Míndestpreis m -es, -e мініма́льная цана́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Kléinhandelspreis m -es, -e ро́знічная цана́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ábgabepreis m -es, -e адпускна́я цана́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ábsatzpreis m -es, -e прада́жная цана́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Wúcherpreis m -es, -e празме́рная цана́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

кошт, цана, вартасць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ГЛЫБІНЯМЕ́Р,

прылада для вымярэння глыбіні адтулін, пазоў, вышыні ўступаў і інш. у дэталях машын. Падзяляюцца на штангенглыбінямеры (мяжа вымярэння да 500, памер адліку 0,05 і 0,1 мм), мікраметрычныя (мяжа вымярэння да 150, цана дзялення 0,01 мм; гл. таксама Мікрометр) і індыкатарныя (адпаведна да 100 і 0,01 мм).

Глыбінямеры: а — штангенглыбінямер (1 — ноніус, 2 — мікраметрычны механізм, 3 — штанга, 4 — рамка з асновай); б — індыкатарны (1 — індыкатар, 2 — аснова, 3 — вымяральны стрыжань).

т. 5, с. 307

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУРС (ад лац. cursus ход, цячэнне),

1) напрамак руху, шлях карабля, самалёта і інш. 2) Кірунак палітыкі, дзейнасці. Напр., К. на разрадку міжнар. напружанасці.

3) Поўнае выкладанне якой-н. навукі або яе часткі. Напр., К. механікі, К. фізікі.

4) Навучальны год у спец. сярэдніх і вышэйшых навучальных установах.

5) Закончаны цыкл лячэбных працэдур. Напр., К. лячэння.

6) Цана, па якой купляюць і прадаюць на біржах каштоўныя паперы (акцыі, аблігацыі ці інш.).

т. 9, с. 51

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

rock-bottom

[,rɑ:kˈbɑ:təm]

adj.

найніжэ́йшы

rock-bottom price — найніжэ́йшая цана́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

прэйскура́нт

(ням. Preiskurant, ад ням. Preis = цана + фр. courant = цяперашні)

даведнік цэн на тавары.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)