Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ягуа́р
(ням. Jaguar, ад тупі-гуарані jagoara)
драпежны звер сям. кашэчых з чырванавата-жоўтай поўсцю ў чорныя плямы, які водзіцца ў Амерыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
во́дліў, ‑ліву, м.
Тое, што і адліў (у 3 знач.). Уваччу яшчэ стаялі высокія сцены,.. чорныя з жаўтаватым водлівам.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПУГАЧЫ́ (Bubo),
род птушак сям. савіных атр. совападобных. 12 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Аўстраліі і Антарктыды. Жывуць у лясах, стэпах, пустынях, у гарах да выш. 4700 м. Актыўныя ўначы. На Беларусі 1 від — П. звычайны (B. bubo), рэдкая аселая і вандроўная птушка. Трапляецца часцей на Палессі ў лясах. Занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. да 75 см, размах крылаў да 180 см, маса да 3,2 кг. Самкі большыя за самцоў. Апярэнне рыхлае, рыжавата-жаўтаватае ці белаватае з падоўжнымі і папярочнымі плямкамі, зверху цёмнае, знізу светла-жоўтае, пёравыя «вушкі» чорныя ці з папярочным малюнкам. Радужына вачэй чырванавата-аранжавая або карая. Дзюба і кіпцюры чорныя. Ногі моцныя, пальцы апераныя. Драпежнікі. Адкладваюць да 6 яец.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падпа́ліна, ‑ы, ж.
1.Разм. Крыху абпаленае месца. Падпаліна на шынялі.
2. Рыжавата-жоўтая пляма другога колеру (на валасах, футры і пад.). У дзяўчыны светлыя з рыжымі падпалінамі валасы, чорныя бровы і чорныя вочы.Асіпенка.Бярозавы гай, куды нырнула сцежка, быў увесь пранізаны сонечным святлом, у кронах бяроз ужо гарэлі залатыя падпаліны.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згалі́ць, згалю, зголіш, зголіць; зак., што.
Зрэзаць брытвай (валасы); збрыць. [Міронаў] узяў кавалачак люстэрка, брытву.. і згаліў свае заліхвацкія чорныя вусы.Гарбук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нафтаба́за, ‑ы, ж.
База забеспячэння транспарту гаручымі нафтапрадуктамі. Белыя і чорныя бакі нафтабазы прыцішана выглядалі з-за далёкага высокага паркана.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарбя́к, ‑а, м.
Разм. Тое, што і гарбіна. У стэрэатрубу добра было відаць, як на самым гарбяку кургана з’явіліся чорныя сілуэты.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асма́лак, ‑лка, м.
Кавалак абвугленага дрэва, галавешка. Яловы асмалак. □ І не было тут жывога месца, Адно чорныя асмалкі абсечаных снарадамі ствалоў.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)