыродаахоўныя мерапрыемствы, рыбныя гаспадаркі і інш. 2) Колькасць вады, неабходная для с.-г. культур ці севазвароту за пэўны час, каб забяспечыць нармальнае развіццё раслін. Велічыня водаспажывання адпавядае сумарнаму расходаванню вады на транспірацыю раслінамі і фіз.выпарэнне з паверхні глебы. У такім выпадку водаспажыванне разлічваецца таксама і для дзікарослых раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т РАДЫЕЭКАЛАГІ́ЧНЫХ ПРАБЛЕ́МНацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Засн. ў 1991 у Мінску на базе Ін-та ядзернай энергетыкіАН Беларусі (існаваў з 1965). У ін-це (1998): 10 лабараторый, 2 аддзелы, аспірантура.
Асн. кірункі навук. даследаванняў: радыяцыйныя праблемы навакольнага асяроддзя; стварэнне метадаў, абсталявання і прылад для вырашэння задач па зніжэнні ў рэспубліцы наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (ЧАЭС). Распрацаваны метады аналізу аварыйных працэсаў на ядзерна- і радыяцыйнабяспечных аб’ектах; рэкамендацыі па стварэнні бяспекі тэр. Беларусі пры аварыях на аб’екце «Укрыццё» разбуранага энергаблока ЧАЭС; камплект нарматыўна-метадычнай дакументацыі для дзярж. спецыялізаваных прадпрыемстваў па абследаванні і дэзактывацыі аб’ектаў, забруджаных у выніку катастрофы на ЧАЭС. Створана сістэма нагляду за міграцыяй радыенуклідаў з пунктаў пахавання на тэр. Беларусі адходаў дэзактывацыі і вызначаны іх уплыў на радыеэкалагічнае становішча; методыка комплекснай ацэнкі радыяцыйна-хім. ўздзеяння прыродных і антрапагенных забруджвальнікаў на навакольнае асяроддзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЯЦЫ́ЙНАЯ ПЛАЗМАДЫНА́МІКА,
раздзел фізікі плазмы, які вывучае дынаміку плазмы і плазменных патокаў, калі радыяцыйныя працэсы істотныя для іх энергетыкі. Як самастойны навук. кірунак даследаванняў пачала фарміравацца з сярэдзіны 1970-х г.
Р.п. ўключае: эксперым. і тэарэт. даследаванні радыяцыйна-плазмадынамічных працэсаў узаемадзеянняў цеплавога і кагерэнтнага выпрамяненняў і магутных ударных хваль з рэчывам у розных агрэгатных станах; дыягностыку, лікавае мадэліраванне і тэорыю радыяцыйна-плазмадынамічных працэсаў у розных умовах; вывучэнне тэрмадынамічных і аптычных уласцівасцей выпрамяняльнай плазмы; плазмадынамічныя крыніцы выпрамянення высокай спектральнай яркасці і генератары магутных ударных хваль; радыяцыйна-плазмадынамічныя сістэмы прамысл. прызначэння.
На Беларусі даследаванні Р.п. вядуцца з 1970-х г. на аснове работ па фізіцы і дыягностыцы імпульсных плазменных паскаральнікаў у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі, Ін-це цепла- і масаабмену Нац.АН і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУРСА́НАЎ Міхаіл Іванавіч (н. 14.9.1949, в. Кісялевічы Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Д-ртэхн.н. (2003). Скончыў БПІ (1972). З 1972 у Бел.нац.тэхн. ун-це (з 1988 нам. дэкана). Навук. працы па перадачы эл. энергіі па сетках энергасістэм. Распрацаваў прынцыпы і метады вызначэння і аналізу фактычных і эканамічна абгрунтаваных узроўняў страт электраэнергіі ў эл. сетках, стратэгію кіравання рэжымамі і функцыянаваннем эл. сетак, праграмныя сродкі для аптымізацыі ўмоў іх функцыянавання. Вынікі навук. даследаванняў выкарыстоўваюцца ў энергасістэмах Беларусі і Расіі.
Тв.:
Методология и практика расчетов потерь электроэнергии в электрических сетях энергосистем. Мн., 2000;
Экономически обоснованные уровни потерь электрической энергии в сетях электросистем // Изв. вузов и энергет. объединений СНГ. Энергетика. 2001. № 6;
Современные проблемы определения и анализа потерь электроэнергии в электрических сетях энергосистем и пути их решения // Вестн. БНТУ. 2003. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКАДЭ́МІЯ КІРАВА́ННЯпры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь,
дзяржаўная ўстанова па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў. Засн. ў 1991 у Мінску пры СМ Беларусі, з 1994 — пры Кабінеце Міністраў, з 1995 — пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1994/95 навуч.г. на базе вышэйшай адукацыі аддзяленні: павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў органаў дзярж. кіравання і мясц. Саветаў, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў галін нар. гаспадаркі, юрыдычнае; на базе сярэдняй, сярэдняй спец. і вышэйшай адукацыі ф-т падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне эканомікі, кіравання, міжнар.эканам. адносін, знешнеэканам. дзейнасці і права. У складзе Акадэміі працуюць н.-д. цэнтры па праблемах эканомікі, удасканалення кіравання, дзярж. кадравай палітыкі, службы ў дзярж. апараце, радыяцыйнай бяспекі, энергетыкі і радыеэкалагічнай адукацыі, а таксама Міжнар. цэнтр дзелавога супрацоўніцтва і падрыхтоўкі менеджэраў. Навучанне дзённае, вочна-завочнае, завочнае; платнае. З 1992 аспірантура і савет па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый. Дактарантура з 1993.