пратазойная інвазія чалавека і жывёл, якая выклікаецца прасцейшымі з роду саркацыстыс; характарызуецца пашкоджаннем мышачнай тканкі і ўнутр. органаў. У чалавека звычайна працякае бессімптомна, суправаджаецца кішэчнымі расстройствамі. Лячэнне тэрапеўтычнае. У арганізме буйн. раг. жывёлы, авечак, свіней паразіты развіваюцца пераважна ў мышачнай тканцы, утвараюць шматлікія цысты. Жывёлы заражаюцца ад сабак, катоў, дзікіх драпежнікаў і інш. Пры С. развіваецца анемія, атрафія мышачнай тканкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБЛІТАРА́ЛЬ (ад суб... + літараль),
зона марскога дна, прымеркаваная да шэльфа; размешчана паміж літараллю і батыяллю. Звычайна глыб. да 200 м. Часта С. абмяжоўваюць толькі зонай распаўсюджання донных раслін (да глыб. 40—150 м). С. — найб. прадукцыйная зона мора з вельмі багатай і разнастайнай фаунай і флорай (асн.прамысл. запасы марскіх прыдонных рыб, беспазваночных жывёл і раслін, шматлікія ігласкурыя, малюскі, чарвякі, ракападобныя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭСЕКІ́БА (Essequibo),
рака ў Гаяне. Даўж. 970 км, пл.бас. каля 155 тыс.км². Вытокі ў гарах Гвіянскага пласкагор’я, упадае ў Атлантычны ак., утварае эстуарый шыр. да 25 км. Мнагаводная, сярэдні расход вады каля 3 тыс.м³/с. Шматлікія парогі, на левым прытоку Патара — вадаспады Каетур (выш. 225 м), Рарайма (выш. 457 м) і інш. Суднаходная ў эстуарыі ад г. Бартыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́НСКАЕ КНЯ́СТВА старажытнарускае княства ў 13—16 ст. Заснавана ў 1246 Раманам Чарнігаўскім, які перанёс у Бранск сталіцу з разбуранага Батыем Чарнігава. У канцы 13 — пач. 14 ст.найб. моцнае княства Чарнігава-Северскай зямлі. На пач. 14 ст. перажыло шматлікія міжусобныя войны. У 1356 заваявана Альгердам і ўвайшло ў Вялікае княства Літоўскае. У 1500 Бранск узяты рус. войскамі і ўключаны ў склад Маскоўскай дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКРО́ПАЛЬ (грэч. akropolis ад акра... + polis горад),
узвышаная ўмацаваная частка стараж.-грэч. горада, т.зв. верхні горад; месца першапач. паселішча, вакол якога пазней развіўся т.зв. ніжні горад. Служыў сховішчам для жыхароў акругі ў час войнаў. На Акропалі звычайна знаходзіліся храмы багоў — заступнікаў горада. У руінах шэрагу Акропаля знойдзены шматлікія помнікі матэр. культуры. Найб. вядомы Афінскі акропаль, дзе захаваліся шэдэўры стараж. архітэктуры і скульптуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́МПФЕР (Kaempfer) Энгельберт (16.9.1651, г. Лемга, Германія — 2.11.1716),
нямецкі ўрач, натураліст, падарожнік па Азіі. Наведаў Паўд. Аравію, в-аў Цэйлон, Індыю, а-вы Суматра і Ява, Індакітай. У 1690 трапіў у Японію (адзін з першых еўрапейцаў) і пражыў там 2 гады. Сабраў звесткі пра гісторыю, прыроду, дзярж. лад краіны, калекцыі, зрабіў шматлікія замалёўкі. Яго твор «Гісторыя Японіі і Сіяма» доўгі час быў гал. крыніцай звестак пра Японію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАПАМІ́З,
горная сістэма на ПнЗ Афганістана (паўн. перадгор’і — у Туркменіі). Даўж. каля 600 км, шыр. да 250 км. Складзена пераважна з вапнякоў і сланцаў, на Пд і У з гранітаў і гнейсаў. Паўн. перадгор’і ўкрыты лёсавым чахлом. Асн.хр. Банды-Туркестан, Хісар (выш. да 4565 м). П. глыбока расчлянёны далінамі рэк Мургаб, Сурхаб, Герыруд і інш.Шматлікія восыпы. Горныя паўпустыні, стэпы, рэдкалессі і ўчасткі шыракалістых лясоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНА-УСХО́ДНЯЯ КАТЛАВІ́НА,
падводная катлавіна ў паўн.-ўсх. частцы Ціхага акіяна. Абмежавана на Пн Алеуцкім жолабам, на У — мацерыковым схілам Паўн. Амерыкі, на З — Паўн.-Заходнім і Гавайскім падводнымі хрыбтамі і горнай градой Лайн, на ПдУ — Усходне-Ціхаакіянскім падняццем. Даўж. з Пн на Пд каля 8900 км, з У на З каля 4200 км. Пераважаюць глыб. 5500 м, найб. 7168. Шматлікія разломы, вельмі складаны рэльеф дна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ВІ,
рака ў Індыі і Пакістане, левы прыток р. Чынаб (бас.р. Інд). Даўж. 725 км. Вытокі ў паўд.-ўсх. адгор’ях хр. Пір-Панджал. У вярхоўях цячэ ў глыбокай даліне, потым прарываецца цераз хр. Дхааладхар і да вусця цячэ па Пенджабе. Паводкі ў час летніх мусонных дажджоў. Выкарыстоўваецца для арашэння. Ад Р. адыходзяць шматлікія ірыгацыйныя каналы, сцёк зарэгуляваны плацінамі. На Р. — г. Лахор (Пакістан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІБІ́Ў (Sibiu),
горад у цэнтр.ч. Румыніі. Адм. ц. аднайменнага жудзеца. Каля 200 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прамысл.цэнтр.Прам-сць: машынабудаванне, у т. л. цяжкае, трансп., станка- і прыладабудаванне; хім., парфумерна-касметычная, дрэваапр., тэкст. (тканіны, трыкатаж, дываны), гарбарна-абутковая, паліграф., харчовая. Музей Брукенталя ў палацы 18 ст. (каштоўны кнігазбор). Шматлікіяарх. помнікі (жылыя дамы, цэрквы, палацы, рэшткі ўмацаванняў) 13—18 ст. Турызм.